27 ліпеня ў Бабруйску невядомыя выкралі і зьбілі дачку мясцовага прадпрымальніка, сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вячаслава Шэлега.
Цяпер Натальля з страсеньнем галаўнога мозгу ў бальніцы. Па факце зьбіцьця шаснаццацігадовай дзяўчыны бабруйскі міжраённы аддзел сьледчага камітэту завёў крымінальную справу паводле артыкула «Хуліганства».
Паводле бацькі, 27 ліпеня невядомыя ўдарылі Натальлю па галаве падчас ранішняй гімнастыкі, а калі яна страціла прытомнасьць, вывезьлі ў лес за 20 кілямэтраў ад Бабруйску, дзе пакінулі, запэцкаўшы чорнай фарбай, парваўшы вопратку і забраўшы абутак. Дзяўчына, апрытомнеўшы, доўга блукала па лесе, пакуль ня выйшла на дарогу. Ёй удалося спыніць машыну. Праз тэлефон кіроўцы яна зьвязалася зь сям’ёй.
«Калі яна расплюшчыла вочы, у яе дужа балела галава. І яна не разумела, дзе знаходзіцца. Потым пачала ўсьведамляць, што навокал лес, абмацала сябе. Дужа балела галава», — пераказвае словы дачкі пра першыя імгненьні пасьля выкраданьня Вячаслаў Шэлег.
Выходныя Натальля правяла ў бальніцы. Сёньня Вячаслаў Шэлег наведаў дачку:
«У Натальлі дыягназ — страсеньне галаўнога мозгу сярэдняй цяжкасьці. Зранку, калі яна адпачне, стан у яе здавальняючы. Потым ёй колюць укол супакойвальны, і яна становіцца такой дужа абвялай і хоча спаць. Відаць, каб яна не нэрвавалася, дактары колюць ёй, каб псыхіка не парушылася».
27 ліпеня, калі Натальлю выкралі ды зьбілі, Вячаслаў Шэлег заяўляў, што зьвязвае гэта з сваёй грамадзкай дзейнасьцю па выкрыцьці злоўжываньняў у структурах мясцовай улады. Цяпер жа ён устрымліваецца ад такіх заяваў.
«У мяне была першая думка, што гэта ўсё зьвязана са мной. Гэтым цяпер займаецца Сьледчы камітэт. Я думаю, што ён зробіць высновы і правядзе расьсьледаваньне. Варыянтаў жа шмат. Я не магу ведаць цьвёрда, хто гэта нарабіў», — кажа Вячаслаў Шэлег.
Прадстаўніца Сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці Аксана Салянюк паведаміла, што расьсьледуе справу Бабруйскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту.
«На сёньняшні дзень па факце хуліганскіх дзеяньняў у адносінах да шаснаццацігадовай дзяўчыны ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай першай артыкула 339 — гэта хуліганства. З паказаньняў бацькі і дачкі вынікае, што ў канцы чэрвеня ў пад’езьдзе іхнага дому дзяўчыне пагражалі фізычнай расправай двое невядомых мужчын, якія патрабавалі, каб яна спыніла зносіны з сваімі аднагодкамі».
На пытаньне пра магчымы палітычны складнік у справе расьсьледаваньня зьбіцьця Натальлі Шэлег спадарыня Салянюк адказала:
«Мы такімі зьвесткамі, што тут палітыка, не валодаем. Можа, у рамках крымінальнай справы мы што і знойдзем, але цяпер мы пра тое гаварыць ня можам. Сьледзтва ў ходзе расьсьледаваньня можа перакваліфікаваць дзеяньні — можа, высьветліцца, што гэта было выкраданьне чалавека».
Вячаслаў Шэлег прызнае, што дачка апавядала яму пра пагрозы. У міліцыю тады яны ня сталі скардзіцца. Абмежаваліся тым, што вырашылі быць пільнейшымі ў адносінах зь незнаёмымі людзьмі. Цяпер шкадуюць пра неабачлівасьць.
У Вячаслава Шэлега свой бізнэс. Ён прадае бытавую тэхніку. У 2006 годзе ў яго канфіскавалі партыю тавару. Як ён кажа, пасьля працяглага змаганьня яму ўдалося дамагчыся прызнаньня, што канфіскацыя была незаконная. Страты яму кампэнсавалі часткова. Цяпер ён дамагаецца, каб дзяржава вярнула яму ўсё страчанае. Рыхтуе заяву ў камітэт ААН па правах чалавека, бо ўсе магчымасьці абараніць сваё права ў Беларусі ўжо вычарпаў.
У 2008 годзе Шэлег наважыўся на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў. У сваім звароце да выбарцаў казаў пра карупцыю ў абласных структурах улады. Далучыўся да дзейнасьці апазыцыйных арганізацыяў. Стаў сябрам аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Вячаслаў Шэлег быў сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава.