Літва разглядае магчымасьць выкарыстаньня радыкальных мер, выкліканых барацьбой Беларусі з агрэсіўнай афрыканскай чумой сьвіней.
Плянуецца на тэрыторыі ў 10 кілямэтраў ад мяжы зь Беларусьсю зьнішчыць усіх сьвіней.
Кіраўнік Дзяржаўнай харчова-вэтэрынарнай службы Літвы Ёнас Мілюс паведаміў, што Літва просіць дапамогі Эўразьвязу, каб кампэнсаваць страты людзям.
«Пра гэта мы папрасілі Эўракамісію, і хутчэй за ўсё, ужо прыйшоў час казаць пра гэта адкрыта. На нашу думку, сытуацыя складаная. Мы былі ў Шальчынінкай, які зьяўляецца апэндыксам ў геаграфічным сэнсе, і становішча такое, што ў 200 мэтрах беларусы зьнішчаюць сьвіней, а мы нічога не робім», — сказаў Мілюс.
Падлічана, што калі Эўракамісія ўхваліць просьбу, то прыйдзецца зьнішчыць каля 10 000 сьвіней.
25 ліпеня Мілюс накіруецца ў Беларусь на сустрэчу з кіраўнікамі вэтэрынарных службаў Беларусі і Расеі. Паводле яго слоў, адной з тэм сустрэчы будзе барацьба з афрыканскай чумой сьвіней.
Літоўскія памежныя службы 23 ліпеня пачалі праводзіць дэзінфэкцыю абутку пасажыраў зь Беларусі, дзе лютуе афрыканская чума сьвіней. Польскі партал rmf24.pl паведаміў, што бліжэйшым часам Польшча таксама зробіць захады па дэзінфэкцыі на мяжы. Там, акрамя абутку, будуць дэзынфікаваць і рукі.
У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня ўспышкі АЧС былі зарэгістраваныя ў Гарадзенскай і Віцебскай абласьцях Беларусі. Кіраўнік Мінсельгасхарчу Беларусі Леанід Заяц заяўляў, што вірус сьвіной чумы мог быць занесены ў краіну з кармамі для жывёл, якія паходзілі з Расеі.
У Расеі вірус распаўсюджваецца з 2007 году, за гэты час там зьнішчаныя сотні тысяч сьвіней. Сёлета ён дабраўся да Белгарадзкай вобласьці на мяжы з Украінай, дзе вырабляецца амаль чвэрць усёй сьвініны ў Расеі. Паводле зьвестак, пададзеных на сайце Рассельгаснагляду, на 19 ліпеня ў РФ зарэгістравана 85 актыўных асяродкаў АЧС.
Беларусь увяла забарону на пастаўкі сьвініны з Маскоўскай, Валгаградзкай, Пскоўскай, Цьвярской і Белгарадзкай абласьцей Расеі.
Раней галоўнае ўпраўленьне міністэрства надзвычайных сытуацый РФ па Смаленскай вобласьці адкрыла карантынавыя пасты на мяжы зь Беларусьсю для прадухіленьня распаўсюду афрыканскай чумы сьвіньняў.
Шэраг краінаў забаранілі імпарт сьвініны зь Беларусі.