Прэзэнтацыя кнігі Юрася Бушлякова адбудзецца 23 ліпеня а 18-й гадзіне ў памяшканьні сядзібы БНФ, Менск, вуліца Чарнышэўскага, 3.
«Жывая мова» Юрася Бушлякова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.
Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.
Гэтую кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцьця. Яна ўбачыла сьвет да саракавін з дня ягонай заўчаснай сьмерці.
Усе прысутныя атрымаюць кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова» з адбіткам пячаткі-экслібрыса, зробленым рукой ягонай маці.
Закаханы ў мову
Пісаць жывую кнігу — такое самае шчасьце, як кахаць і быць каханым.
Юрась любоўна ўдасканальваў свой тэкст да апошніх дзён жыцьця: удакладняў фармулёўкі, шукаў лепшыя прыклады, імкнуўся да празрыстасьці, лягічнасьці, нарматыўнасьці, якая дасягальная бадай толькі ў матэматыцы.
Гэтае імкненьне ператварала яго моўныя парады ў дыямэнты. Кароткія гутаркі ў этэры — як вымаўляць, дзе ставіць націск, якое слова выбраць, як будаваць фразу — пэрліны жанру пэдагагічнага эсэ: прыязныя, стрыманыя, нічога лішняга. Упэўненая ацэнка, цьвёрды філялягічны грунт, канкрэтная парада.
І — цеплыня аўтарскага дыханьня. Кожнае эсэ — як пацалунак.
«Ці памятаем мы пра дзяўчат і дзяўчатак?» — гэтак пачынаецца размова пра множны лік гэтых назоўнікаў, затым ідзе прызнаньне з прыхаванай усьмешкай: «На жаль, не заўжды і ня кожны», і сканчаецца эсэ гэтак жа прыгожа: «дзяўчынка чытае часопіс для дзяўчатак, дзяўчына ідзе насустрач дзяўчатам».
«У мінулым стагодзьдзі ўеліся ў беларускую мову калькаваныя формы дзеепрыметнікаў — і ніяк дасюль не зьвядуцца», — як пра кляшча, які ўеўся, ці яшчэ якіх крывасмокаў, піша так Юрась пра спадчыну сталінскіх рэформаў мовы і прапануе хірургічна дакладнае выйсьце: не «чакаемы» вынік, а — чаканы.
«Слова апоўначы ў нас любяць — і гэта добра. Трэба толькі ставіць яго на сваім месцы», — раіць аўтар тым, хто блытае гэтае прыслоўе часу з назоўнікам поўнач. Блытае «на жаль і на дзіва», трошкі паказвае свае эмоцыі аўтар. Але гэта — уся ацэначнасьць, далей стваральная частка — што, чаму, як.
«Глядзець як вока, пільнаваць як вока сваё,» — нагадвае ён беларускія адпаведнікі царкоўнаславянскаму «беречь как зеницу ока» (замест калькі «як зрэнку вока»).
Як вока сваё глядзеў Юрась мову.
Бездакорна гучаў у этэры, надаючы інтэлігентную моўную абалонку сухім навінам, прадстаўляючы драматычныя рэпартажы, задаючы пытаньні суразмоўцам. Далікатна папраўляў чужыя памылкі, уважліва выслухоўваў аргумэнты апанэнтаў, не настойваў на сваёй манаполіі, але адстойваў сваё бачаньне. І, галоўнае, пісаў і гаварыў па-беларуску як жыў, як дыхаў, як кахаў.
Узаемна.
Сваімі думкамі пра кнігу «Жывая мова» і яе аўтара Юрася Бушлякова дзеліцца мовазнавец Зьміцер Саўка:
«Трэба сказаць, чалавека, які б настолькі ўважліва ставіўся да фармулёвак, да дакладнага выкарыстаньня слова, настолькі патрабавальнага да сябе аўтара я проста ня бачыў. Гэтая якасьць Юрася рабіць усё нетаропка, нясьпешна (усе, хто быў зь ім асабіста знаёмы, ведаюць гэтую яго якасьць), акуплялася грунтоўнасьцю, зь якой ён стараўся зрабіць усё, што рабіў.
Ён як рэдка хто адчуваў і смак слова, і вагу слова. Гэтая ягоная здольнасьць асабліва важная з той простай прычыны, што ён ня меў народнай, вясковай асновы сваёй мовы. Ён пераважна засвоіў мову з кніг, зь літаратуры. І чалавек дасягнуў такога чуцьця мовы, такога авалоданьня матэрыялам, што дзіву даесься, хоць пачаткова ён такіх магчымасьцяў ня меў. Ён ня рос змалку ў беларускай мове, ня быў аточаны беларускаю гаворкай, і таму яшчэ больш зьдзіўляе, якіх вышынь яму ўдалося дасягнуць і ў авалоданьні беларускай мовай, і ў авалодваньні майстэрствам складаньня тэксту па-беларуску, дакладнага падбору кожнага слоўца да слоўца ў радочак.
Гэтая кніжка, несумненна, апроч помніка яму як мовазнаўцу, будзе помнікам яму як вельмі сумленнаму, адданаму сваёй справе працаўніку».
Калі і як у Юрася Бушлякова ўзьнікла ідэя «Жывой мовы» і як яна пачала рэалізоўвацца, распавядае ягоны студэнцкі сябар, а цяпер рэдактар часопіса «ARCHE» Валер Булгакаў.
«Першае, што хачу сказаць, гэта тое, што гэтая кніга навеяная студэнцкімі часамі Юрася Бушлякова. Тады, калі ён быў студэнтам, Беларусь перажывала небывалы ўздым, беларуская мова была адзінай дзяржаўнай, і здавалася, што за беларушчынай вялікая будучыня. Беларускія часопісы той пары — „Полымя“, „Маладосьць“ і іншыя — актыўна друкавалі параднікі правільнай беларускай мовы. Бо і цяпер, і тады, на жаль, востра стаяла пытаньне, як правільна гаварыць і пісаць па-беларуску, пазбаўляючыся чужых, замежных уплываў, найперш расейскага.
Я хачу сказаць, што вялікае ўражаньне на Юрася тады зрабіла нізка публікацыяў нашага славутага лінгвіста Анатоля Клышкі, калі не памыляюся, у „Маладосьці“, якая друкавалася на пачатку 90-х гадоў і была прысьвечана менавіта культуры мовы. Але гэта ня толькі адна інсьпірацыя. Безумоўна, падобныя публікацыі мелі месца і ў іншых выданьнях.
Тое, што мы маем, — гэта фактычна адзін з асноўных твораў, які напісаў Юрась Бушлякоў у сваім жыцьці. Кніга выглядае надзвычай інтрыгоўна, надзвычай грунтоўна, надзвычай поўна дзякуючы таму, што кожны радок, кожны абзац, кожная старонка гэтага тэксту пісалася, прадумвалася вельмі вялікі прамежак часу. Пачатак — гэта 90–91 гады, апошнія кропкі былі пастаўленыя некалькі месяцаў таму. Маем больш як дваццацігадовае падарожжа ў часе і прасторы, падарожжа ў кірунку пазнаньня чысьціні беларускай мовы, вынікі якога прэзэнтаваныя ў гэтай выдатнай кнізе».
Журналіст і паэт Глеб Лабадзенка: «Гэта фантастычна, што ўсе гэтыя нататкі выйшлі пад адной вокладкай. Вельмі добра і сымбалічна, што гэта пасьпелі зрабіць да саракавін па Юрасю.
Усе гэтыя запісы я ахайна капіяваў з сайту Радыё Свабода сабе на кампутар і рэгулярна да іх зьвяртаўся. У прыватнасьці, пры падрыхтоўцы сваёй кніжкі „Дзіцячая заМова“ я шмат у чым арыентаваўся на гэтыя нататкі Юрася і пры ягонай непасрэднай дапамозе сваю кнігу рабіў.
Я лічу, што кніжка „Жывая мова“, якую я ўжо з захапленьнем прачытаў, перачытаў, стане настольнай у кожнага беларускамоўнага чалавека, таму што Юрась для мяне, і, я думаю, ня толькі для мяне — гэта эталён мовы і маўленьня ў беларускай мове».
Бібліятэку Свабоды складаюць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода.
Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.
Радыё Свабода плянуе жывую відэтрансьляцыю з прэзэнтацыі кнігі
Усе прысутныя атрымаюць кнігу Юрася Бушлякова «Жывая мова» з адбіткам пячаткі-экслібрыса, зробленым рукой ягонай маці.
Закаханы ў мову
Уступнае слова Аляксандра Лукашука
Юрась любоўна ўдасканальваў свой тэкст да апошніх дзён жыцьця: удакладняў фармулёўкі, шукаў лепшыя прыклады, імкнуўся да празрыстасьці, лягічнасьці, нарматыўнасьці, якая дасягальная бадай толькі ў матэматыцы.
Гэтае імкненьне ператварала яго моўныя парады ў дыямэнты. Кароткія гутаркі ў этэры — як вымаўляць, дзе ставіць націск, якое слова выбраць, як будаваць фразу — пэрліны жанру пэдагагічнага эсэ: прыязныя, стрыманыя, нічога лішняга. Упэўненая ацэнка, цьвёрды філялягічны грунт, канкрэтная парада.
І — цеплыня аўтарскага дыханьня. Кожнае эсэ — як пацалунак.
«Ці памятаем мы пра дзяўчат і дзяўчатак?» — гэтак пачынаецца размова пра множны лік гэтых назоўнікаў, затым ідзе прызнаньне з прыхаванай усьмешкай: «На жаль, не заўжды і ня кожны», і сканчаецца эсэ гэтак жа прыгожа: «дзяўчынка чытае часопіс для дзяўчатак, дзяўчына ідзе насустрач дзяўчатам».
«У мінулым стагодзьдзі ўеліся ў беларускую мову калькаваныя формы дзеепрыметнікаў — і ніяк дасюль не зьвядуцца», — як пра кляшча, які ўеўся, ці яшчэ якіх крывасмокаў, піша так Юрась пра спадчыну сталінскіх рэформаў мовы і прапануе хірургічна дакладнае выйсьце: не «чакаемы» вынік, а — чаканы.
«Слова апоўначы ў нас любяць — і гэта добра. Трэба толькі ставіць яго на сваім месцы», — раіць аўтар тым, хто блытае гэтае прыслоўе часу з назоўнікам поўнач. Блытае «на жаль і на дзіва», трошкі паказвае свае эмоцыі аўтар. Але гэта — уся ацэначнасьць, далей стваральная частка — што, чаму, як.
«Глядзець як вока, пільнаваць як вока сваё,» — нагадвае ён беларускія адпаведнікі царкоўнаславянскаму «беречь как зеницу ока» (замест калькі «як зрэнку вока»).
Як вока сваё глядзеў Юрась мову.
Бездакорна гучаў у этэры, надаючы інтэлігентную моўную абалонку сухім навінам, прадстаўляючы драматычныя рэпартажы, задаючы пытаньні суразмоўцам. Далікатна папраўляў чужыя памылкі, уважліва выслухоўваў аргумэнты апанэнтаў, не настойваў на сваёй манаполіі, але адстойваў сваё бачаньне. І, галоўнае, пісаў і гаварыў па-беларуску як жыў, як дыхаў, як кахаў.
Узаемна.
Зьміцер Саўка: «Юрась як рэдка хто адчуваў і смак слова, і вагу слова»
Сваімі думкамі пра кнігу «Жывая мова» і яе аўтара Юрася Бушлякова дзеліцца мовазнавец Зьміцер Саўка:
Гэтая кніжка апроч помніка яму як мовазнаўцу, будзе помнікам яму як вельмі сумленнаму, адданаму сваёй справе працаўніку
Ён як рэдка хто адчуваў і смак слова, і вагу слова. Гэтая ягоная здольнасьць асабліва важная з той простай прычыны, што ён ня меў народнай, вясковай асновы сваёй мовы. Ён пераважна засвоіў мову з кніг, зь літаратуры. І чалавек дасягнуў такога чуцьця мовы, такога авалоданьня матэрыялам, што дзіву даесься, хоць пачаткова ён такіх магчымасьцяў ня меў. Ён ня рос змалку ў беларускай мове, ня быў аточаны беларускаю гаворкай, і таму яшчэ больш зьдзіўляе, якіх вышынь яму ўдалося дасягнуць і ў авалоданьні беларускай мовай, і ў авалодваньні майстэрствам складаньня тэксту па-беларуску, дакладнага падбору кожнага слоўца да слоўца ў радочак.
Гэтая кніжка, несумненна, апроч помніка яму як мовазнаўцу, будзе помнікам яму як вельмі сумленнаму, адданаму сваёй справе працаўніку».
Валер Булгакаў: «Кніга Бушлякова — гэта дваццацігадовае падарожжа ў кірунку пазнаньня чысьціні беларускай мовы»
«Першае, што хачу сказаць, гэта тое, што гэтая кніга навеяная студэнцкімі часамі Юрася Бушлякова. Тады, калі ён быў студэнтам, Беларусь перажывала небывалы ўздым, беларуская мова была адзінай дзяржаўнай, і здавалася, што за беларушчынай вялікая будучыня. Беларускія часопісы той пары — „Полымя“, „Маладосьць“ і іншыя — актыўна друкавалі параднікі правільнай беларускай мовы. Бо і цяпер, і тады, на жаль, востра стаяла пытаньне, як правільна гаварыць і пісаць па-беларуску, пазбаўляючыся чужых, замежных уплываў, найперш расейскага.
Я хачу сказаць, што вялікае ўражаньне на Юрася тады зрабіла нізка публікацыяў нашага славутага лінгвіста Анатоля Клышкі, калі не памыляюся, у „Маладосьці“, якая друкавалася на пачатку 90-х гадоў і была прысьвечана менавіта культуры мовы. Але гэта ня толькі адна інсьпірацыя. Безумоўна, падобныя публікацыі мелі месца і ў іншых выданьнях.
Тое, што мы маем, — гэта фактычна адзін з асноўных твораў, які напісаў Юрась Бушлякоў у сваім жыцьці. Кніга выглядае надзвычай інтрыгоўна, надзвычай грунтоўна, надзвычай поўна дзякуючы таму, што кожны радок, кожны абзац, кожная старонка гэтага тэксту пісалася, прадумвалася вельмі вялікі прамежак часу. Пачатак — гэта 90–91 гады, апошнія кропкі былі пастаўленыя некалькі месяцаў таму. Маем больш як дваццацігадовае падарожжа ў часе і прасторы, падарожжа ў кірунку пазнаньня чысьціні беларускай мовы, вынікі якога прэзэнтаваныя ў гэтай выдатнай кнізе».
Глеб Лабадзенка: «Кніга Бушлякова стане настольнай у кожнага беларускамоўнага чалавека»
Усе гэтыя запісы я ахайна капіяваў з сайту Радыё Свабода сабе на кампутар і рэгулярна да іх зьвяртаўся. У прыватнасьці, пры падрыхтоўцы сваёй кніжкі „Дзіцячая заМова“ я шмат у чым арыентаваўся на гэтыя нататкі Юрася і пры ягонай непасрэднай дапамозе сваю кнігу рабіў.
Я лічу, што кніжка „Жывая мова“, якую я ўжо з захапленьнем прачытаў, перачытаў, стане настольнай у кожнага беларускамоўнага чалавека, таму што Юрась для мяне, і, я думаю, ня толькі для мяне — гэта эталён мовы і маўленьня ў беларускай мове».
Водгукі Уладзімера Арлова, Анатоля Вярцінскага ды Ірыны Шкрабы чытайце тут