Кастрычніцкі суд Магілёва пачаў разгляд пазову жыхара абласнога цэнтру Аляксандра Хамратава супраць мясцовага аўтобуснага парку.
Пазоўнік намагаецца спагнаць з адказчыка 10 тысяч рублёў за тое, што вымушаны быў скарыстацца маршрутным таксі, бо графік аўтобуснага руху быў парушаны.
22 ліпеня судзьдзя Жанна Пушкіна правяла папярэдняе слуханьне па справе. Аляксандар Хамратаў свае прэтэнзіі да аўтапарку пацьвердзіў.
«У прынцыпе, я ўжо сваёй мэты дасягнуў. Пасьля таго як я зьвярнуўся ў суд, аўтобусы пачалі ходзіць хвіліна ў хвіліну. Калі і парушаецца графік, то нязначна. Пазову, аднак, свайго не адклікаю. Аўтобусны парк сьцьвярджае, што ў іх былі падставы парушаць графік і аўтобус мог не выходзіць на лінію, калі ён зламаўся. Я намагаюся, каб суд прызнаў іхныя дзеяньні неправамернымі і яны ўсьвядомілі сваю неправату і надалей не рабілі памылак», — тлумачыць сваю пазыцыю Аляксандар Хамратаў.
Пазоўнік даводзіць, што вымушаны быў двойчы скарыстацца маршруткай. У першым выпадку аўтобус прыйшоў значна раней, чым было пазначана ў графіку, а ў другім — аўтобуса зусім не было. Хамратаў жыве ў аддаленым спальным раёне, а езьдзіць на вучобу мусіць у цэнтар гораду.
У аўтобусным парку да вынясеньня прысуду не камэнтуюць сытуацыю з прэтэнзіямі пазоўніка.
Паводле Аляксандра Хамратава, аўтобусны парк прэтэнзіяў не прызнае. Як ён кажа, пра гэта было заяўлена сёньня на судовым пасяджэньні.