Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, асуджаны 18 ліпеня на 5 гадоў зьняволеньня нібыта за матэрыяльныя страты, нанесеныя прадпрыемству «Кіраўлес», вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. З-пад варты вызвалены і іншы фігурант справы — Пётар Афіцэраў. І калі адны аналітыкі лічаць, што такое рашэньне стала вынікам шырокай хвалі салідарнасьці, якая пранеслася ня толькі ў Расеі, але і ў шэрагу іншых краінаў, то іншыя называюць гэта прадуманым ходам Крамля, які жадае надаць легітымнасьці выбарам мэра Масквы.
Кіраўскі абласны суд задаволіў скаргу на арышт Навальнага і Афіцэрава, у выніку чаго абодвух адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Такі паварот падзеяў дае Аляксею Навальнаму магчымасьць працягнуць удзел у выбарах мэра Масквы. Экспэрты зазначаюць, што выхад з-пад варты на наступны дзень пасьля прысуду і арышту — выпадак у расейскай судовай практыцы ўнікальны.
Калегі Навальнага лічаць, што такі крок стаў вынікам ціску грамадзкасьці — адразу пасьля вынясеньня прысуду акцыі пратэсту прайшлі ў шэрагу гарадоў Расейскай Фэдэрацыі, ля амбасадаў Расеі ў розных краінах адбыліся пікеты ў падтрымку асуджаных. Пікетавалі расейскае дыппрадстаўніцтва і ў Менску. Аднак аўтарытэтны расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі мяркуе інакш:
«Вядома, ніякая хваля міжнароднай салідарнасьці і нават пратэсты на вуліцы не маглі прывесьці да часовага выхаду Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава на свабоду. Учорашняя масавая акцыя на Цьвярской вуліцы Масквы і на Манежнай плошчы калі і мела пэўнае значэньне, то дапаможнае і дадатковае. Яна дапамагла мэру Сяргею Сабяніну даказаць Крамлю, што такі ход неабходны. Што тычыцца самога 5-гадовага абвінаваўчага прысуду, то ён быў відавочны, бо зьвязаны з жаданьнем і Ўладзімера Пуціна, і старшыні Сьледчага камітэту Расеі Аляксандра Бастрыкіна паказаць Навальнаму ягонае рэальнае месца ў палітыка-эканамічнай сыстэме сучаснай Расеі. Мы памятаем, колькі разоў хваля міжнароднай салідарнасьці ўздымалася вакол Міхаіла Хадаркоўскага, аднак гэта не прывяло ні да чога, акрамя новага прысуду на 13 гадоў».
На перакананьне суразмоўцы, выпускаючы з-пад варты апазыцыянэраў, расейскія ўлады перасьледавалі толькі адну мэту — стварыць бачнасьць барацьбы за крэсла мэра Масквы паміж Сяргеем Сабяніным і Аляксеем Навальным. Аднак, лічыць Станіслаў Бялкоўскі, цяпер яны могуць аб гэтым моцна пашкадаваць:
«Усяму прычынай — жаданьне мэра Масквы Сабяніна мець суперніка на выбарах, які легітымізаваў бы ягоную перамогу. Такі супернік — Навальны. Цалкам магчыма, што ён атрымае 15–17% галасоў масквічоў, і ў гэтым выпадку Сабянін, зь яго пункту гледжаньня, будзе выглядаць легітымным мэрам. Але, на мой погляд, такая канструкцыя з гледзішча інтарэсаў Крамля і Сабяніна досыць сумнеўная, бо ўсёй гэтай няўклюднай камбінацыяй Крэмль і Сабянін толькі „раскруцілі“ Навальнага і далі яму дадатковы імпульс — цяпер ён атрымае больш галасоў, чым атрымаў бы да арышту, і, магчыма, значна больш. У гэтым сэнсе мэрыя Масквы стварыла сабе дадатковую праблему, аднак гэтую праблему яна мяркуе разьвязваць з дапамогай перакрыцьця Навальнаму каналаў фінансаваньня, а таксама прысутнасьці ў фэдэральных СМІ. Ім здаецца, што ўсё пройдзе гладка і добра. А пасьля 8 верасьня Навальны зьедзе ў калёнію на 5 гадоў. Вось і ўвесь сцэнар».
Вядомая расейская дысыдэнтка, лідэр партыі «Дэмакратычны саюз» Валерыя Навадворская кажа, што Крэмль можа сабе дазволіць рэалізоўваць самыя розныя схемы барацьбы з іншадумствам, ігнаруючы рэакцыю Эўразьвязу ці ЗША. Двайныя стандарты Захаду ў дачыненьні і да Расеі, і да Беларусі, на яе думку, толькі спрыяюць рэжымам у Маскве і Менску заціскаць усялякія праявы дэмакратыі:
«Захад паўстае сёньня зусім ня ў лепшым сьвятле — ня можа годна супрацьстаяць ні Пуціну, ні нават Лукашэнку. А калі яны ня ў стане з адным Лукашэнкам справіцца, то з Пуціным нічога ня могуць зрабіць тым больш. Зразумела, яны і не абавязаныя ратаваць Расею і Беларусь, але яны мусяць клапаціцца аб сваёй рэпутацыі. А рэпутацыя вельмі цярпіць, рэпутацыя выглядае дрэнна. Спачатку Абама са сваёй „перазагрузкай“ усіх насьмяшыў, зганьбіў Амэрыку. Постфактум, праўда, абвясьцілі, што выбары ў Дзярждуму былі несправядлівыя і несвабодныя. Дык трэба не віхляць, а дакладна заявіць: не прызнаём легітымнасьць Думы, не прызнаём выбары, не прызнаём легітымнай уладу Пуціна пры такіх умовах. Але ж яны гэтага ня кажуць. Ім патрэбная нафта, ім патрэбны газ. Ня ведаю, што ім патрэбна ад Беларусі — па-мойму, там паласавацца няма чым».
І ўсё ж складана ўявіць, каб тое, што адбылося з Аляксеем Навальным і Пятром Афіцэравым на другі дзень пасьля абвяшчэньня прысуду, здарылася ў Беларусі. Беларускія апазыцыянэры, трапіўшы на лаву падсудных, на волю выходзяць ня так хутка. Як кажа палітоляг Станіслаў Бялкоўскі, градус грамадзянскай актыўнасьці расейцаў пакуль што вышэйшы, чым у Беларусі, і ўлады з гэтым мусяць лічыцца:
«Адрозьненьні паміж Беларусьсю і Расеяй ёсьць, хоць, на мой погляд, яны нівэлююцца, зьмяншаюцца, і тут ня трэба кіравацца прапагандысцкімі штампамі. Усё ж у Беларусі квітнее пэрсаналісцкі рэжым нэасавецкага тыпу, а ў Расеі ўладарыць алігархія, якая ня мае нічога агульнага з савецкім часам. Таму тут ёсьць элемэнты пэўнага чыста зьнешняга падабенства паміж беларускімі і расейскімі палітычнымі сыстэмамі. Але калі ў дыназаўра ёсьць хвост і ў ката ёсьць хвост, то гэта не азначае, што дыназаўр і кот належаць да аднаго біялягічнага віду».
Аляксей Навальны ўжо заявіў, што працягне барацьбу за крэсла мэра Масквы, але пакуль вырашае, у якой канкрэтна форме будзе гэта рабіць.
Кіраўскі абласны суд задаволіў скаргу на арышт Навальнага і Афіцэрава, у выніку чаго абодвух адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Такі паварот падзеяў дае Аляксею Навальнаму магчымасьць працягнуць удзел у выбарах мэра Масквы. Экспэрты зазначаюць, што выхад з-пад варты на наступны дзень пасьля прысуду і арышту — выпадак у расейскай судовай практыцы ўнікальны.
Калегі Навальнага лічаць, што такі крок стаў вынікам ціску грамадзкасьці — адразу пасьля вынясеньня прысуду акцыі пратэсту прайшлі ў шэрагу гарадоў Расейскай Фэдэрацыі, ля амбасадаў Расеі ў розных краінах адбыліся пікеты ў падтрымку асуджаных. Пікетавалі расейскае дыппрадстаўніцтва і ў Менску. Аднак аўтарытэтны расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі мяркуе інакш:
На перакананьне суразмоўцы, выпускаючы з-пад варты апазыцыянэраў, расейскія ўлады перасьледавалі толькі адну мэту — стварыць бачнасьць барацьбы за крэсла мэра Масквы паміж Сяргеем Сабяніным і Аляксеем Навальным. Аднак, лічыць Станіслаў Бялкоўскі, цяпер яны могуць аб гэтым моцна пашкадаваць:
«Усяму прычынай — жаданьне мэра Масквы Сабяніна мець суперніка на выбарах, які легітымізаваў бы ягоную перамогу. Такі супернік — Навальны. Цалкам магчыма, што ён атрымае 15–17% галасоў масквічоў, і ў гэтым выпадку Сабянін, зь яго пункту гледжаньня, будзе выглядаць легітымным мэрам. Але, на мой погляд, такая канструкцыя з гледзішча інтарэсаў Крамля і Сабяніна досыць сумнеўная, бо ўсёй гэтай няўклюднай камбінацыяй Крэмль і Сабянін толькі „раскруцілі“ Навальнага і далі яму дадатковы імпульс — цяпер ён атрымае больш галасоў, чым атрымаў бы да арышту, і, магчыма, значна больш. У гэтым сэнсе мэрыя Масквы стварыла сабе дадатковую праблему, аднак гэтую праблему яна мяркуе разьвязваць з дапамогай перакрыцьця Навальнаму каналаў фінансаваньня, а таксама прысутнасьці ў фэдэральных СМІ. Ім здаецца, што ўсё пройдзе гладка і добра. А пасьля 8 верасьня Навальны зьедзе ў калёнію на 5 гадоў. Вось і ўвесь сцэнар».
Вядомая расейская дысыдэнтка, лідэр партыі «Дэмакратычны саюз» Валерыя Навадворская кажа, што Крэмль можа сабе дазволіць рэалізоўваць самыя розныя схемы барацьбы з іншадумствам, ігнаруючы рэакцыю Эўразьвязу ці ЗША. Двайныя стандарты Захаду ў дачыненьні і да Расеі, і да Беларусі, на яе думку, толькі спрыяюць рэжымам у Маскве і Менску заціскаць усялякія праявы дэмакратыі:
І ўсё ж складана ўявіць, каб тое, што адбылося з Аляксеем Навальным і Пятром Афіцэравым на другі дзень пасьля абвяшчэньня прысуду, здарылася ў Беларусі. Беларускія апазыцыянэры, трапіўшы на лаву падсудных, на волю выходзяць ня так хутка. Як кажа палітоляг Станіслаў Бялкоўскі, градус грамадзянскай актыўнасьці расейцаў пакуль што вышэйшы, чым у Беларусі, і ўлады з гэтым мусяць лічыцца:
У Беларусі квітнее пэрсаналісцкі рэжым нэасавецкага тыпу, а ў Расеі ўладарыць алігархія