Сьмяротны абед для школьнікаў

Your browser doesn’t support HTML5

Ня меней за 20 дзяцей загінулі і дзясяткі трапілі ў шпіталь з харчовым атручэньнем, паспытаўшы бясплатнага харчаваньня ў вясковай школе за 80 кілямэтраў ад Патны ў індыйскім штаце Біхар.
Усім ахвярам ад васьмі да адзінаццаці гадоў. Абураныя жыхары вёскі выйшлі на вуліцы. Былі сутычкі з паліцыяй.

Паводле папярэдняга расьследваньня, у ежы знайшлі сьляды фосфару, які выкарыстоўваецца для захаваньня рысу і пшаніцы.

Дырэктару школы выставілі крымінальнае абвінавачваньне ў халатнасьці.

Урады шмат якіх штатаў Індыі маюць праграмы бясплатнага харачаньня дзяцей у школах.

Недаяданьне зьяўляецца адной з асноўных праблемаў здароўя індыйскіх дзяцей.