36% абітурыентаў правалілі цэнтралізаванае тэставаньне

Па выніках цэнтралізаванага тэставаньня права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы атрымалі 72 766 абітурыентаў. 40 682 абітурыенты — а гэта 36% — не пераадолелі ніжняга парогу: набралі менш за 15 балаў па дакладных навуках і менш за 20 балаў па гуманітарных прадметах. Чакаецца, што будзе недабор на фізыка-матэматычныя, пэдагагічныя спэцыяльнасьці, у тэхнічныя і сельскагаспадарчыя ВНУ.

Сёлета 247 чалавек па выніках ЦТ атрымалі 100 балаў, а дзьве абітурыенткі па ўсіх трох прадметах паказалі 100-бальныя вынікі. Усяго на бюджэтную форму навучаньня будзе прынята 30,5 тысяч студэнтаў.