Сёньня ў Беларусі пачалося цэнтралізаванае тэставаньне. Сёлета ў краіне больш за 118 тысяч абітурыентаў. Зь іх беларускую мову выбралі 33 з паловай тысячы. Такім чынам, суадносіны выбару беларускай і расейскай мовы — прыкладна 30% на 70%. Летась толькі 7 абітурыентаў па ўсёй Беларусі атрымалі па роднай мове максымальныя 100 балаў. Ніжэйшы парог у 7 балаў не пераадолелі 2,65% удзельнікаў, а трое абітурыентаў не набралі год таму ніводнага балу.
Як сёлетнія абітурыенты ацэньваюць тэсты па беларускай мове, ці магчыма добра здаць іспыт без дапамогі рэпэтытараў і факультатываў і чаму амаль палова з тых, хто здаваў родную мову, на пытаньні журналістаў адказваюць па-расейску?
Толькі што скончыліся дзьве гадзіны, якія былі адведзеныя для выкананьня заданьня цэнтралізаванага тэставаньня. Дарэчы, у Белдзяржунівэрсытэце іспыт па беларускай мове здаюць 1120 чалавек. Расхваляваныя абітурыенты дружна выходзяць з вучэбнага корпусу юрыдычнага факультэту БДУ, ва ўнівэрсытэцкім дворыку іх чакаюць бацькі, сябры. Пытаюся: ці складаныя былі заданьні?
Дзяўчына: «Для мяне складаныя былі…»
Карэспандэнтка: «А што канкрэтна для вас было складаным?»
Дзяўчына: «У частцы А апошнія заданьні, знакі прыпынку, складаназлучаныя сказы, складаназалежныя сказы».
Юнак: «Ня вельмі цяжкі, але прыйшлося падумаць над некаторымі заданьнямі, калі яны былі тэкставыя. Напрыклад, вызначыць стыль тэксту. Альбо са знакамі прыпынку рознымі».
Дзяўчына: «Я лічу, што ў цэлым тэст быў ня вельмі складаны. Але асобныя пункты ў мяне выклікалі пэўныя цяжкасьці, сумневы».
Хлопец: «Нармальныя, лёгкія былі тэсты».
Карэспандэнтка: «Усе заданьні выканалі?»
Хлопец: «Не, ня ўсе, па магчымасьці… Частка Б, дзе былі тэкставыя заданьні, былі складаныя».
Дзяўчына: «Мне падалося, што ўсе заданьні былі вельмі лёгкія, і я зь імі пасьпяхова справілася».
Карэспандэнтка: «Вы ў беларускай школе вучыліся?»
Дзяўчына: «Не, у рускай».
Карэспандэнтка: «А чаму абралі менавіта беларускую мову?»
Дзяўчына: «Таму што я ганаруся нашай роднай беларускай мовай».
Карэспандэнтка: «А ў прынцыпе хапае школьных ведаў, каб пасьпяхова напісаць гэты тэст, ці трэба займацца дадаткова?»
Дзяўчына: «Неабходна займацца дадаткова. Я — удзельніца алімпіяд па беларускай мове, я шмат займалася з настаўнікамі дадаткова. Але я не магу сказаць, як адчуваюць сябе і здаюць тыя абітурыенты, якія не займаліся дадаткова».
Дзяўчына: «Праграма практычна школьная, нічога складанага няма, я ні з кім не займалася».
Хлопец: «Ведаў быццам бы хапае. Але я займаўся дадаткова. Да настаўніка хадзіў».
Дзяўчына: «Я лічу, што калі чалавек паставіць мэту добра здаць тэсты, то ён можа і сам падрыхтавацца. Але лепш наняць сабе рэпэтытара».
Хлопец: «Школьных ведаў можа хапіць, але для пасьпяховай здачы трэба дадаткова займацца».
Карэспандэнтка: «А вы займаліся?»
Хлопец: «Не, я не займаўся».
Карэспандэнтка: «А чаму беларускую мову абралі? У беларускай школе вучыліся?»
Хлопец: «Не, вучыўся я ў расейскай школе, але мая родная мова — беларуская».
Карэспандэнтка: «Ну, а як адчуваеце, на колькі балаў напісалі?
Хлопец: «Спадзяюся, на 100 балаў».
Карэспандэнтка: «Як ні дзіўна, прыкладна палова абітурыентаў, калі ім задаеш пытаньні па-беларуску, адказваюць па-расейску. Хоць мову сёньня здавалі беларускую».
Хлопец: «Язык немного непонятен».
Карэспандэнтка: «А чаго вы яго выбралі?»
Хлопец: «Ну, так вышло. Что-то мне так захотелось».
Карэспандэнтка: «А як напісалі, што адчуваеце?»
Хлопец: «Нормально написал. Хорошо, уверенно чувствую себя».
Карэспандэнтка: «Як вам падаліся заданьні? Ці складаныя былі?»
Дзяўчына: «Нет, задания лёгкие. Даже, я бы сказала, очень интересные».
Карэспандэнтка: «А чаму вы па-расейску адказваеце? Вы ж беларускую мову здавалі?»
Дзяўчына: (сьмяецца) «Всё-таки так легче говорить».
Дзяўчына: «Не знаю, вроде бы нормальные тесты, лёгкие».
Карэспандэнтка: «А чаму вы па-расейску адказваеце, здавалі ж беларускую мову?»
Дзяўчына: «Ну да… Но бланк-то я заполняла по-русски…»

Вучыўся я ў расейскай школе, але мая родная мова — беларуская