Сёньня ў Стакгольме пачаўся судовы працэс над імігранткай зь Беларусі Вольгай Класкоўскай. Яе абвінавачваюць у замаху на забойства яе былога мужа Гёкая Бэзгіна.
На працэсе прысутнічае журналістка Юлія Лапіцкі. Яе расповяд пра пачатак суду быў апублікаваны на нашым сайце раней. А зараз новы рэпартаж Юліі Лапіцкі для Радыё Свабода пра тое, што адбывалася на працэсе ў другой палове дня.
Лапіцкі: Сёньня ў другой палове дня пачаўся допыт Бэзгіна. Ён моцна акцэнтаваў тое, што яна любіць выпіць, што на момант замаху яна выпіла прынамсі 6 бляшанак піва. Ён даваў зразумець, што яна кепская маці, бо любіць выпіць. Там было шмат размоваў наконт пальчатак для фарбаваньня валасоў, якія былі ў яе на руках. Яны іх разам купілі за некалькі дзён да таго. Вольга сказала тады жартам — пальчаткі, як ў забойцы.
Ён казаў, што калі ён прачнуўся, яна пачала на яго крычаць па-швэдзку «памры, сука» і нанесла 3 ці 4 удары нажом. Але ён выхапіў у яе з рукі нож і тады параніў руку. Потым ён паваліў яе на падлогу, але вырашыў, што ня будзе рабіць ёй ніякай шкоды, бо гэта маці яго сына і ён пакіне пакараньне яе судовай сыстэме Швэцыі.
Ён гаварыў вельмі ўпэўнена, быў добра падрыхтаваны.
Калі я зайшла ў суд пасьля перапынку, я бачыла, што Вольга выцірала сьлёзы.
Бок Бэзгіна спрабуе даказаць, што гэта быў наўмысны замах, напрыклад, паводле яго яна змазала дзьверы, якія рыпелі, каб зайсьці ў спальню так, каб ён яе ня мог пачуць.
Разглядалася і паходжаньне драпінаў на целе Вольгі, на сьпіне і на руках. Гёкай сказаў, што яна іх сама сабе зрабіла.
Ён казаў, што у момант нападу думаў, што не выжыве, а зараз, хоць фізычна пачувае сябе добра, але мусіць хадзіць да псыхоляга, бо атрымаў псыхічную траўму. Паводле яго, дзіця таксама было псыхалягічна траўмаванае.
Потым Гёкаю задавалі пытаньні пракурор, яго ўласны адвакат і адвакат Вольгі. Апошні даводзіў, што кватэра, якую Гёкай называе сваёй, насамрэч была супольнай кватэрай яго і Вольгі. Таксама адвакат казаў, што Вольга пасьля таго, як сацыяльныя службы адабралі ў яе сына, ня страціла права зь ім бачыцца, але былы муж не даваў ёй такой магчымасьці.
У пятніцу пасяджэньне суду працягнецца. Я мяркую, што справа заўтра ня скончыцца. Яны ўжо выбіваюцца з графіку, яшчэ трэба заслухаць шмат сьведкаў, а таксама ёсьць пасьведчаньне пра стан здароўя Вольгі, якое можа адыграць важную ролю ў працэсе.
Заўтра на сайце Радыё Свабода — працяг расповяду Юліі Лапіцкі пра працэс над Вольгай Класкоўскай.