Трэці дзень пілігрымкі — гэта новыя 25 кілямэтраў шляху. Сьпякота яшчэ большая, чым у мінулыя дні. Аднак пілігрымаў ад гэтага ня меншае, а толькі штодня более: ад ранку дадалася новая група менскіх вернікаў на чале зь сьвятаром айцом Генадзем з Лошыцы.
Наймалодшы пілігрым — двухгадовая дзяўчынка, якую вязуць у вазку ейныя бацькі. Сярод найстарэйшых — жанчыны пэнсійнага веку.
Сьпеўная група касьцёлу Найсьвяцейшай Троіцы, якая праз узмацняльнікі жартам называе сябе «Радыё Залатая Горка», распачынае ў дарозе малітву і сьпеў. Яна ўзгадвае пра сьвята 3 ліпеня, віншуе пілігрымаў ды адзначае, што «ў Менску свой парад, а ў нас свой».
Трэці дзень стаўся вырашальным у выбары прывітаньня, якое пілігрымы павінны выгукнуць у Будславе па прыходзе да сьвятыні. «Кланяемся нізка — пілігрымы зь Мінску» — так гучала адна сярод многіх прапаноў. Аднак шляхам галасаваньня, якое выглядала, як плясканьне ў ладкі, спыніліся на воклічы «Мінск прыйшоў да Маці Божай — няхай Бог нам дапаможа». «Радыё Залатая Горка» таксама абвесьціла конкурс на найлепшы загар і самыя чыстыя белыя шкарпэткі.
Аднак жарты цягам дня пачаргова зьмяняліся малітвамі ля дарожных крыжоў, літаньнямі і духоўнымі сьпевамі. Сьвятары цягам усяго шляху прымалі споведзі.
Найвялікшае ўражаньне пілігрымаў чакала пры канцы дарогі. У вёсцы Стайкі жыхары сустрэлі калёну кветкамі і сталом, засьцеленым белым абрусам і застаўленым печывам, цукеркамі ды іншымі пачастункамі. Перадусім жанчыны сталага веку сустркалі і праводзілі пілігрымаў з малітвай і сьлязьмі на вачах.
Урачыстым сталася і завяршэньне дня: у касьцёл у Альковічах, дзе пілігрымы засталіся на начлег, прыбылі рэліквіі сьвятой Тэрэзы, пэрэгрэнацыя якіх зараз адбываецца ў Беларусі. За гэтую ўрачыстасьць і за пілігрымаў адслужылі ўрачыстую імшу.
Большая частка шляху да Будслава — пройдзеная.

Your browser doesn’t support HTML5