«У сувязі з павышанай захворвальнасьцю пагалоўя сьвіней на тэрыторыі Беларусі афрыканскай чумой Дзяржаўная вэтэрынарная служба Латвіі забараніла ўвоз мяса, мясных прадуктаў, малака і малочных прадуктаў на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу церазь беларуска-латвійскую мяжу», — паведаміла 3 ліпеня амбасада Латвіі ў Менску.
«Паколькі ў прадуктах жывёльнага паходжаньня могуць быць патагены, якія выклікаюць у жывёл інфэкцыйныя захворваньні, і прыежджыя могуць выпадкова ўвесьці ўзбуджальнікаў інфэкцый, кантроль багажу грамадзянаў якія перасякаюць беларуска-латвійскую мяжу, будзе праводзіцца ва ўзмоцненым парадку», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.