Суд над Вольгай Класкоўскай пачнецца ў чацьвер. Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Суд над Вольгай Класкоўскай пачнецца ў чацьвер. Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі — паведаміў Радыё Свабода яе адвакат Ханс Брэдбэрг.
Маці Вольгі, Людміла Класкоўская, мела зь ёй 3 ліпеня тэлефонную размову. Вольга цяпер знаёміцца з матэрыяламі справы.
Паводле яе слоў, муж Вольгі Гёкай Бэзгін абвінавачвае яе ў тым, што яна даўно плянавала яго забойства. Апроч гэтага Бэзгін патрабуе вялікай матэрыяльнай кампэнсацыі і выплаты алімэнтаў на іх сына Адэма. У матэрыялах справы Адэм пазначаны як пацярпелы. Ён таксама прысутнічаў у кватэры падчас здарэньня.
2 ліпеня Адэму споўніўся 1 год. Цяпер ён знаходзіцца разам з бацькам. Старэйшая дачка Класкоўскай ад першага шлюбу Міраслава цяпер у Беларусі.
Беларускую эмігрантку Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швэцыі 30 сакавіка і абвінавацілі ў замаху на забойства мужа — швэдзкага грамадзяніна Гёкая Бэзгіна. Увесь гэты час Вольга знаходзіцца ў швэдзкай турме.