У Эгіпце вайскоўцы праводзяць у Каіры кансультацыі з прадстаўнікамі розных палітычных і рэлігійных сілаў аб пераадоленьні крызісу.
На сустрэчу запрошаны лідэр лібэральнай апазыцыі Мухамад Эль-Барадэй, вярхоўны шэйх сунітаў, копскі духоўны лідэр, а таксама кіраўнікі партыі свабоды і справядлівасьці прэзыдэнта Мухамада Мурсі, створанай ісламісцкіх рухам «Браты-мусульмане». Пра гэта паведамляе газэта «Аль-Ахрам».
Раней сёньня на надзвчайным пасяджэньні камандуючыя ўзброенымі сіламі краіны паабяцалі аднавіць парадак — нават коштам пралітай крыві — каб спыніць «тэрарыстаў і вар’ятаў».
Сёньня заканчваецца ультыматум вайскоўцаў, якія запатрабавалі, каб прэзыдэнт і апазыцыя дамовіліся аб урэгуляваньні крызісу ў краіне. У адваротным выпадку вайскоўцы маюць намер дзейнічаць паводле ўласнага пляну.
Газэта «Аль-Ахрам» выкладае наступны сцэнар развіцьця падзей: альбо прэзыдэнт сыдзе ў адстаўку, альбо яго скінуць вайскоўцы, якія сфармуюць часовую прэзыдэнцкую раду на чале са старшынём Вярхоўнага канстытуцыйнага суду.
За час найбуйнейшых за ўсю гісторыю краіны антыўрадавых выступаў, якія пачаліся 30 чэрвеня са шматмільённых дэманстрацый, у Эгіпце загінулі ўжо 39 чалавек, сотні былі параненыя.