Другі дзень пілігрымкі ў Будслаў лічыцца самым цяжкім з усіх пяці.
Перадусім паводле працягласьці дарогі: калі ў першы дзень вернікі праходзяць 25 кілямэтраў, то ў другі — на 10 больш. Некаторыя сталыя пілігрымы сьцьвярджаюць, што ў другі дзень праходзяць усе 40 кілямэтраў, але дакладнай лічбы ніхто не называе.
Другое. Да першых мазалёў першага дня дадаюцца другія мазалі другога дня, а яшчэ і сьпякота.
Сьцёртыя ногі апрацоўваюць лекары хуткай дапамогі, якая паволі рухаецца ўсьлед за калёнай. Але ніхто не вярнуўся дадому ў Менск.
Дакладную лічбу пілігрымаў назваць складана. Калі зь Менску выходзіла 325 вернікаў без уліку сьвятароў, то ўжо ў другі дзень да пілігрымкі далучыўся сьвятар з Арла зь некалькімі расейскімі пілігрымамі. Далучаюцца таксама і беларускія сьвятары са сваімі парафіянамі.
Самага наймалодшага пілігрыма, двухгадовую дзяўчынку, вязуць у вазку бацькі. А старэйшыя — жанчыны глыбока пэнсійнага веку.
Чым далей пілігрымка адыходзіць ад Менску, тым большая ўвага да шэсьця з боку мясцовых жыхароў.
Да прыкладу, напрыканцы першага дня, у вёсцы Вішнева, мясцовы жыхар — ён жа прадпрымальнік — прыгнаў да школы, дзе пілігрымам далі месца для начлегу, перасоўную лазьню.
Тыя зь пілігрымаў, якія пажадалі прыняць душ у дарозе, засталіся вельмі задаволенымі.
Таксама і ў другі дзень мясцовыя ўлады прапанавалі ў школе вёскі Калачы месца для начлегу.
Даглядаюць пілігрымаў і сьвятары: падчас прывалу ў дзённую сьпёку яны давезьлі зь Менску некалькі скрыняў марожанага, так што хапіла нават некаторым мясцовым жыхарам.
Макароны з тушонкай і гарачая гарбата ў пешай вандроўцы таксама падаюцца асабліва смачнымі.
Духоўную пілігрымку нельга зблытаць з турыстычнай вандроўкай, бо наперадзе ідзе сьвятар, а таксама людзі з крыжам, сьцягамі і харугвамі.
А галоўнае — сьпевы і малітва. Пілігрымаў па-ранейшаму вітаюць аўтамабілі на ажыўленых аўтатрасах, а таксама ў вёсках сустракаюць і вітаюць мясцовыя жыхары.
2 ліпеня — другі дзень пілігрымкі і сьвята Маці Божай Будслаўскай.
Таму яшчэ ранкам у вёску Вішнева прыехаў мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, каб адправіць ранішнюю імшу, павіншаваць са сьвятам і прамовіць словы падтрымкі на далейшы шлях. Ад мінулага году гэтая ўрачыстасьць перанесеная з 2 ліпеня на 5-6 ліпеня.
Наперадзе — тры дні шляху да Будслава.