Баранавіцкія прадпрымальнікі абвясьцілі бестэрміновы страйк

У Баранавічах каля 200 прадпрымальнікаў сабраліся ля падатковай інспэкцыі і пастанавілі абвясьціць бестэрміновы страйк.
Як апавёў прадпрымальнік Мікола Чарнавус, прычына гэтаму — дадатковая сэртыфікацыя тавару:

«Вырашылі, што ня будзем плаціць падаткі, а будзем страйкаваць. Выступілі, абмеркавалі і прагаласавалі за гэта. Усе сказалі — страйкаваць, ніхто не сказаў, што выйдзем на працу».

Мікола Чарнавус стаяў з плякатам «Нам не патрэбны такі Мытны саюз».

Да прадпрымальнікаў пад’ехалі міліцыянты на дзьвюх машынах, але нікога не затрымлівалі, толькі пагутарылі з Чарнавусам.

1 ліпеня на рынках у Баранавічах — выходны.