Старшыня грамадзкага савета па маральнасьці Мікалай Чаргінец лічыць, што менскія гарадзкія ўлады павінны зрабіць высновы ў сувязі з некаторымі акалічнасьцямі конкурсу прыгажосьці, які прайшоў у Менску.
«На жаль, конкурс прыгажосьці — гэта правакацыя адносна менскіх уладаў. Я лічу, што іх падставілі. Усе спадзяваліся на прыстойнасьць гэтых арганізатараў, а яны, напэўна, глядзяць наперад — на будучы прыбытак», — заявіў Інтэрфаксу Чаргінец адносна разьмешчаных у інтэрнэце здымкаў удзельніц конкурсу прыгажосьці, які прайшоў у Менску.
«Путана, якая атрымала званьне „міс“, — вось прыгажуня. І колькі ж яна будзе каштаваць? Я ўжо не кажу пра кошт сумленьня тых, хто арганізаваў гэтую правакацыю», — сказаў Чаргінец.
«Мне шкада кіраўнікоў Менска, якія даверыліся арганізатарам конкурсу, даручылі ім правядзеньне конкурсу. Наогул, гэта наша бяда — у тым, што ўсё больш і больш у сьвет культуры, мастацтва, літаратуры лезуць нейкія паўзуны і ствараюць гэтую атмасфэру. Апашляюць добрую справу — конкурс прыгажосьці», — адзначыў Чаргінец.
Ён таксама мяркуе, што «ля вытокаў конкурсу можа стаяць правакатар ці правакатары, якія вырашылі зарабіць на гэтым добрыя грошыкі».
У Менску прайшоў фінал V конкурсу «Міс Мінск 2013». Перамагла Яня Канцавенка. Пасьля конкурсу ў інтэрнэце ўсплылі фотыздымкі, дзе дзяўчына распранаецца на дыскатэцы і пазіруе перад камэрай.