Літоўскае Міністэрства замежных спраў уручыла амбасадзе Беларусі ў Вільні ноту, у якой патрабуе прадставіць афіцыйную інфармацыю пра асяродак афрыканскай чумы сьвіней у Гарадзенскай вобласьці.
Пра гэта паведамляецца на сайце МЗС Літвы.
«Прымаючы да ўвагі верагодныя пагрозы ў сувязі з магчымым распаўсюдам афрыканскай чумы сьвіней, у ноце патрабуецца неадкладна прадставіць падрабязную інфармацыю пра ўспышку захворваньня і аб захадах, якія прымае Беларусь дзеля таго, каб не дапусьціць далейшага распаўсюджваньня», — адзначае МЗС Літвы.
З-за сьвіной чумы Літва забараніла ўвоз зь Беларусі некаторых прадуктаў і кармоў.
З 21 чэрвеня Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі ў Расею сьвініны з Гарадзенскай вобласьці.
Украіна з 22 чэрвеня ўвяла забарону на ўвоз зь Беларусі сьвіней, прадукцыі і сыравіны з сьвініны. Пад эмбарга падпалі таксама кармы для сьвіней і генэтычны матэрыял.