Сёньня старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка распавёў журналістам пра вынікі свайго ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.
Ён сказаў, што галоўнае пытаньне, якое тычылася Беларусі было ў тым, каб у Беларусі ўвялі мараторый на сьмяротнае пакараньне. Як паведаміў спадар Самасейка, ён патлумачыў дэпутатам Рады Эўропы, што пытаньне аб сьмяротным пакараньні ў Беларусі вырашалася не кімсьці з чыноўнікаў, а па выніках рэфэрэндуму, падчас якога бальшыня беларусаў выказалася за ўжываньне сьмяротнага пакараньня. Таму адмяніць вынікі рэфэрэндумы ня так проста. Разам з тым, Мікалай Самасейка сказаў, што ў грамадзтве ёсьць розныя думкі наконт сьмяротнага пакараньня.
Дарэчы, розныя меркаваньні ёсьць і ў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў: адны выступаюць за адмену сьмяротнага пакараньня, іншыя лічаць, што яго трэба пакідаць. «Таму», — сказаў спадар Самасейка, — «мы абяцалі не рабіць рэзкіх рухаў у гэтым пытаньні, а вырашаць яго, як кажуць англічане, step by step (крок за крокам)».
Другое пытаньне, якое тычылася Беларусі і ўздымалася падчас сустрэчы са старшынём Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы — гэта магчымасьць спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі, дэпутата з Эстоніі і дэпутата Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Андрэса Хэркеля наведаць Беларусь.
Мікалай Самасейка сказаў, што пазыцыя беларускіх уладаў у гэтым пытаньні наступная: Беларусь ня супраць таго, каб спэцдакладчык па краіне наведваў нашу краіну, і такія прэцэдэнты ўжо былі. Але, што тычыцца менавіта асобы Андрэса Хэркеля, дык тут узьнікае сур’ёзнае пытаньне: справа ў тым, што той курс, які ён вядзе, на думку беларускіх уладаў, контрпрадуктыўны і не спрыяе дыялёгу. Таму пытаньне ці дазволяць спэцдакладчыку па Беларусі Хэркелю наведаць нашу краіну альбо не, будзе разглядацца пазьней і залежыць у многім ад пазыцыі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў яе стасунках зь Беларусьсю.