Як паведамляе сайт ПАРЭ, адбудзецца «абмен думкамі з дэлегацыяй Палаты прадстаўнікоў». На пасяджэньне запрошаныя два яе прадстаўнікі.
У прэсавая службе Палаты прадстаўнікоў карэспандэнту Свабоды сказалі, што склад дэлегацыі пакуль яшчэ ня вызначаны.
Паводле Хэркеля, на пасяджэньні паліткамітэту будзе ўзьнятае пытаньне пра сьмяротнае пакараньне, каб «ацаніць, якую ролю можа згуляць беларускі парлямэнт ў яго рашэньні».
Раней ў сумеснай заяве дакладчык па адмене сьмяротнай кары Марына Шустэр і дакладчык па сытуацыі ў Беларусі Андрэс Хэркель асудзілі вынясеньне новага сьмяротнага прысуду ў Беларусі на мінулым тыдні.
Беларусь адзіная краіна ў Эўропе, дзе ўжываюць сьмяротнае пакараньне. Эўрапейскія структуры ня першы год заклікаюць афіцыйны Менск адмовіцца ад сьмяротнай кары.
Марына Шустэр адзначыла, што Рада Эўропы працягне дыялёг зь Беларусьсю толькі пасьля таго, як у краіне будзе ўведзены мараторый на сьмяротнае пакараньне.