З боку Эўразьвязу ня ставіліся ніякія ўмовы Беларусі ў сувязі са зьняцьцем санкцый зь міністра замежных спраў Уладзімера Макея. Пра гэта заявіў журналістам прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Паводле Андрэя Савіных, пытаньне аб удзеле Ўладзімера Макея ў сустрэчы міністраў замежных спраў краін Усходняга партнэрства, якое заплянаванае на 22 ліпеня ў Брусэлі, цяпер прапрацоўваецца. Аб сваім рашэньні беларускі бок паведаміць дадаткова.
Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу зьбіраюцца ў Брусэлі, куды раней Уладзімер Макей ня мог трапіць, паколькі знаходзіўся ў чорным сьпісе Эўразьвязу. Пасьля часовага выключэньня яго з гэтага сьпісу ў кіраўніка зьнешне-палітычнага ведамства Беларусі зьявілася магчымасьць сустрэцца са сваімі калегамі ў Брусэлі.
Андрэй Савіных таксама сказаў, што ў Беларусі станоўча разглядаюць зьняцьце санкцый супраць Уладзімера Макея. Ён назваў гэтае рашэньне абсалютна натуральным і тым, якое дае магчымасьць праводзіць узаемапаважлівы дыялёг. «Толькі ў рамках дыялёгу мы можам вырашаць спрэчныя праблемы», — сказаў ён.