Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія арганізацыі за мяжой абяцаюць сустрэць Макея пікетамі


Беларускі дом у Варшаве, HUB (Літва), Асацыяцыя за мадэрнізацыю (Прага) і іншыя асудзілі рашэньне выключыць Макея зь ліку невязных і абяцаюць пікетаваць Саміт Усходняга Партнэрства.

Пра гэта паведаміў адзін зь лідэраў Асацыяцыі за мадэрнізацыю (Прага) Аляксей Францкевіч:

«Мы супраць выключэньня Макея са сьпісу невыязных. Сёньня, мы лічым, ніякі дыялёг немагчымы, пакуль у Беларусі застаюцца палітвязьні, сьмяротнае пакараньне. У Беларусі нічога не памянялася. Наадварот, сёньня арыштоўваюць журналістаў, узбуджаюць новыя крымінальныя справы. Сытуацыя толькі пагоршылася», — заявіў у інтэрвію Радыё Свабода Аляксей Францкевіч.

Прадстаўнікі палітычнай эміграцыі зьбіраюцца зладзіць пікет ля будынка ў Вільні, дзе будзе адбывацца Саміт Усходняга Партнэрства.

«Там будуць кіраўнікі розных дзяржаваў. Наша патрабаваньне — вызваленьне палітвязьняў і поўная іх рэабілітацыя», — кажа Францкевіч.

Сёньня Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Люксэмбургу прыняла рашэньне выключыць Міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея са сьпісу асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Мяркуецца, Уладзімер Макей возьме ўдзел у Саміце Усходняга Партнэрства, які мае адбыцца ў Вільні ў лістападзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG