Міхаілу Хадаркоўскаму, расейскаму палітвязьню № 1, былому кіраўніку нафтавага канцэрну «Юкас», у мінулым аднаму з самых багатых людзей Расеі споўнілася 50 гадоў.
Чаму справа Хадаркоўскага аказалася такой важнай для Расеі, што там зьмянілася зь ягоным арыштам і асуджэньнем? Расейскі пісьменьнік Дзьмітры Быкаў некалі напісаў з горкай іроніяй, што ў Расеі ёсьць два нязьменныя станы дзяржаўнага існаваньня — бардак і барак. Бардак неабавязкова і не для ўсіх зьяўляецца сынонімам свабоды, але справа кіраўніка «Юкасу» стала знакам чарговага ваганьня расейскага ківача ад першага да другога.
Вольніца алігархаў «лихих 90-х», фактычная прыватызацыя дзяржавы «грашовымі мяхамі» зусім не адпавядалі ўяўленьням пра справядлівае і эфэктыўнае грамадзтва. Але наўрад ці ім больш адпавядае цяперашні дзяржаўны капіталізм з прызначанымі крамлёўскімі алігархамі ў пагонах. З таго, першага прызыву расейскіх алігархаў, хто эміграваў (Беразоўскі, Гусінскі), хто перавыхаваўся, хто разарыўся ці каго разарылі. Але сеў з буйных асобаў толькі адзін Хадаркоўскі.
Зь ягонай справай скончыўся ці вельмі істотна скурчыўся ўдзел расейскага бізнэсу ў палітыцы. Ледзь не публічная скупка дэпутатаў Думы, якую практыкаваў кіраўнік «Юкаса», мякка кажучы, не зусім адпавядала клясычнай мадэлі дэмакратыі. Але цяпер расейскі бізнэс бяжыць ад палітыкі, як ад агня, памятаючы лёс менавіта Хадаркоўскага. Дый дзе яна, палітыка? Фраза былога старшыні Думы Грызлова: Дума — ня месца для дыскусій, найбольш яскрава апісвае скурчваньне ў Расеі поля палітыкі як такога. Бардак — гэта кепска? Ну дык пакаштуйце барак.
І яшчэ адно пачалося са справы Хадаркоўскага — няўхільны паварот Расеі да супрацьстаяньня з Захадам. Супала гэтак, мэдыйныя эфэкты мелі месца, разбурэньне пэўных праектаў «Юкаса» паказала Захаду, што Расея Пуціна абірае іншы шлях — тлумачэньняў шмат. Але пераход ад бардаку да бараку ва ўнутранай палітыцы суправаджаўся паваротам да «абложанай крэпасьці» ў зьнешняй.
Дык проста сышлося на ім, аказаўся лёс чалавека проста скрыжаваньнем, кропкай зьмены пучку тэндэнцый? І гэта. Але ня толькі. Аказаўся і асобай. Ня ведаю дэталяў, але прыгадваецца, што зьехаць, зьбегчы ад арышту Хадаркоўскі мог. Рызыкнуў ці сьвядома не захацеў сабе лёсу калег-эмігрантаў. І атрымаў і працягвае адбываць тэрмін, ужо сувымерны з практыкай сталінскіх часоў, пятую частку свайго жыцьця ён правёў за кратамі. Але не зламаўся, не папрасіў памілаваньня. І яму, здаецца, зрабіць тое было прасьцей і натуральней, чым палітыку, які патрапіў за краты. Палітык, адмаўляючыся прасіць літасьці, абараняе ідэю, нешта большае за яго. А Хадаркоўскаму чаго? «Юкас» разгромлены, перапрададзены, вярнуць яго шанцаў няма ніякіх. Дык што — дзеля самога сябе? Відаць, так. Не пакланюся і ўсё. І так 10 гадоў.
Аднак што, на мой погляд, ня менш важна, што прабачэньня, дараваньня вязень усё ж такі ў пэўным сэнсе папрасіў. Ня ў Пуціна, не ў Крамля, а ў народа. Яго маніфэст «Левы паварот» — крытычнае пераасэнсаваньне тых самых «лихих 90-х» і сваёй ўласнай ролі ў іх, прызнаньне пэўнай рацыі таго самага Пуціна, прынамсі разуменьне лёгікі расейскіх нулявых. Гэта дарагога каштуе. Зьнік алігарх, зьявіўся філёзаф, палітычны мысльяр, які не застыў на лібэральных пропісях позьняй перабудовы.
Хіба ня самы дакладны паказьнік значэньня Хадаркоўскага для Расеі — рэакцыя на яго Ўладзімера Пуціна. Ужо няма ў Хадаркоўскага ні грошай, ні кампаніі, ні таго намэнклятурна-алігархічнага ўплыву, які быў 10 гадоў таму, ды сам грамадзкі ляндшафт Расеі непазнавальна зьмяніўся за гэтую дэкаду. А не, трэба яшчэ адзін тэрмін накінуць. І яшчэ адзін. Хай згніе за кратамі. Баіцца? Не, наўрад ці. Хутчэй, даволі дробная помсьлівасьць і крыўда на відавочнае параўнаньне маштабу асобаў. Буйнейшай асобай аказаўся зэк за гаспадара Крамля.
Гэта рэч таямнічая, нэўтральная да ідэалёгіяў і нават да станоўчых і адмоўных якасьцяў. Неяк зьдзівіла фраза з успамінаў Кісінджэра, які пісаў, што асобу, паводле маштабу роўную Мао, ён бачыў толькі ў Дэ Голі. А ўжо Кісінджэр пабачыў людзей за сваё жыцьцё. Гэтак і тут — проста як асоба Хадаркоўскі буйнейшы за Пуціна. І ўсе гэта разумеюць і бачаць, а Пуцін — першы.
Ці азначае гэта, што як выйдзе вязень Краснакаменску на волю, дык і адразу народ яго ў Крэмль на руках занясе? Не. Дарэчы, сам Хадаркоўскі ў адным інтэрвію сказаў пра гэта холадна і рацыянальна: «У Расеі чалавек з габрэйскімі каранямі ня можа разглядацца як рэальны канкурэнт у гэтых пытаньнях — гэта азбучная ісьціна. І я ніколі не заяўляў пра такое жаданьне, паколькі я ня блазан».
Хаця, дарэчы, цяперашняя гатовасьць расейцаў галасаваць за Хадаркоўскага як за прэзыдэнта хаця і невысокая, але сувымерная з гатовасьцю галасаваць за самых папулярных куміраў Балотнай. Аднак ня ўсё мераецца рэйтынгавымі лінейкамі. Прэзыдэнтам Хадаркоўскі ня стаў і хутчэй за ўсё ня стане, а вось маральным аўтарытэтам для вельмі многіх людзей у Расеі стаў. І свой асабісты двубой з Пуціным выйграў, выйграé, прынамсі.
Як складзецца ягоны лёс — невядома. Але ён ужо пэўна застанецца на старонках расейскай гісторыі — як сымбаль і як асоба.