Апошнімі днямі ў Гомелі на рынках і каля іх пачалі прадаваць першыя лісічкі й чарніцы. Аднак далёка ня ўсе яны праходзілі санітарную праверку на радыяцыю.
Санстанцыя тым часам паведамляе, што больш як палова правераных грыбоў — заражаныя.
На Прывакзальным рынку ля гандлёвых радоў стаяць у цяньку паўдзясятка жанок зь вёдрамі чарніц. Адна кажа, што ў лес іх выпраўляюць даволі сьціплыя пэнсіі:
«Не хапае рэсурсаў. Пэнсіі малыя — па паўтара мільёна. Мы ж на пэнсіі, але хочацца крыху падзарабіць — унукам дапамагчы, якія вучацца».
Шклянка сьвежых чарніц у гандлярак — 7–8 тысяч. Жанчыны цьвердзяць, што чарніцы з-пад Церахоўкі і яны чыстыя. Паказваюць квіткі, што ягады прайшлі радыяцыйны кантроль. Там пазначаны ўзровень утрыманьня радыецэзію — 37 бэкерэляў на кіляграм.
Беларускія санітарныя правілы дапускаюць продаж сьвежых ягад нават з вышэйшым узроўнем радыецэзію — да 185 бэкерэляў. Але спажываць такія «чыстыя» ягады наўрад ці варта, бо звычайнае прыроднае ўтрыманьне радыецэзію ў ягадах і грыбах вымяраецца адзінкамі тых самых бэкерэляў, то бок радыеактыўных распадаў у сэкунду.
Празь дзесяць крокаў — яшчэ дзьве жанчыны таксама прадаюць чарніцы.
70-гадовая бабуля, якая назвалася Людмілай Іванаўнай, нахвальвае свае ягады, сабраныя ў лесе за Клёнкамі — тымі, што ў бок райцэнтру Ветка, моцна заражанага радыяцыяй:
«Чыстыя! Людзі ўсё бяруць. Цяпер усё чыстае — бруднага нічога няма. Усё нармальнае».
Бабуля не правярала свае чарніцы. І тлумачыць — чаму:
«Няма праверачкі — не хадзіла, бо багата трэба даваць ягад на праверку. А ў бабы ягад мала. Яны пасьля праверкі забіраюць — ледзь не кіляграм трэба аддаць».
Спадарыня Надзея з Добрушу, якая прадае чарніцы за колькі крокаў да ўваходу на Прывакзальны рынак, таксама пашкадавала чарніц на праверку:
«Добрускія чарніцы — 10 тысяч за слоік. Раней правяралі, а цяпер няма часу на Цэнтральны рынак хадзіць, а тут не правяраюць. Дый правяраць нявыгадна — вось у чым пытаньне: трэба аддаць у лябараторыю паўтары шклянкі. А назад яны не вяртаюць».
Пра радыяцыйную чысьціню сваіх чарніц цьвердзіць і спадарыня Валянціна, якая прывезла іх на Цэнтральны рынак зь вёскі Кольна Жыткавіцкага раёну. Чарніцы яна таксама не правярала. Аргумэнт просты: у Кольна па чарніцы й лісічкі прыяжджае багата нарыхтоўшчыкаў. Маўляў, былі б моцна заражаныя «лясныя дары» — нарыхтоўшчыкі ня ехалі б.
На Цэнтральным рынку некаторыя замеры чарніц і лісічак прыемна зьдзіўляюць: сустракаюцца чарніцы, у якіх радыецэзію толькі 10 бэкерэляў. У лісічках — каля 40 бэкерэляў.
Паважнага веку пэнсіянэрка апавяла, што зьбірала чарніцы блізу вёскі Дзікалаўкі, на поўдзень ад Гомеля. Чарніцы, па сутнасьці, чыстыя. Шкада толькі пэнсіянэрцы, што чысты ад радыяцыі куточак спляжылі вальшчыкі лесу:
«Там у нас валка лесу была, дык яны ўвесь чарнічнік зьнішчылі, пілуючы дрэвы. Увесь чарнічнік сапсавалі».
Маладая гараджанка, пачуўшы пра адносна чыстыя чарніцы, тут жа купляе іх. Цікаўлюся: ці зьвяртае ўвогуле яна ўвагу на праверку так званых «лясных дароў»? Усё-ткі Гомельшчына моцна пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС:
«Грыбы мы стараемся не спажываць. А ягад калі я шклянку зьем, то, думаю, нічога страшнага ня будзе. Радыяцыя нам ня страшная: мы ж сярод яе жывём — дык чаго нам яе баяцца? Хіба ж гэта жыцьцё, калі ўсё правяраць?»
Тым часам рэгіянальная санітарная служба падае, што з кожных дзесяці правераных грыбоў — у шасьці перавышаныя нават дапушчальныя ўзроўні радыенуклідаў. Апрача таго, у пятнаццаці адсотках ягад зь лесу радыяцыя, што называецца, зашкальвае. І менавіта праз спажываньне заражаных харчоў цяпер ідзе ўнутранае апраменьваньне чалавека, якое ўрэшце адбіваецца на стане здароўя.

Цяпер усё чыстае — бруднага нічога няма. Усё нармальнае

Хіба ж гэта жыцьцё, калі ўсё правяраць?