Рассельгаснагляд забараняе пастаўкі мяса з Гарадзенскай вобласьці.
Як паведаміў Інтэрфаксу начальнік аддзелу супрацоўніцтва з замежнымі краінамі ўпраўленьня вэтэрынарыі Рассельгаснагляду Арцём Даўшаў, у службы зьявілася афіцыйная інфармацыя пра тое, што ў асабістай падсобнай гаспадарцы ў Гарадзенскай вобласьці выяўленая афрыканская чума сьвіней. У сувязі з гэтым прынятае рашэньне абмежаваць пастаўкі сьвініны, прадукцыі сьвінагадоўлі і кармоў з гэтага рэгіёну Беларусі.
Абмежаваньне ўводзіцца з 21 чэрвеня.
У траўні Ўкраіна часова забараніла ўвоз зь Беларусі сьвініны, а таксама мяса іншых жывёл і мясапрадуктаў, схільных да рызыкі заражэньня афрыканскай чумой сьвіней.
Афрыканская чума сьвіней (хвароба Мантгомэры) — заразнае віруснае захворваньне хатніх і дзікіх сьвіней. Перадаецца пры непасрэдным кантакце хворых жывёл і здаровых, праз прадукты са сьвініны, а таксама транспартныя сродкі пры перамяшчэньні людзей і жывёл. Вакцыны ад гэтай хваробы няма. Амаль усё пагалоўе хворых сьвіней гіне.
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі пакуль ня могуць пацьвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю, там параілі Свабодзе зьвярнуцца па камэнтар у панядзелак, калі кіраўніцтва міністэрства вернецца з замежнай камандзіроўкі.
Тым часам Дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня паведаміў, што сёньня Беларускім дзяржаўным вэтэрынарным цэнтрам у паталягічным матэрыяле з трупа сьвіньні, якая належала жыхару вёскі Чапунь Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці, выяўлены генэтычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы сьвіней:
«Дзяржаўнай вэтэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ліквідацыі ачага і недапушчэньні распаўсюджваньня захворваньня».
Ведамства нагадвае, што для чалавека афрыканская чума сьвіней небясьпекі не ўяўляе.