У Шчучынскім раёне распачатая крымінальная справа паводле артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу — дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
Вінавацяць жыхара вёскі Аляксандраўка Аляксея Шчадрова, які арганізаваў у вёсцы прытулак для бяздомных. Паводле пастановы начальніка аддзелу аховы і прафіляктыкі Шчучынскага РАУС маёра міліцыі Сяргея Асовіка, які разглядаў матэрыялы праверкі, Аляксей Шчадроў «арганізаваў дзейнасьць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забясьпечыў умовы яе функцыянаваньня без рэгістрацыі ў вызначаным заканадаўствам парадку».
Фактычна Шчадрова вінавацяць у тым, што ён, стварыўшы прытулак і молячыся разам зь бяздомнымі, тым самым арганізаваў сэкту. Спадар Шчадроў адмаўляе прыналежнасьць да сэктанцтва і кажа, што зьяўляецца каталіцкім вернікам. Ён сьцьвярджае, што ён не ствараў ніякай рэлігійнай арганізацыі, а свае высілкі скіроўвае на дапамогу бяздомным і людзям, якія маюць залежнасьць ад алькаголю.
Тым ня менш паводле артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэкса яму пагражае да двух гадоў турэмнага зьняволеньня.
Адяксандар Шчадроў заявіў карэспандэнту Свабоды, што лічыць гэтую справу палітычнай, хаця сам палітыкі ня любіць і ніколі ёй не займаўся:
«Я дапамагаю гэтым бедным людзям, але ніхто рэгістрацыі мне не дае: ні дзяржава, ні касьцёл. Я неаднойчы размаўляў з уладамі пра гэта, але яны рэагуюць так, што ў нашай краіне бамжоў няма, а толькі маламаёмасныя. Але насамрэч у нас ёсьць і бяздомныя, і кінутыя, і ўбогія людзі, якія нікому не патрэбныя і ім трэба дапамагаць. Я нічога дрэннага не раблю, бо не краду, нікога не падманваю, ня маю з гэтага аніякай выгады для сябе. Я жыву таксама, як гэтыя бедныя людзі, разам зь імі сплю і ем. Але, відаць, нашай дзяржаве гэта не падабаецца, таму яны і завялі крымінальную справу. Яны кажуць, што ў нас няма бамжоў, толькі маламаёмасныя. А гэта ўжо — палітыка».
Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гарадзенскай рымска-каталіцкай курыі, да якой фармальна належыць вернік Аляксей Шчадроў, таксама назваў дзеяньні верніка прыватнай ініцыятывай, а не стварэньнем нейкага сэктанцкага руху.
Паводле артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Шчадрову пагражае да двух гадоў турэмнага зьняволеньня.
Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч у сувязі з гэтым выпадкам заявіў, што ў 2011 годзе выйшла заключэньне Вэнэцыянскай камісіі адносна артыкула 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. У заключэньні, у прыватнасьці, гаворыцца, што артыкул 193-1 парушае Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах і зьяўляецца патэнцыйным інструмэнтам для дзяржавы ў стрымліваньні грамадзкіх актывістаў, дае ўладам шырокія паўнамоцтвы ўмешвацца ў фундамэнтальнае права на свабоду асацыяцый, свабоду думкі, перакананьняў і іх выражэньня.
За пэрыяд з 2005 па 2012 год 18 сябраў незарэгістраваных арганізацый былі асуджаныя па артыкуле 193.1. Пяцёра зь іх — да пазбаўленьня волі. Па гэтым артыкуле перасьледавалі сябраў арганізацый «Партнэрства» і «Малады фронт».

Я жыву таксама, як гэтыя бедныя людзі, разам зь імі сплю і ем. Але, відаць, нашай дзяржаве гэта не падабаецца