Чым чарнобыльская зона з украінскага боку адрозьніваецца ад такой жа заражанай радыяцыяй зоны з боку беларускага? Калі беларускія ўлады масава ўводзяць у абарот забруджаныя землі і не асабліва замінаюць вяртаньню перасяленцаў, то Ўкраіна паказвае зусім іншы падыход да гэтай праблемы. Адзін з прыкладаў — горад-прывід Палескае на мяжы зь Беларусьсю. Калі зь беларускага боку кіпіць жыцьцё, то ўкраінскае Палескае зарастае лесам.
Хто едзе на машыне ва Ўкраіну праз Нароўлю і далей на памежны пераход Аляксандраўка, празь некалькі кілямэтраў трапляе ў забытае богам і людзьмі паселішча — Палескае. Бальшыня кіроўцаў намагаюцца хутчэй праскочыць гэты кавалак дарогі, абапал якой па-над дрэвамі ўзвышаюцца пустыя шматпавярховікі, але некаторыя прытарможваюць, уражаныя відовішчам. Сапраўды, няшмат дзе яшчэ ўбачыш, каб цэлы горад апусьцеў не ад стыхійных няшчасьцяў, а праз чалавечую дзейнасьць.
Адсяленьне жыхароў Палескага пачалося 25 гадоў таму — праз два гады пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС — а ў 1993-м ён канчаткова страціў статус раённага цэнтру. За два наступныя дзесяцігодзьдзі немалы горад ператварыўся ў руіны і цяпер паступова зьнікае сярод лесу. Карціна надзвычай дысануе з убачаным за паўгадзіны да таго на беларускай тэрыторыі — абжытыя вёскі, апрацаваныя землі.
Экспэрт у галіне радыяцыйнай мэдыцыны, доктар мэдычных навук Юрый Бандажэўскі пасьля крымінальнага перасьледу і турэмнага зьняволеньня ў Беларусі зьехаў ва Ўкраіну, дзе займаецца супольным з Эўразьвязам праектам абароны здароўя людзей у раёнах, забруджаных радыенуклідамі. На яго перакананьне, штучнае і дачаснае «ажыўленьне» чарнобыльскіх рэгіёнаў нясе рэальную небясьпеку. Таму лепш прывід у выглядзе Палескага, чым чарговая рэанімаваная вёска ў 30-кілямэтровай зоне:
«Маю пазыцыю адносна забруджаных тэрыторый вы, мабыць, ведаеце — я стаўлюся вельмі асьцярожна да таго, што тычыцца шкоды для здароўя людзей. І калі няма адпаведнай абароны, то пражываньне на тэрыторыі, забруджанай адкідамі і ўсялякімі забруджвальнікамі радыяцыйнай прыроды ня толькі непажадана, але і надзвычай небясьпечна. У дадзеным выпадку цяжка адразу вось так адказаць — гэта сьвядомая палітыка ўкраінскіх уладаў ці гэта рашэньне саміх людзей, якія выселіліся адсюль і зьехалі, але ва ўсялякім разе маем, што маем. У Беларусі сытуацыя выглядае інакш. Але ўсё гэта нібыта „жылое“ пры цяперашняй сьмяротнасьці вельмі ўмоўнае. Можна што заўгодна дэкляраваць, прывезьці людзей, але чым гэта скончыцца — мы, на жаль, ведаем. Яшчэ раз паўтараю: я стаўлюся адмоўна да пражываньня людзей у неабароненых умовах».
Праціснуцца да цагляных каркасаў былога райцэнтру Палескае ня так лёгка — за прамінулыя гады дрэвы ня толькі паглынулі малыя пабудовы, а вымахалі нават вышэй за пяціпавярховікі. Навокал разьбітае шкло, рэшткі шыфэру. Вокнаў, дзьвярэй, як правіла, няма — кажуць, некалі павыносілі для ўласных патрэбаў жыхары бліжэйшых вёсак. Трапляюцца сьведчаньні ранейшай шчасьлівай пары — дзіцячыя цацкі, вопратка, абутак.
Палескае — другі паводле колькасьці насельніцтва горад ва Ўкраіне, жыхароў якога прымусова адсялілі пасьля аварыі на ЧАЭС. Першым трапіў пад «радыяцыйны абстрэл» суседні горад атамшчыкаў Прыпяць, разьмешчаны за 5 кілямэтраў ад Чарнобыльскай станцыі. Сем’і супрацоўнікаў АЭС тэрмінова былі эвакуяваныя ў Палескае, дзе цягам наступных гадоў нават пасьпелі атрымаць кватэры. Нечаканы прырост насельніцтва прымусіў мясцовыя ўлады збудаваць тут у 1988 годзе новую школу, аднак павучыцца ў ёй дзеці так і не пасьпелі — дасьледаваньні паказалі, што сытуацыя з радыяцыйным забруджваньнем у Палескім аказалася не нашмат лепшай, чым у Прыпяці. Уцекачы ад мірнага атаму зноў мусілі пакаваць чамаданы.
Дык ці канчаткова пахаваныя Палескае, Прыпяць, сотні вёсак ва Ўкраіне і Беларусі? Меркаваньне выказвае прафэсар Юры Бандажэўскі:
«Нічога не асуджана, калі сур’ёзна займацца і аднаўляць. Але гэта працэс надзвычай складаны, доўгі, мы яшчэ ня вывучылі да канца (дзеля справядлівасьці, не асабліва і вывучалі), што ж з гэтымі тэрыторыямі здарылася ў канчатковым выніку, апроч радыеактыўнага забруджаньня? Каб зразумець, якія працэсы ў глебе адбываюцца з хімічнымі элемэнтамі, абмеркаваць, як можна аднавіць гэтыя землі. Толькі па радыеактыўных элемэнтах меркаваць няправільна будзе. Трэба комплексны аналіз правесьці. А ўсё астатняе? У прынцыпе, гвалтам можна прымусіць людзей вярнуцца, але жыць на тэрыторыях, якія забруджаныя, якія пацярпелі цяпер, без належнай абароны, лічу, немэтазгодна. І калі людзі зьехалі, значыць, так, напэўна, і трэба».
У так званай зоне адчужэньня на тэрыторыі Ўкраіны — больш за 80 эвакуяваных паселішчаў, сярод іх такія буйныя, як Чарнобыль і некалі сакрэтны Чарнобыль-2, Прыпяць, Палескае, Вільча ды іншыя. Да пачатку 1990-х прымусова адсялілі блізу 120 тысяч украінцаў. У Беларусі адсяленьне працягвалася да сярэдзіны 2000-х — агулам у новыя месцы пераехалі 137 тысяч чалавек. Аднак у двух дзясятках фармальна «мёртвых» вёсак людзі жывуць дагэтуль.
Хто едзе на машыне ва Ўкраіну праз Нароўлю і далей на памежны пераход Аляксандраўка, празь некалькі кілямэтраў трапляе ў забытае богам і людзьмі паселішча — Палескае. Бальшыня кіроўцаў намагаюцца хутчэй праскочыць гэты кавалак дарогі, абапал якой па-над дрэвамі ўзвышаюцца пустыя шматпавярховікі, але некаторыя прытарможваюць, уражаныя відовішчам. Сапраўды, няшмат дзе яшчэ ўбачыш, каб цэлы горад апусьцеў не ад стыхійных няшчасьцяў, а праз чалавечую дзейнасьць.
Адсяленьне жыхароў Палескага пачалося 25 гадоў таму — праз два гады пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС — а ў 1993-м ён канчаткова страціў статус раённага цэнтру. За два наступныя дзесяцігодзьдзі немалы горад ператварыўся ў руіны і цяпер паступова зьнікае сярод лесу. Карціна надзвычай дысануе з убачаным за паўгадзіны да таго на беларускай тэрыторыі — абжытыя вёскі, апрацаваныя землі.
Экспэрт у галіне радыяцыйнай мэдыцыны, доктар мэдычных навук Юрый Бандажэўскі пасьля крымінальнага перасьледу і турэмнага зьняволеньня ў Беларусі зьехаў ва Ўкраіну, дзе займаецца супольным з Эўразьвязам праектам абароны здароўя людзей у раёнах, забруджаных радыенуклідамі. На яго перакананьне, штучнае і дачаснае «ажыўленьне» чарнобыльскіх рэгіёнаў нясе рэальную небясьпеку. Таму лепш прывід у выглядзе Палескага, чым чарговая рэанімаваная вёска ў 30-кілямэтровай зоне:
Праціснуцца да цагляных каркасаў былога райцэнтру Палескае ня так лёгка — за прамінулыя гады дрэвы ня толькі паглынулі малыя пабудовы, а вымахалі нават вышэй за пяціпавярховікі. Навокал разьбітае шкло, рэшткі шыфэру. Вокнаў, дзьвярэй, як правіла, няма — кажуць, некалі павыносілі для ўласных патрэбаў жыхары бліжэйшых вёсак. Трапляюцца сьведчаньні ранейшай шчасьлівай пары — дзіцячыя цацкі, вопратка, абутак.
Палескае — другі паводле колькасьці насельніцтва горад ва Ўкраіне, жыхароў якога прымусова адсялілі пасьля аварыі на ЧАЭС. Першым трапіў пад «радыяцыйны абстрэл» суседні горад атамшчыкаў Прыпяць, разьмешчаны за 5 кілямэтраў ад Чарнобыльскай станцыі. Сем’і супрацоўнікаў АЭС тэрмінова былі эвакуяваныя ў Палескае, дзе цягам наступных гадоў нават пасьпелі атрымаць кватэры. Нечаканы прырост насельніцтва прымусіў мясцовыя ўлады збудаваць тут у 1988 годзе новую школу, аднак павучыцца ў ёй дзеці так і не пасьпелі — дасьледаваньні паказалі, што сытуацыя з радыяцыйным забруджваньнем у Палескім аказалася не нашмат лепшай, чым у Прыпяці. Уцекачы ад мірнага атаму зноў мусілі пакаваць чамаданы.
Дык ці канчаткова пахаваныя Палескае, Прыпяць, сотні вёсак ва Ўкраіне і Беларусі? Меркаваньне выказвае прафэсар Юры Бандажэўскі:
Нічога не асуджана, калі сур’ёзна займацца і аднаўляць. Але гэта працэс надзвычай складаны, доўгі