Пры сёньняшняй інфляцыі ёсьць перадумовы для таго, каб у 2014 годзе весьці размову аб правядзеньні дэнамінацыі.
Пра гэта заявіла старшыня Нацбанку Надзея Ермакова.
Аднак пакуль такое рашэньне яшчэ не прынятае. Пытаньне аб выпуску купюры наміналам 500 тыс. рублёў пакуль ня ставілася, паведаміла Надзея Ермакова.
«Калі год скончыцца з нармальнай інфляцыяй, у наступным годзе ўжо можна разглядаць пытаньне аб дэнамінацыі», — цытуе БелТА кіраўніка Нацбанку.
Пры высокай інфляцыі дэнамінацыя ня дасьць выніку, бо нулі вернуцца назад, патлумачыла яна.
"Мы павінны думаць сваёй галавой"
Міжнародны валютны фонд прад’яўляе да Беларусі жорсткія эканамічныя патрабаваньні. А новая праграма з МВФ «увязваецца з палітычнымі пытаньнямі», заявіла журналістам старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова.
«Чаму мы павінны скакаць пад гэтую дудку? Мы павінны думаць сваёй галавой», — заявіла Ермакова, камэнтуючы пэрспэктывы рэалізацыі ў Беларусі новай праграмы МВФ.
Ермакова таксама заявіла, што Беларусь не разьлічвае на новы стабкрэдыт і ад Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.
Ермакова: у Беларусі няма множнасьці курсаў
Надзея Ермакова адрэагавала на заявы МВФ пра абмежаваньні на валютным рынку і множнасьць абменных курсаў у Беларусі.
Яна заявіла, што ў Беларусі няма пазабіржавага рынку, дзе маглі б вызначацца дадатковыя абменныя курсы.
"Мы лічым, што гэта непаразуменьне, бо ў чацьвёрты артыкул уключылі палажэньні з восьмага артыкула, якія яшчэ з намі ня ўзгодненыя", – адзначыла яна.
Адкрываць пазабіржавы валютны рынак у Беларусі пакуль не плянуецца, паведаміла Надзея Ермакова.