На сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з журналісткай Радыё Рацыя Вольгай Чарных.
Апошнія інтэрвію Вольгі Чарных, якая распавяла пра свой выбар стаць мусульманкай, выклікалі вялікую і не заўсёды зычлівую рэакцыю ў беларускім грамадзтве. 11 чэрвеня Вольга адказала на пытаньні падчас дыскусіі, арганізаванай «Менскім эўрапейскім клюбам».
Дзяўчына, для якой мусульманства спачатку было аб’ектам навуковага інтарэсу, а пасьля стала рэлігіяй, лічыць, што яно не нясе ў сабе пагрозы для эўрапейскага грамадзтва, бо сапраўдныя мусульмане падпарадкоўваюцца законам тых краінаў, дзе яны жывуць.
Адказы на пытаньні — у камэнтарах да гэтага артыкулу.
Вольга Чарных пачала журналісцкую дзейнасьць у 2001 годзе з выпуску ўласнай газэты «Весьнік». Газэта распаўсюджвалася ў г.п. Коханава, дзе доступ да інтэрнэту і незалежных выданьняў быў мінімальны.
У 2004 годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт на факультэт журналістыкі, адкуль была выключана ў 2006 годзе за ўдзел у не санкцыянаванай уладамі акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Менску.
З кастрычніка 2006 году — студэнтка факультэту журналістыкі Ягелонскага ўнівэрсытэту (Кракаў, Польшча).
З 2009 па 2011 год працавала рэдактарам навіннага аддзелу і кантэнт-мэнэджарам парталу chechenpress.org. Рыхтавала аўтарскія матэрыялы.
У 2010 годзе пачала працаваць з рэдакцыяй праграмы журналісцкіх расьсьледаваньняў Superwizjer на папулярным польскім тэлеканале TVN. Са жніўня 2012 году працуе спэцыяльным карэспандэнтам беларускага Радыё Рацыя ў Менску.
Прыняла іслам каля трох гадоў таму. Сунітка.