Актывіст БХД Алег Аксёнаў падаў скаргу на незаконную дзейнасьць упраўленьня КДБ па Магілёўскай вобласьці ў суд Ленінскага раёна Магілёва.
Праз суд актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя хоча адмяніць вынесенае яму папярэджаньне КДБ, а таксама прызнаць незаконнай і неабгрунтаванай праведзеную зь ім супрацоўнікам спэцслужбы прафіляктычную гутарку.
Алег Аксёнаў таксама хоча абавязаць начальніка УКДБ па Магілёўскай вобласьці Сяргеенку і супрацоўніка Махунова афіцыйна папрасіць выбачэньня за іх незаконныя дзеяньні.
29 красавіка супрацоўнік КДБ Махуноў выклікаў па позьве ў будынак КДБ Алега Аксёнава для прафіляктычнай гутаркі. Падчас размовы Махуноў паведаміў, што актывісту вынесенае папярэджаньне нібыта за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай партыі — аргкамітэта партыі Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі, а таксама за ўдзел у дзейнасьці двух незарэгістраваных у вызначаным парадку арганізацый — грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары-2012» і Магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сіл.
У якасьці доказаў супрацоўнік КДБ Махуноў прадставіў раздрукоўкі з незалежных сайтаў, дзе ўзгадвалася імя і прозьвішча актывіста.
На прафіляктычным уліку ў КДБ Алег Аксёнаў знаходзіцца ўжо болей за год. У Магілёве на такім уліку стаяць таксама актывістка БХД Тацяна Шамбалава і лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ «Адраджэньне» Зьміцер Салаўёў,— паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».