Пра гэта адвакат паведаміў маці падазраванага ў шпіянажы Андрэя Гайдукова.
Вольга Гайдукова спадзявалася, што працэс будзе адкрыты і што яна ўрэшце даведаецца пра сутнасьць абвінавачаньня, бо ня верыць у вінаватасьць сына.
Цяпер Вольга Гайдукова нават ня ведае, ці ехаць ёй заўтра ў Віцебск, бо надзеі трапіць у суд няма і застаецца чакаць толькі зьвестак ад адвакатаў:
«Абодва адвакаты ў яго сёньня былі. І сказалі, што працэс будзе закрыты. Я перапытвала, ці дакладна. Сказалі, што тэлефанавалі судзьдзі, і яна сказала, што закрыты. Так што мне заўтра ехаць сэнсу няма. Толькі нэрвы сабе рваць? Так што пакуль зь ім будуць працаваць толькі адвакаты. Яны будуць пісаць хадайніцтва, каб я была сьведкай. Тады, мне сказалі, трэба чакаць позвы… Калі было сказана з высокай трыбуны, што працэс будзе закрыты, то ўжо ўсё было зразумела. У нас гэта ні ад судзьдзі, ні ад кога іншага не залежыць, атрымліваецца?»
Пра тое, што працэс па «шпіёнскай справе» можа быць закрытым, заявіў старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык. Вольга Гайдукова лічыць, што працэс павінен быць адкрыты, бо яна ўпэўнена: сыну няма чаго хаваць, і абвінавачаньні ў шпіянажы — сувязях зь нейкай замежнай выведкай — бязглуздыя.
Адзінае, што цешыць спадарыню Гайдукову, гэта тое, што ад сына пасьля 10-дзённага перапынку ізноў пайшлі лісты. А галоўнае — што ў яго палепшала са здароўем. Прыканцы мінулага тыдня, падчас знаходжаньня ў віцебскім СІЗА, у яго паднялася тэмпэратура. У адвакатаў былі намеры прасіць адтэрміноўкі працэсу над Гайдуковым. Але цяпер яму лягчэй, хоць кашаль застаўся.
Працэс паводле абвінавачаньня ў «здрадзе дзяржаве шляхам агентурнай дзейнасьці» мае распачацца 12 чэрвеня а 10-й раніцы ў Віцебскім абласным судзе.
23-гадовага апэратара наваполацкага «Нафтану» Андрэя Гайдукова арыштавалі 8 лістапада ў Віцебску. Паводле афіцыйнай інфармацыі КДБ — нібыта падчас закладкі тайніка «са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы». З таго часу яго ўтрымлівалі пад вартай у менскім СІЗА КДБ, за выключэньнем аднаго месяца, калі яго пераводзілі ў Віцебскі СІЗА. З 3 чэрвеня ён зноў у Віцебску, яго трымаюць у віцебскім СІЗА. Сваякі арыштаванага ня раз скардзіліся на праблемы зь ліставаньнем і на тое, што да Гайдукова не заўжды мог трапіць адвакат.
За здраду дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасьці — такое абвінавачаньне выставілі Андрэю Гайдукову — яму пагражае ад 7 да 15 гадоў зьняволеньня.
Сваякі і сябры ня вераць, што хлопец мог займацца шпіянажам. Яны лічаць, што справу супраць яго ініцыяваў КДБ, помсьцячы за апазыцыйныя погляды.
Падчас сьледзтва ніякіх падрабязнасьцяў грамадзкасьці не паведамлялі. Таму і родныя, і сябры Андрэя Гайдукова спадзяваліся, што працэс будзе адкрыты. З такім патрабаваньнем ня раз выступалі і праваабарончыя арганізацыі.