Усе больш відавочнае згасаньне «Газпрома» можа прывесьці да падзеньня рэжыму Уладзімера Пуціна. З такім прагнозам выступіў эканаміст Андэрс Аслунд, былы дарадца расейскага і іншых ўсходне-эўрапейскіх урадаў.
У сваім камэнтары, напісаным для інфармацыйнага агенцтва «Блумберг», Аслунд аналізуе дзейнасьць «Газпрома» і прыходзіць да высновы, што гэта «надзвычайны ўзор дрэннага кіраваньня буйной кампаніяй». Паводле яго ацэнак, праблемы «Газпрома» могуць абярнуцца скарачэньнем даходнай часткі дзяржбюджэту і сарваць эканамічныя пляны Крамля.
Дзеяньні «Газпрома», на думку Андэрса Аслунда, супрацоўніка прэстыжнага вашынгтонскага інстытута імя Пітэрсан, мяжуюць з абсурдам. Ён піша, што за апошняе дзесяцігоддзе кіраўніцтва карпарацыі зрабіла ўсе памылкі, якія можна было ўявіць: стратэгічныя, тактычныя, тэхнічныя, палітычныя. Яно прагледзела рэвалюцыйныя адкрыцьці ў галіне сланцавай здабычы газу і нафты, выпусьціла з-пад увагі бум на рынку звадкаванага газу і не надало ўвагі росту кітайскага попыту на сваю прадукцыю. «Газпром» выклікаў варожыя пачуцьці ў сваіх галоўных спажыўцоў — эўрапейцаў, не разумеючы, што ён ня можа дазволіць сабе дэманстраваць сьляпую самаўпэўненасьць манапаліста на рынках цывілізаваных дзяржаваў. Вынік — эўрапейскія краіны адмаўляюцца ад кантрактаў з «Газпромам». Яго доля паставак газу ў краіны ЭЗ ўпала ў 2011 годзе да 34 працэнтаў з 47 працэнтаў у 2003 годзе, аб’ёмы экспарту зьніжаюцца на ўсіх напрамках. «Газпром» ня здольны збыць тое, што вырабляе.
І невялікай долі падобных пралікаў было б дастаткова для заходніх акцыянэраў, каб выгнаць мэнэджмэнт кампаніі. Аднак, як піша Аслунд, Уладзімер Пуцін адмаўляе наяўнасьць крызісу і падтрымлівае кіраўніка канцэрна Аляксея Мілера. Эканаміст ня робіць здагадак, чаму гэта адбываецца, але прыводзіць дзіўныя дадзеныя аб сумнеўных шматмільярдных расходах на розныя інвэстыцыйныя праекты і цытуе ананімных маскоўскіх аналітыкаў, якія сьцьвярджаюць, што дзьве траціны з сарака мільярдаў даляраў, што выдаткоўваюцца штогод на інвэстыцыі, сыходзяць у прыватныя кішэні. Да гэтага часу Маскве ўдавалася напаўняць бюджэт, але, як асьцярожна мяркуе Аслунд, практыка «Газпрома» і вельмі падобнае паводзіны «Раснафты», павінны выклікаць трывогу ў расейскіх уладаў.
Ці могуць карупцыя і антырынкавая палітыка дзяржаўных энэргетычных кампаній падарваць аснову сыстэмы, створанай Уладзімерам Пуціным? Вось што кажа Дэвід Сатэр, амэрыканскі публіцыст, супрацоўнік Гудзонаўскага інстытута, былы карэспандэнт «Файнэншл Таймс» у Маскве:
«Расеяй кіруе група людзей, для якіх інтарэсы краіны не зьяўляюцца прыярытэтам. Менавіта ў гэтым заключаецца праблема. Ўладная эліта прывыкла да таго, што менавіта яна распараджаецца даходамі ад продажу прыродных рэсурсаў дзяржавы. Немагчыма ўявіць, што гэтыя людзі здольныя зьмяніцца. Акрамя гэтага, яны проста не ўмеюць жыць па-іншаму, гэта адзіны вядомы ім стыль жыцьця. І яны прывучылі ўсю краіну спадзявацца на карупцыю, на сувязі. Я думаю, што крызіс цалкам верагодны, але Пуцін наўрад ці здольны нешта зрабіць, калі б нават захацеў: занадта позна».
Напрошваецца выснова, што агульная, так бы мовіць, датычнасьць да карупцыі і ратуе расейскую ўладу ў вачах большасьці расейцаў: усе крадуць?
"Я думаю, што гэтая памяркоўнасьць мае межы. Чым даўжэй Уладзімер Пуцін знаходзіцца ва ўладзе, тым больш будзе расьці незадаволенасьць, тым больш будзе павялічвацца палітычная актыўнасьць сярод звычайных грамадзянаў. Асабліва гэта тычыцца людзей энэргічных, якія хочуць дамагчыся посьпеху, але выяўляюць, што для іх няма месца ў створанай Пуціным іерархіі. Верхнія эшалёны занятыя асяродзьдзем Пуціна, іх набліжанымі, сваякамі, дзецьмі, тымі, у каго ёсьць сувязі наверсе".
Чаму ў такім выпадку ў расейскай апазыцыі ёсьць відавочныя праблемы ў пошуку саюзьнікаў, сілы, на якую маг бы абаперціся пратэстны рух?
"Многія расейцы, навучаныя мінулым, ня вераць апазыцыі. Яны чуюць абяцаньні барацьбы з карупцыяй з часоў перабудовы і ставяцца да падобных заяваў з недаверам. Часта тыя, хто імкнецца да ўлады, абвінавачваюць у незаконным ўзбагачэньні тых, хто знаходзіцца ва ўладзе, а затым самі становяцца часткай гэтай злачыннай сыстэмы. Ва ўмовах жа эканамічнага крызісу, на мой погляд, выкрыцьцё карупцыйных схем можа ператварыцца ў адзін з вырашальных фактараў палітычнага жыцьця".