Віцэ-прэм'ер Турцыі Бюлент Арынч сёньня правядзе перамовы з групай удзельнікаў першай мірнай акцыі ў Стамбуле, якія выступалі супраць высечкі дрэў у раёне Таксім.
Арынч заявіў, што ня мае намеру сустракацца з тымі дэманстрантамі, якія, зь ягоных словаў, падбіваюць іншых на гвалт.
У некалькіх гарадах ужо шосты дзень працягваюцца маніфэстацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэм'ер-міністра Рэджэпа Эрдагана. У Стамбуле і Анкары паліцыя ўжыла вадамёты і дымавыя шашкі, каб разагнаць пратэстоўцаў. Паводле тэлеканала CNN Turk, арыштаваныя 25 карыстальнікаў Твітэра – за распаўсюд у сацыяльных сетках падрыўной інфармацыі. Дзевяць зь іх былі затрыманыя ў Ізьміры.
Акцыі пратэсту супраць рэканструкцыі плошчы Таксім, што пачаліся некалькі дзён таму ў Стамбуле, неўзабаве перарасьлі ў незадаволенасьць палітыкай турэцкага ўраду і распаўсюдзіліся на іншыя гарады краіны. Ахвярамі гвалту сталі два чалавекі.