«Паштовая скрынка 111» — агляд лістоў нашых слухачоў.
Значная частка пошты Свабоды ў гэтыя травеньскія дні — пра паўсядзённыя клопаты тых нашых слухачоў, якія жывуць у вёсцы і штодня занятыя нялёгкай працай на зямлі.
Павал Сац зь вёскі Асавая Маларыцкага раёну, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову, працягвае падрабязна інфармаваць пра найбольш цікавыя падзеі свайго рэгіёну. У новым допісе, адрасаваным на Свабоду слухач піша:
«Вось пра што мне расказалі знаёмыя з Камянецкага раёну. Ёсьць там вялізны сьвінакомплекс (адзін з самых буйных у Беларусі) — „Белавескі“ называецца. Раней амаль усё, што там выраблялася, пастаўлялася ў Расею. А сёлета расейцы чамусьці адмовіліся браць сьвініну па 29 тысяч за кіляграм, патрабуюць, каб аддавалі таньней — ледзь не задарма. Дык кіраўніцтва, каб не цярпець стратаў, распарадзілася прадаць гэтае мяса сваім калгасьнікам — па 35 тысяч, па 50 кіляграмаў кожнаму. Хочаш — бяры, хочаш — не бяры, але з заробку адпаведную суму ўсё роўна вылічаць.
...Пра што яшчэ шмат гавораць у вёсцы — дык гэта пра крадзяжы. Вось пасадзілі нядаўна ў вёсцы Мысьлягі бульбу (гэта СВК Ляхаўцы). Ужо на наступны дзень ладная частка барознаў была перакопана. Уначы нехта выбраў пасаджаную бульбу. Для людзей не сакрэт, хто гэтым займаецца. Ёсьць там адна сямейка: тры сыны, бацька і маці... Усё, што ўкралі, пайшло на гарэлку. І так працягваецца ня першы год. Міліцыя ловіць іх тады, калі ўжо ўсё прададзена, а самі яны тым часам дапіваюць самагон...
І яны ж ня толькі бульбу крадуць. „Чаўнакі“ хаваюць кантрабандную салярку ля мяжы, дык яны гэтыя схованкі знаходзяць і таксама прадаюць... І тых людзей, якія вараць самагон, таксама выдаюць міліцыі... Міліцыя супраць іх асабліва жорсткіх мер і не прымае, бо, відаць, ім выгадна мець такіх інфарматараў».
Гэта ж колькі барознаў трэба перакапаць, колькі зямлі перавярнуць, каб сабраць які мех той толькі што пасаджанай бульбы... Раней пра такія крадзяжы ў калгасах чуваць не было. Цягнулі бульбу з калгаснага поля ўвосень — гэта так. Пасьля капалкі тая бульба ўся наверсе — за тры хвіліны набярэш мех... Дый калгаснае начальства да такіх несуноў ставілася паблажліва: пры багатым ураджаі бульбы хапала ўсім, яшчэ і на полі заставалася. Але выкопваць увесну насенную бульбу, нішчыць чужую працу, марнаваць будучы ўраджай... Дапіліся ж калгасьнікі да такога стану...
Што да прымусова-добраахвотнага набыцьця работнікамі сьвінакомплексу ўласнай прадукцыі... Верагодна, гэта — адно з наступстваў уступленьня Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. У выніку зьніжэньня ці адмены ўвазных пошлін многія віды імпартнага харчаваньня сталі таньнейшымі, таму расейцы і патрабуюць ад саюзьнікаў ніжэйшых коштаў на мяса. Ці вытрымаюць у такіх умовах беларускія калгасы канкурэнцыю з польскімі, бразыльскімі ды аўстралійскімі фэрмэрамі — вялікае пытаньне...
Наступны ліст — з заўвагамі і прэтэнзіямі наконт нашых праграмаў і новага раскладу вяшчаньня — даслала Ніна Рыгораўна зь вёскі Глінянка Кобрынскага раёну. Яна піша:
«Ну і „падарунак“ зрабілі вы нам з 1-га красавіка... Вы ж выдатна ведаеце, што радыё на кароткіх хвалях слухаюць у асноўным пэнсіянэры. А што значыць для вясковага пэнсіянэра час з 18-й да 21-й гадзіны? Гэта ж яшчэ самая праца. Нават калі і вярнуўся з поля ці гарода, дык трэба павячэраць, зрабіць хатнюю працу. Найлепш, калі б вы вяшчалі ўвечары з 20-й да 24-й гадзіны. І чаму вы з намі ня раіцеся, прымаючы такое адказнае рашэньне? Крыўдна!
Апроч гэтага, варта трансьляваць пэўныя праграмы ў адзін і той жа час. Напрыклад, „Званочкі“ — у 22.00, „Падарожжы“ — у 22.30. Так лягчэй арыентавацца.
Яшчэ адна істотная заўвага. Болей музыкі, якую не пускаюць на дзяржаўнае радыё, нам ня трэба. Няхай сьпяваюць у інтэрнэце. І сьпевакі гэтыя маладыя, і слухачы іхныя — моладзь. Яны адзін аднаго там знойдуць.
Калі вы зробіце па-свойму, а не па-нашаму — што ж, тады давядзецца слухаць дзяржаўнае радыё, першы канал. Дарэчы, яны апошнім часам не такія ўжо і дэбільныя. Часам і навіны там можна пачуць праўдзівыя. Хоць пра многае па-ранейшаму маўчаць. Таму мы і слухаем Свабоду».
Скарачэньне часу вяшчаньня Свабоды адбылося з аб’ектыўных прычынаў, на якія мы не маглі паўплываць. Мы ведаем, спадарыня Ніна, што многія людзі сталага веку (асабліва ў вёсках і на лецішчах) хочуць, каб Свабода ўвечары гучала ў больш позьні час. Будзем рабіць усё магчымае, каб пры чарговай зьмене раскладу вашы пажаданьні былі ўлічаныя.
Пра некаторыя адметнасьці кадравай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі разважае ў сваім лісьце на Свабоду Барыс Руцько зь Менску. Слухач піша:
«Пасьля праслухоўваньня шматлікіх прамоў нашага незьмяняльнага прэзыдэнта здаецца, што асноўныя тэзісы ён вывучыў на памяць і толькі паўтарае іх у розных варыяцыях. У яго ва ўсіх праблемах вінаваты нехта іншы, толькі ня ён. Вось тут прэм’ер-міністар не дагледзеў, там віцэ-прэм’еры прамарудзілі, яшчэ ў чымсьці міністры заданьне ня выканалі, альбо губэрнатары... А за што ён іх лае? Яны што — зь неба зваліліся? Ці іх апазыцыя падаслала? А можа, усё ж на высокія пасады іх прызначыў ён асабіста — пасьля шматлікіх праверак на адданасьць і паслухмянасьць?
Насамрэч у Беларусі ва ўсіх бедах, якія зваліліся на краіну, вінаваты толькі ён, Лукашэнка. Ніводнае больш-менш адказнае рашэньне ў дзяржаве безь ягонай санкцыі не прымаецца. І губэрнатар, і міністар, і прэм’ер — толькі пешкі ў ягоных руках. Дык за што іх лаяць?
Лукашэнка стварыў такую сыстэму, якая накіравана галоўным чынам на выкананьне адной задачы — на ўтрыманьне ўлады ў адных руках неабмежаваны тэрмін. Усе іншыя задачы — другасныя, у тым ліку і эканамічныя, і сацыяльныя. Таму, відаць, і выконваюцца яны абы-як.
Лукашэнка лае падначаленых за безыніцыятыўнасьць і бязьдзейнасьць, але ж любы чыноўнік ведае: нічога не рабіць — гэта значна больш бясьпечна, чым штурхаць нейкую ідэю. За вялікі спрыт можна і ў турму загрымець.
Лукашэнку не патрэбны разумныя, яркія, ініцыятыўныя дзеячы, на тле якіх ён выглядаў бы мізэрна. Калі вылучаць такіх — дык хутка можа зьявіцца альтэрнатыва яму асабіста. Таму паўсюль — шэрасьць, замшэласьць і бязьдзейнасьць. Тое, што ён іх лае, — толькі шырма. Насамрэч яны яму патрэбныя, бо на іхным тле ён выглядае выйгрышна... Вось і ўся сутнасьць палітыкі Лукашэнкі. Пакуль ён будзе заставацца пры ўладзе — іншыя асобы ў ягоным атачэньні (адметныя і самастойныя) ня зьявяцца».
Так, спадар Барыс, у многім вашы назіраньні бясспрэчныя. Сур’ёзны выклік, зь якім увесь час даводзіцца сутыкацца Лукашэнку: як пры адсутнасьці таленавітых, ініцыятыўных, самастойных палітыкаў і арганізатараў вытворчасьці вырашаць тыя неадкладныя задачы, што паўсталі перад краінай? Хто будзе праводзіць мадэрнізацыю эканомікі, наганяць тэхналягічнае адставаньне, арганізоўваць новую сучасную вытворчасьць — калі ва ўсіх сфэрах будуць кіраваць толькі шэрыя пасрэднасьці, адзіная бясспрэчная і яркая рыса якіх — беззапаветная адданасьць правадыру і гатовасьць выканаць любы ягоны загад?
Наш даўні слухач і аўтар Алесь Марціновіч з Баранавічаў працягвае спробы асэнсаваць сучаснае месца Беларусі ў сьвеце і абгрунтаваць немагчымасьць перамогі дэмакратыі ў краіне. У сваім новым лісьце на Свабоду слухач, у прыватнасьці, піша:
«Лукашэнка ў многім — палітык правых поглядаў. Гэта — зусім не „лявак“-рамантык Машэраў. І яму зусім не патрэбна вітрына для падтрыманьня бачнасьці росквіту беларускасьці — як гэта было ў слаўныя 70-я, калі квітнеў беларускі пісьменьніцкі саюз. Апора Лукашэнкі — ягоныя асабістыя амбіцыі і створаны новы кляс „вэртыкальнай“ намэнклятуры (тых, у каго ўлада, пасады і зьвязаныя з гэтым даходы). У нейкім сэнсе Лукашэнка даўно ўжо выконвае ролю беларускага Дэн Сяопіна, са сваімі пефціевымі і чыжамі. Што ж да швэдзкага справядлівага рынкавага грамадзтва ці да латыскага фанатычнага нацыянал-адраджэнства, дык для гэтага ў Беларусі спатрэбіўся б зусім іншы чалавечы матэрыял. Якога пакуль і блізка не відаць.
Цяпер уладам ня трэба ствараць бачнасьць падабенства да Ўкраінскай ССР, Грузінскай ССР ці Літоўскай ССР — як гэта было ў 70-я гады. Фактычна сёньняшняя Рэспубліка Беларусь — далёка ня тая БССР, што існавала ў 70–80-я гады. У Лукашэнкі даўно свая ўласная роля — адрозная ад ролі экзатычна-нярускіх былых ускраін савецкай імпэрыі.
Палітызацыя беларускага грамадзтва як рэзка спала на працягу 1992-га году, так і працягвае заставацца на тым жа нізкім узроўні ўжо больш як два дзесяцігодзьдзі. Гэта асабліва важна асэнсаваць усім здаровым і прагрэсіўным сілам Беларусі перад лёсавызначальным палітычным раздарожжам 2015 году. Ці — хімэры-ілюзіі амбітных авантур, ці — нешта здаровае і аптымальнае на карысьць грамадзтва.
За 20 год усё зьмянілася. Нацыяналізм быў актуальны на постсавецкай прасторы ў першай палове 90-х гадоў. Цяпер найбольшую актуальнасьць набыла эканоміка. Беларуская ж апазыцыя пастаянна спрабуе ісьці ў бой супраць Лукашэнкі зь нейкай ідэалёгіяй прыбалтыйскіх мітынгаў канца 80-х...».
Ня думаю, спадар Алесь, што вы маеце рацыю. За два дзесяцігодзьдзі значна зьмянілася і беларуская апазыцыя. Моўныя, культурніцкія і адраджэнскія лёзунгі займаюць цяпер далёка ня першыя шэрагі ў тых нешматлікіх мітынгах і шэсьцях, якія яна спрабуе праводзіць ва ўмовах грамадзкай і палітычнай апатыі. Пераважная большасьць апазыцыйных лідэраў цьвяроза ацэньвае настроі, якія пануюць у грамадзтве. Апошнім часам запачаткавана і ажыцьцяўляецца нямала грамадзкіх ініцыятыў, накіраваных менавіта на паўсядзённыя патрэбы людзей, на інтарэсы сярэднестатыстычнага беларуса, якога турбуе найперш уласная побытавая неўладкаванасьць, адсутнасьць добрай працы, несправядлівасьць на працы, карумпаванасьць і бязьдзейнасьць улады...
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by
Павал Сац зь вёскі Асавая Маларыцкага раёну, зь ліста якога пачну сёньняшнюю размову, працягвае падрабязна інфармаваць пра найбольш цікавыя падзеі свайго рэгіёну. У новым допісе, адрасаваным на Свабоду слухач піша:
«Вось пра што мне расказалі знаёмыя з Камянецкага раёну. Ёсьць там вялізны сьвінакомплекс (адзін з самых буйных у Беларусі) — „Белавескі“ называецца. Раней амаль усё, што там выраблялася, пастаўлялася ў Расею. А сёлета расейцы чамусьці адмовіліся браць сьвініну па 29 тысяч за кіляграм, патрабуюць, каб аддавалі таньней — ледзь не задарма. Дык кіраўніцтва, каб не цярпець стратаў, распарадзілася прадаць гэтае мяса сваім калгасьнікам — па 35 тысяч, па 50 кіляграмаў кожнаму. Хочаш — бяры, хочаш — не бяры, але з заробку адпаведную суму ўсё роўна вылічаць.
Пасадзілі нядаўна ў вёсцы Мысьлягі бульбу. Ужо на наступны дзень ладная частка барознаў была перакопана. Уначы нехта выбраў пасаджаную бульбу. Усё, што ўкралі, пайшло на гарэлку
І яны ж ня толькі бульбу крадуць. „Чаўнакі“ хаваюць кантрабандную салярку ля мяжы, дык яны гэтыя схованкі знаходзяць і таксама прадаюць... І тых людзей, якія вараць самагон, таксама выдаюць міліцыі... Міліцыя супраць іх асабліва жорсткіх мер і не прымае, бо, відаць, ім выгадна мець такіх інфарматараў».
Гэта ж колькі барознаў трэба перакапаць, колькі зямлі перавярнуць, каб сабраць які мех той толькі што пасаджанай бульбы... Раней пра такія крадзяжы ў калгасах чуваць не было. Цягнулі бульбу з калгаснага поля ўвосень — гэта так. Пасьля капалкі тая бульба ўся наверсе — за тры хвіліны набярэш мех... Дый калгаснае начальства да такіх несуноў ставілася паблажліва: пры багатым ураджаі бульбы хапала ўсім, яшчэ і на полі заставалася. Але выкопваць увесну насенную бульбу, нішчыць чужую працу, марнаваць будучы ўраджай... Дапіліся ж калгасьнікі да такога стану...
Што да прымусова-добраахвотнага набыцьця работнікамі сьвінакомплексу ўласнай прадукцыі... Верагодна, гэта — адно з наступстваў уступленьня Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. У выніку зьніжэньня ці адмены ўвазных пошлін многія віды імпартнага харчаваньня сталі таньнейшымі, таму расейцы і патрабуюць ад саюзьнікаў ніжэйшых коштаў на мяса. Ці вытрымаюць у такіх умовах беларускія калгасы канкурэнцыю з польскімі, бразыльскімі ды аўстралійскімі фэрмэрамі — вялікае пытаньне...
Наступны ліст — з заўвагамі і прэтэнзіямі наконт нашых праграмаў і новага раскладу вяшчаньня — даслала Ніна Рыгораўна зь вёскі Глінянка Кобрынскага раёну. Яна піша:
«Ну і „падарунак“ зрабілі вы нам з 1-га красавіка... Вы ж выдатна ведаеце, што радыё на кароткіх хвалях слухаюць у асноўным пэнсіянэры. А што значыць для вясковага пэнсіянэра час з 18-й да 21-й гадзіны? Гэта ж яшчэ самая праца. Нават калі і вярнуўся з поля ці гарода, дык трэба павячэраць, зрабіць хатнюю працу. Найлепш, калі б вы вяшчалі ўвечары з 20-й да 24-й гадзіны. І чаму вы з намі ня раіцеся, прымаючы такое адказнае рашэньне? Крыўдна!
Пасьля праслухоўваньня шматлікіх прамоў нашага незьмяняльнага прэзыдэнта здаецца, што асноўныя тэзісы ён вывучыў на памяць і толькі паўтарае іх у розных варыяцыях. У яго ва ўсіх праблемах вінаваты нехта іншы, толькі ня ён
Яшчэ адна істотная заўвага. Болей музыкі, якую не пускаюць на дзяржаўнае радыё, нам ня трэба. Няхай сьпяваюць у інтэрнэце. І сьпевакі гэтыя маладыя, і слухачы іхныя — моладзь. Яны адзін аднаго там знойдуць.
Калі вы зробіце па-свойму, а не па-нашаму — што ж, тады давядзецца слухаць дзяржаўнае радыё, першы канал. Дарэчы, яны апошнім часам не такія ўжо і дэбільныя. Часам і навіны там можна пачуць праўдзівыя. Хоць пра многае па-ранейшаму маўчаць. Таму мы і слухаем Свабоду».
Скарачэньне часу вяшчаньня Свабоды адбылося з аб’ектыўных прычынаў, на якія мы не маглі паўплываць. Мы ведаем, спадарыня Ніна, што многія людзі сталага веку (асабліва ў вёсках і на лецішчах) хочуць, каб Свабода ўвечары гучала ў больш позьні час. Будзем рабіць усё магчымае, каб пры чарговай зьмене раскладу вашы пажаданьні былі ўлічаныя.
Пра некаторыя адметнасьці кадравай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі разважае ў сваім лісьце на Свабоду Барыс Руцько зь Менску. Слухач піша:
«Пасьля праслухоўваньня шматлікіх прамоў нашага незьмяняльнага прэзыдэнта здаецца, што асноўныя тэзісы ён вывучыў на памяць і толькі паўтарае іх у розных варыяцыях. У яго ва ўсіх праблемах вінаваты нехта іншы, толькі ня ён. Вось тут прэм’ер-міністар не дагледзеў, там віцэ-прэм’еры прамарудзілі, яшчэ ў чымсьці міністры заданьне ня выканалі, альбо губэрнатары... А за што ён іх лае? Яны што — зь неба зваліліся? Ці іх апазыцыя падаслала? А можа, усё ж на высокія пасады іх прызначыў ён асабіста — пасьля шматлікіх праверак на адданасьць і паслухмянасьць?
Насамрэч у Беларусі ва ўсіх бедах, якія зваліліся на краіну, вінаваты толькі ён, Лукашэнка. Ніводнае больш-менш адказнае рашэньне ў дзяржаве безь ягонай санкцыі не прымаецца. І губэрнатар, і міністар, і прэм’ер — толькі пешкі ў ягоных руках. Дык за што іх лаяць?
Лукашэнка стварыў такую сыстэму, якая накіравана галоўным чынам на выкананьне адной задачы — на ўтрыманьне ўлады ў адных руках неабмежаваны тэрмін. Усе іншыя задачы — другасныя, у тым ліку і эканамічныя, і сацыяльныя. Таму, відаць, і выконваюцца яны абы-як.
Лукашэнка лае падначаленых за безыніцыятыўнасьць і бязьдзейнасьць, але ж любы чыноўнік ведае: нічога не рабіць — гэта значна больш бясьпечна, чым штурхаць нейкую ідэю. За вялікі спрыт можна і ў турму загрымець.
Лукашэнку не патрэбны разумныя, яркія, ініцыятыўныя дзеячы, на тле якіх ён выглядаў бы мізэрна. Калі вылучаць такіх — дык хутка можа зьявіцца альтэрнатыва яму асабіста. Таму паўсюль — шэрасьць, замшэласьць і бязьдзейнасьць. Тое, што ён іх лае, — толькі шырма. Насамрэч яны яму патрэбныя, бо на іхным тле ён выглядае выйгрышна... Вось і ўся сутнасьць палітыкі Лукашэнкі. Пакуль ён будзе заставацца пры ўладзе — іншыя асобы ў ягоным атачэньні (адметныя і самастойныя) ня зьявяцца».
Так, спадар Барыс, у многім вашы назіраньні бясспрэчныя. Сур’ёзны выклік, зь якім увесь час даводзіцца сутыкацца Лукашэнку: як пры адсутнасьці таленавітых, ініцыятыўных, самастойных палітыкаў і арганізатараў вытворчасьці вырашаць тыя неадкладныя задачы, што паўсталі перад краінай? Хто будзе праводзіць мадэрнізацыю эканомікі, наганяць тэхналягічнае адставаньне, арганізоўваць новую сучасную вытворчасьць — калі ва ўсіх сфэрах будуць кіраваць толькі шэрыя пасрэднасьці, адзіная бясспрэчная і яркая рыса якіх — беззапаветная адданасьць правадыру і гатовасьць выканаць любы ягоны загад?
Наш даўні слухач і аўтар Алесь Марціновіч з Баранавічаў працягвае спробы асэнсаваць сучаснае месца Беларусі ў сьвеце і абгрунтаваць немагчымасьць перамогі дэмакратыі ў краіне. У сваім новым лісьце на Свабоду слухач, у прыватнасьці, піша:
Лукашэнка ў многім — палітык правых поглядаў. Гэта — зусім не „лявак“-рамантык Машэраў. Апора Лукашэнкі — ягоныя асабістыя амбіцыі і створаны новы кляс „вэртыкальнай“ намэнклятуры (тых, у каго ўлада, пасады і зьвязаныя з гэтым даходы). У нейкім сэнсе Лукашэнка даўно ўжо выконвае ролю беларускага Дэн Сяопіна, са сваімі пефціевымі і чыжамі