18 траўня а 21-й гадзіне з турмы на Акрэсьціна павінны вызваліць журналіста Аляксандра Ярашэвіча.
Разам са сваім калегай Зьмітром Галко ён быў затрыманы ўвечары 6 траўня.
Журналістаў даставілі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менск, дзе склалі пратаколы.
Іх зьвінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Галко быў асуджаны на 10 сутак арышту, а Ярашэвіч на 12.
16 траўня з турмы на Акрэсьціна выйшаў Зьміцер Галко.
13 траўня адвакат абскардзіў прысуды журналістам.