Андрэй Саньнікаў у Празе

Каардынатар грамадзкай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», былы палітвязень, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Андрэй Саньнікаў прыехаў у Чэхію на прэм’еру спэктаклю «Праляцець празь вясёлку» паводле казак, якія ён з турмы дасылаў сыну Даніку.
Прэм’ера спэктаклю адбудзецца ў «Наіўным тэатры» ў паўночначэскім горадзе Лібэрцы ў суботу 11 траўня.

П’есу паводле казак для Даніка напісаў чэскі драматург, актор і рэжысэр Рэнэ Лявінскі, які піша пад рознымі псэўданімамі творы, разьлічаныя на розныя катэгорыі гледачоў.

П’есу «Праляцець празь вясёлку» пераклаў на беларускую мову Сяргей Сматрычэнка, яе фрагмэнты чыталіся акторамі «Свабоднага тэатру» ў Менску некалькі месяцаў таму.

Напярэдадні прэм’еры ў Бібліятэцы Вацлава Гаўла ў Празе адбылася сустрэча з Андрэем Саньнікавым і аўтарамі спэктаклю.

Дырэктар «Наіўнага тэатру» Станіслаў Доўбрава, Рэнэ Лявінскі, Андрэй Саньнікаў, Сяргей Сматрычэнка


Вядзе вечарыну пісьменьнік Яхім Топал


Аўтар п’есы Рэнэ Лявінскі


Андрэй Саньнікаў паказвае апошні ліст Вацлава Гаўла, які быў адрасаваны беларускім палітзьняволеным


На лісьце Вацлава Гаўла — цэнзарскі штамп калёніі «Віцьба-3»