Сяргей Шупа: Калі прыйшлі першыя паведамленьні, што Вы — у Лёндане, у мас-мэдыях узьнікла няяснасьць — Вы толькі папрасілі палітычнага прытулку ў Вялікай Брытаніі ці ўжо яго атрымалі?
Андрэй Саньнікаў: Прытулак я атрымаў.
СШ: Калі і як Вы адчулі, што трэба зьяжджаць зь Беларусі?
АС: Калі кожны дзень сутыкаўся з татальным сачэньнем з боку спэцслужбаў: праслухоўвалася кватэра, тэлефоны, кампутар, нават скайп. Трэба было вырашаць: ці заставацца і проста займацца асабістым жыцьцём, ці зьяжджаць, каб працаваць.
СШ: У сваім першым лёнданскім інтэрвію «Хартыі» Вы адзначылі, што Ваша рашэньне дапаможа рэальнаму вызваленьню Вашых «жонкі і сына, якія знаходзяцца ў закладніках у рэжыму Лукашэнкі». Чым Ваш выезд можа ім дапамагчы?
АС: У Беларусі мы засталіся сам-насам з абставінамі. Чакаць нейкай рэальнай дапамогі не было ад каго. Было відавочна, што ціск і правакацыі будуць прымаць рэгулярны характар. Лічу, што мой выезд дапаможа, бо цяпер я пад абаронай уплывовай эўрапейскай дзяржавы, а гэта значыць, што і мая сям’я пад абаронай. Бо ёсьць міжнародныя абавязаньні, якія тычацца сем’яў тых людзей, што апынуліся за мяжой і атрымалі там прытулак.
У Менску складана дапамагчы. Калі робіш рэальныя справы, узнікае яшчэ большая пагроза, нават фізычная, для сям’і. Сёньня я на волі і ўжо пачаў сустракацца з палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі. Я ўсім кажу пра гэтую сытуацыю, прашу, каб аб маёй сям’і згадвалі паўсюль і каб выконваліся тыя абавязаньні, якія ёсьць у Беларусі, каб выконваліся нават тыя абяцаньні, якія былі дадзеныя ня проста так, а перад тэлекамэрамі Бі-Бі-Сі.
СШ: Але далей за абяцаньні кіраўніка Беларусі ў інтэрвію брытанскім мэдыям справа так дагэтуль і не пайшла?
АС: Не пайшла. Я не паведамляў, што атрымаў прытулак, бо чакаў, што вырашыцца справа Ірыны. Я ня верыў гэтым абяцаньням, але лічыў, што было б нахабствам так адкрыта хлусіць аб магчымым зьняцьці ўсіх абмежаваньняў.
СШ: Дык а калі Вы атрымалі прытулак?
АС: У канцы кастрычніка.
СШ: «Я хачу вярнуцца ў краіну як мага хутчэй. Калі ад мяне для краіны ёсьць карысьць, то, вядома, я прыняў бы пэўныя прапановы», — заявілі вы агенцтву Reuters. Якія магчымыя прапановы і ад каго Вы тут мелі на ўвазе?
АС: Інтэрвію было даволі працяглае, а паказаныя былі ўрыўкі, вырваныя з кантэксту. Там ішла гаворка пра тое, што калі краіна стане свабоднай, ці буду я ўдзельнічаць у новай уладзе і ў працэсах, якія будуць адбывацца ў краіне. Вядома, буду.
СШ: Чакаючы магчымасьці для вяртаньня, Вы, напэўна, не зьбіраецеся сядзець склаўшы рукі. Чым Вы плянуеце заняцца на новым месцы?
АС: Шмат ёсьць чым займацца, што рабіць, што чытаць, што пісаць, пра што гаварыць. Буду займацца тым, чым займаўся. Я — дыплямат. Адзін з маіх настаўнікаў калісьці сказаў (і я прытрымліваюся гэтага прынцыпу): трэба шукаць сяброў для сваёй краіны.
СШ: Ці азначае Ваша эміграцыя выхад з палітычнага ценю?
АС: Ня ведаю — што значыць «палітычны цень»...
СШ: Тое, што ўсе гэтыя месяцы пасьля Вашага вызваленьня Вас было не відаць і часта можна было пачуць пытаньне «А дзе ж Саньнікаў?»
АС: На першым месцы ў мяне сям’я, мае сябры і калегі, якія сядзяць цяпер у вязьніцы, у вельмі складаных умовах. Бо проста нечалавечыя ўмовы створаны для ўсіх палітвязьняў. Тое, што адбываецца з палітвязьнямі пасьля 2010 году,- такога не было нават у савецкія часы. Так, тады ненавідзелі палітычных, але ўсё ж не навязвалі ім крымінальныя звычаі і парадкі. А зараз нехта вырашыў, што можна зьдзекавацца з палітычных нават больш, чым з крымінальнікаў. Зараз найбольш складанае становішча ва ўсіх палітычных вязьняў Беларусі.
СШ: Некаторыя палітвязьні пасьля падзеяў сьнежня 2010-га ў турме пісалі кнігі. Ці будзе ў Вас свая турэмная кніга?
АС: Не, на гэта патрэбны час. Мая жонка пісала, бо яна працавала як ўласны карэспантэнт «Новой газеты» нават у турме. Мне патрэбны час, каб у выніку зрабіць нешта такое, што дапамагло б іншым людзям.
СШ: Некаторыя маладыя палітычная актывісты робяць Вам закід, што ўцёкі зь Беларусі — гэта слабасьць, маўляў, нашто тады наагул трэба было ўступаць у гэтую палітычную гульню, калі Вы не былі гатовыя «ісьці да канца»?
АС: Я ішоў да канца і тое, што я абяцаў тым людзям, якія мяне падтрымоўвалі, я выканаў. На Плошчы я бачыў вялікі ўздым. Гэта быў вялікі дзень для Беларусі, і гэта ня зьнікне. Я паважаю маладых і ня буду спрачацца. Маладым належыць вылучацца пэўным радыкалізмам. Але я яшчэ раз падкрэсліваю: працаваць у Беларусі пасля турмы было немагчыма
СШ: Ня буду зараз спэкуляваць з канкрэтнымі лічбамі і крыніцамі, але ёсьць падставы меркаваць, што на выбарах 2010 вы занялі другое месца. Наўрад ці будзе перабольшаньнем сказаць, што за Вас рэальна галасавалі сотні тысяч беларускіх грамадзянаў. Вы сапраўды зарабілі немалы палітычны капітал — што цяпер зь ім рабіць?
АС: Я адчуваў гэты капітал за кратамі, па тым, як паводзілі сябе мае турэмшчыкі, якія спрабавалі прымушаць мяне хлусіць на допытах, якія рабілі на мяне велізарны ціск. Я адчуваў гэта і пасьля таго, як я выйшаў з турмы, бо кожны дзень, калі я выходзіў з дому, людзі віталіся. Між іншым, адзін з тых, хто вітаўся, у каго быў мой нумар тэлефона, патэлефанаваў мне і сказаў, што зь ім размаўлялі супрацоўнікі КДБ... Так, гэта быў палітычны капітал мой і маёй каманды, бо мы прапаноўвалі альтэрнатыву, якая існуе і сёньня і павінна рэалізоўвацца ў Беларусі.
Падтрымка людзей у маёй каманды была і дагэтуль ёсьць. Мы будзем рэалізоўвываць гэтую альтэрнатыву. Пачалося даволі цікавае і вострае абмеркаваньне ў Беларусі, і мы таксама будзем у ім удзельнічаць і прапаноўваць сваe падыходы. Відавочна, што ўсе мы павінны шукаць выйсьце з гэтай сытуацыі.
СШ: А як Вы ставіцеся да новых спробаў «клясыфыкацыі» апазыцыі, якія нядаўна прагучалі ў Празе за кулісамі «Форуму 2000»- да падзелу яе на "празаходнюю«і «прарасейскую», «памяркоўную» і «радыкальную», і пры гэтым складаюцца нейкія новыя канфігурацыі? Ці, «каб аб’яднацца, спачатку трэба добра разьмежавацца»?
АС: Нічога новага для сябе я тут ня бачу. Мяне называлі радыкалам, але гэта прынцыповасьць, а не радыкалізм. Прынцыповасьці сёньня не хапае ня толькі ў Беларусі, але і ў Эўропе — у дачыненьні да Беларусі. Нічога новага няма ў тым, што кагосьці спрабуюць абвінаваціць у прарасейскасьці ці непрарасейскасьці. Я таксама апынуўся пад такім абвінавачаньнем напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі... Ёсьць пэўныя прынцыпы, якіх мы павінны прытрымлівацца. Калі трэба разьмяжоўвацца, дык трэба разьмяжоўвацца. Ня бачу нічога небясьпечнага ў гэтых дыскусіях — нармальна, што яны ідуць і абвастраюцца. Не гатовы зараз казаць пра нейкія канфігурацыі, якія могуць узьнікнуць у Беларусі і па-за яе межамі, але тое, што гэта абмяркоўваецца — гэта добра.
СШ: Ваша судзімасьць захаваецца яшчэ 8 гадоў. Гэта значыць, што ў выбарах прэзыдэнта 2015 (дый 2020) году пры цяперашніх законах Вам ўдзельнічаць не дазволяць. Як Вы сабе ўяўляеце 2015 год і сваё месца ў палітычных раскладках? Бо выглядае, што новая прэзыдэнцкая кампанія ўжо пачалася...
АС: Ніякай судзімасьці паводле міжнароднага права ў мяне няма. Я быў прызнаны вязьнем сумленьня. Увогуле лічу, што памылкова цяпер казаць пра нейкія сцэнары на выбарах. Няма ў нас выбараў. Нельга зноў казаць, што ў 2015 годзе будзе нейкі шанец. Трэба думаць іншымі катэгорыямі — што рабіць сёньня. Па-першае, памылкова ўжо цяпер абмяркоўваць нейкі новы «сцэнар адзінага». Быў «адзіны» і ў 2001 годзе, і ў 2006 годзе. У 2010-м не было «адзінага», хоць былі спробы пэўных колаў і сілаў зноў пайсьці паводле старога сцэнару. Але найбольш яскравая прэзыдэнцкая кампанія была ў 2010 годзе, і тады людзі адтрымалі больш надзеі. І не таму, што Лукашэнка вырашыў даць нейкую палёгку і згуляць у дэмакратыю. Вялікая колькасьць актывістаў з рознымі поглядамі, але ж дэмакратычнага накірунку, працавалі зь людзьмі, прапаноўвалі свае праграмы, свае шляхі выйсьця з тупіковай сытуацыі і абудзілі краіну. І зараз казаць: давайце зноў аб’ядноўвацца вакол «адзінага» — гэта мне падаецца ня толькі штучным, але і вельмі небясьпечным.
Трэба зараз бачыць, што адбываецца. Тое, што народ выразна сказаў сваё «не» парлямэнцкім выбарам — гэта працяг 2010 году. У 2010 годзе народ абіраў свайго прэзыдэнта, і гэта быў не Лукашэнка. І гэтыя спробы зрабіць свой выбар мы бачылі падчас парлямэнцкіх выбараў, калі людзі проста не пайшлі на галасаваньне. Салідарнасьць, якая пачала адчувацца ў грамадзтве пасьля выбараў 2010 году, зараз ператварылася ў непрыняцьце гэтага рэжыму, гэтай палітычнай сыстэмы наагул, а ня толькі першай яе асобы.
Пакуль гэта пасіўнае непрыняцьце, людзі проста ня ходзяць галасаваць. І вось гэта трэба падтрымліваць, ісьці далей. Калі зараз палітычныя лідэры пачнуць казаць: давайце забудзем тое, што адбываецца сёньня і пачнем рыхтавацца да 2015 году — гэта будзе фальшыўка, якая не задаволіць людзей у Беларусі.
СШ: Зянон Пазьняк у нядаўнім інтэвію сайту InterPolitTV рэзка скрытыкаваў беларускую апазыцыю, у прыватнасьці заявіўшы, што тая цалкам фінансуецца і кантралюецца Захадам, і ня мае ўласных ідэяў і мэтаў, а дзеяньні кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах назваў клаўнадай. Фактычна гэта ўсё датычыць і Вас. Некаторыя апазыцыйныя лідэры ўжо зрэагавалі на гэтыя выказваньні на нашым сайце. Цяпер такая магчымасьць ёсьць у Вас.
АС: Ня буду гэта камэнтаваць. Я ведаю, што я рабіў падчас выбараў, ведаю, што быў вынік — вялікая падтрымка. Шчыра скажу, што я чакаў моцнай падтрымкі маёй каманды, але такой масавай падтрымкі людзей я не чакаў. Вось гэта для мяне паказчык таго, што рабіць далей. А тое, што кажуць іншыя — для мяне гэта добры знак: рэзкая, непаліткарэктная дыскусія — гэта знак таго, што нешта будзе адбывацца.
СШ: Хто для Вас сёньня сярод жывых маральны аўтарытэт у Беларусі?
АС: Бясспрэчны маральны аўтарытэт — Рыгор Барадулін. Вельмі паважаю Станіслава Шушкевіча, ён для мяне таксама маральны аўтарытэт. Мая маці, жонка, сястра і бацькі маёй жонкі, сябры, якія сядзелі у турмах і якія дапамагалі маёй сям’і — маральныя аўтарытэты.
СШ: Якое найбольшае расчараваньне адчулі Вы за гэтыя амаль ужо два гады?
АС: Самае вялікае расчараваньне было ў тым, што ніхто не наважыўся сысьці ў адстаўку — нават зь сярэдняга ўзроўню дзяржапарату. Гэта быў знакавы момант для гісторыі Беларусі, калі людзі, якія ня страцілі да канца свайго гонару і сумленьня, маглі б пайсьці ў адстаўку. Можа гэта ні на што б і не паўплывала, але для іх самых захавалася б магчымасьць неяк выйсьці з той сытуацыі, у якой яны апынуліся. Нічога такога ня здарылася. Для мяне гэта было даволі цяжка, бо, хаця ў мяне не было ніякіх шчыльных кантактаў з афіцыйнымі асобамі, але ж пэўных людзей я лічыў даволі прыстойнымі. Цяпер я так не лічу.
СШ: І наадварот — што выклікала ў Вас найбольшае пазытыўнае ўражаньне, ну вядома апрача сустрэчы зь сям’ёй? З чым Вы зьвязваеце найбольшыя надзеі?
АС: Стаўленьне людзей, падтрымка людзей. Хачу шчыра падзякаваць людзям за дапамогу, за падтрымку мяне, маёй сям’і, за тое, што людзі ўспрынялі гэта як асабісты боль і трагедыю. Гэта і дагэтуль мяне натхняе і дае шмат сілаў. Тое, што адбылося 19 снежня 2010 году і што адбывалася падчас судовых працэсаў, стварыла сытуацыю салідарнасьці. І гэтая салідарнасьць тычылася ня толькі нас. Людзі пачалі дапамагаць адно аднаму, цікавіцца, сачыць за тым, каб у іх сяброў, у іх блізкіх была падтрымка ў неабходны момант. Я ўбачыў гэта, калі выйшаў на свабоду: людзей, якія пазнаёміліся, бо разам удзельнічалі ў акцыях, разам былі на судовых працэсах, разам дапамагалі сем’ям палітвязьняў. Гэтая салідарнасць не павінна зьнікнуць, і я ўпэўнены, што яна ня зьнікне.