Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры сёньня вырашыў, што зьняволеньне экс-прэм’ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі ў 2011 годзе было парушэньнем правоў чалавека.
Рашэньне было вынесена ў адказ на скаргу Юліі Цімашэнкі на незаконнасьць арышту і іншыя парушэньні правоў чалавека ў ходзе расьсьледаваньня і судовых слуханьняў яе «газавай справы». 11 кастрычніка 2011 году Цімашэнка была прысуджана да 7 гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне паўнамоцтваў падчас падпісаньня газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе. Яна адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Харкаве.
Юлія Цімашэнка паскардзілася ў Страсбурскім судзе на парушэньні ў дачыненьні да яе шэрагу артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі аб правах чалавека.
У сёньняшнім рашэньні па справе «Цімашэнка супраць Украіны» Эўрапейскі суд па правах чалавека аднагалосна пастанавіў, што ў адносінах да Юліі Цімашэнкі мела месца: парушэньне права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека; права на хуткую ацэнку законнасьці ўтрыманьня пад вартай; права на кампэнсацыю за незаконнае ўтрыманьне пад вартай; парушэньне межаў выкарыстаньня абмежаваньняў правоў. Большасьцю галасоў суд пастанавіў, што не было парушэньня артыкулу 3 канвэнцыі (забарона катаваньняў або нечалавечага ці зьневажальнага абыходжаньня або пакараньня) па факце меркаванага зьбіцьця Цімашэнкі падчас яе перавозкі ў шпіталь у красавіку 2012 году.
Юрысдыкцыя Эўрапейскага суду па правах чалавека пашыраецца на кожную краіну-сябра Рады Эўропы, якая ратыфікавала Эўрапейскую канвэнцыю аб правах чалавека. Рашэньне Страсбурскага суду ня ўступіць у сілу адразу: бакі маюць тры месяцы на тое, каб зьвярнуцца з просьбай перагледзець справу, калі будуць незадаволеныя рашэньнем.
Валянціна Целічэнка, прадстаўніца Юліі Цімашэнкі ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека, лічыць, што сёньняшні прысуд у Страсбуры фактычна адкрывае дарогу да вызваленьня былой прэм’еркі Украіны праз паўгода. Рашэньне ў Страсбуры, калі яно будзе падтрыманае пасьля магчымага абскарджаньня Кіевам, дае юрыдычную магчымасьць Юліі Цімашэнцы зьвярнуцца да Вярхоўнага Суду Ўкраіны з хадайніцтвам аб скасаваньні яе турэмнага прысуду.