Жыхары дамоў у самым цэнтры Менску абураныя плянамі сталічных уладаў пракласьці празь іхнія двары цеплатрасу да гатэля «Кемпінскі», сьпілаваўшы пры гэтым каштаны, якія садзілі яшчэ іхнія бацькі.
Некалькі дзён таму ім удалося разьвярнуць супрацоўнікаў «Зелянбуду», якія зьявіліся з бэнзапіламі прывесьці прысуд у выкананьне, але ці будзе жыхарам спадарожнічаць посьпех наступным разам?
24 красавіка на шляху будучай цеплатрасы сталі жыхары дамоў № 45 па вуліцы Карла Маркса і № 17 па вуліцы Янкі Купалы. Людзі пратэстуюць супраць таго, каб трубы да гатэля «Кемпінскі» былі праведзеныя праз унутрыдваровую тэрыторыю. Прадстаўнікі заказчыкаў і забудоўшчыкаў — кампаніі алігарха Юрыя Чыжа «Трайпл» і расейскай фірмы «Сити Эстейт» — сьцьвярджаюць, што толькі выконваюць праектныя заданьні, вызначаныя гарадзкімі ўладамі, а таму зьмена маршруту выглядае малаверагоднай. Жыхары ж кажуць, што каштаны, вызначаныя пад вынішчэньне, пасаджаныя іх бацькамі пасьля вайны і проста амаральна такім чынам распраўляцца з жывой прыродай. Пра паразуменьне бакоў гаварыць не выпадала:
Прадстаўнік забудоўшчыка: «Чаму вы мяне пастаянна перабіваеце? Я нават ня скончыў, але, мабыць, няма і сэнсу заканчваць. Вас тут пераканаць немагчыма…»
Жыхары: «Чатыры варыянты былі прапанаваныя дзеля таго, каб зь меншымі наступствамі правесьці гэтую цеплатрасу. Але ўрэшце ўсё роўна выбралі наш двор. Мы цярплівыя людзі, пагадзіліся нават на гэта, але з адной умовай — каб не чапалі нашы дрэвы. Таму трэба выбіраць нейкае рашэньне. Капайце, варочайце, але дрэвы нельга чапаць. Іх садзілі нашы бацькі, дрэвам больш за 60 гадоў. Цяжка патлумачыць, але яны нейкім чынам нас абараняюць».
Жыхары: «Што тычыцца такіх рэчаў, як старыя дрэвы, дык гэта помнікі, якія растуць доўгія гады. Маладыя дрэвы, якія цяпер садзяць у горадзе, дык у цяжкіх умовах экалёгіі выжывае адно зь дзесяці, а можа нават адно з дваццаці. Вакол страшная загазаванасьць, і маладыя дрэвы папросту гінуць. Вось гэтае дрэва вырасла, калі яшчэ не было такой загазаванасьці, яму пашчасьціла. А цяпер яго пад нож? Як ужо зрабілі з цудоўнымі ліпамі ўздоўж цырку? Там была шыкоўная ліпавая алея, але будаўнікі зьнесьлі дрэвы, не разумею толькі, дзеля чаго? Прасторы для праезду аўтатранспарту было больш чым дастаткова. Але старых, шыкоўных, паўвекавых ліпаў няма».
Мясцовая жыхарка спадарыня Вольга скардзіцца, што іхні двор перакопваюць рэгулярна. Некалькі гадоў тэрыторыю здратавалі, калі ішла рэканструкцыя цырку, цяпер кладуць трубы пад патрэбы гатэля, які ўзводзіцца на месцы зруйнаванай першай гарадзкой электрастанцыі:
«Яны пасаджаныя нашымі бацькамі, яны 60 гадоў расьлі, і, канечне, мы за іх стаім і стаяць будзем».
Карэспандэнт: «Дык праблема ў комплексе з гатэлем «Кемпінскі»?
«Так. Туды ж трэба падаць і цяпло, і ваду. І праз наш двор ужо каторы раз кладуць усё новыя і новыя трубы. Ня так даўно да цырку камунікацыі праводзілі, а цяпер вось туды».
Жарсьці вакол узьвядзеньня новага будынка побач з цыркам разгарэліся пасьля таго, як стала відавочнаю нестыкоўка паміж першапачатковым праектам і тым, што паўстала над праспэктам Незалежнасьці. Сьціплы гатэль «Кемпінскі» на 80 нумароў нечакана ператварыўся ў шматфункцыянальны комплекс з двума жылымі дамамі, бізнэс-цэнтрам і ўласна гатэлем на 200 нумароў. Да таго ж, насуперак нормам, замест максымальных сямі паверхаў, вызначаных для цэнтру гораду, над Сьвіслаччу ўжо ўзвышаюцца дзесяць. Пазаплянавыя магутнасьці вымагаюць дадатковых трубаў і новых цеплатрасаў.
Жыхароў суседніх дамоў абурае і той факт, што, маючы гіганцкія сродкі на будоўлю, будаўнікі намагаюцца заашчадзіць на звычайных менчуках:
Жыхарка дома № 45: «Нам будаўнікі тлумачаць: заказчык выбраў самы танны варыянт пракладкі цеплатрасы. Пры ўсім тым, што будоўля такога гатэля — надзвычай дарагое задавальненьне, проста шалёныя грошы туды ўкідаюцца. Але што тычыцца інфраструктуры, жыхароў, то ім абсалютна напляваць. Выбралі самы танны варыянт, дзе прасьцей за ўсё зьнішчыць гістарычны двор у самым цэнтры гораду, зьнішчыць дрэвы, якім больш за паўстагодзьдзя і якія немагчыма проста так аднавіць на гэтым месцы. То бок хай гараджане церпяць, галоўнае, каб заказчык змог, дзе магчыма, зэканоміць сродкі і стварыць бачнасьць шыку за наш кошт. Гэта жахліва, бо жывём і ня думаем, што яшчэ нашым дзецям у гэтым горадзе жыць. Як быццам горад пасьля нас павінен ператварыцца ў пустэчу, у разваліны без аніякай зеляніны. Дык наш горад і без таго ўжо голы».
Дапамагаць людзям у супрацьстаяньні з забудоўшчыкамі і кіраўніцтвам гораду, зацікаўленым у рэалізацыі праекту любым коштам, узялася грамадзянская кампанія «Гавары праўду».
Актывіст кампаніі Юры Фабішэўскі: «Пра гэтую праблему мы дазналіся яшчэ ў мінулую восень. Пасьля таго як да нас зьвярнуліся жыхары дамоў, мы наладзілі распаўсюд друкаваных матэрыялаў з апісаньнем праблемы. Неўзабаве быў ініцыяваны збор подпісаў, якія потым былі перададзеныя ў адміністрацыю прэзыдэнта. На жаль, пытаньне засталося нявырашаным дагэтуль. Таму мы сытуацыю працягваем маніторыць, і калі людзі да нас зьвернуцца, то мы будзем гатовыя і надалей дапамагаць усімі магчымымі спосабамі».
Усе скаргі жыхароў у вышэйшыя інстанцыі пакуль ня маюць плёну. Калектыўны зварот у адміністрацыю прэзыдэнта быў пераадрасаваны на рэагаваньне ў Камітэт дзяржкантролю, аднак у лісьце, атрыманым падпісантамі, канстатавана: будаўнічыя працы цалкам адпавядаюць зацьверджанаму рэглямэнту. Тым часам жыхары дамоў паблізу будоўлі перакананыя: цеплазабесьпячэньне чарговага архітэктурнага «монстра» ў выглядзе бізнэс-комплексу з гатэлем «Кемпінскі» ня вартае цяперашніх ахвяраў.