Уступнае слова да кнігі «Турма і здароўе».
Неяк перадалі скаргу аднаго палітзэка, які выйшаў на волю: уключыў «Свабоду», а там гаварылі не пра палітвязьняў.
Беларускую «Свабоду» слухаюць за кратамі, каб пачуць галасы маці, дзяцей, жонак і каханых. Уключаюць, каб даведацца пра навіны з турмаў і калёніяў і пра акцыі міжнароднай салідарнасьці. Каб атрымаць прывітаньні ад прэзыдэнтаў, міністраў, паэтаў, філёзафаў, музыкаў з усяго сьвету.
Слухаюць ня толькі зэкі, але і ахоўнікі. Ня толькі палітычныя, але і «эканамічныя», «бытавыя», людзі, якія з розных прычынаў апынуліся ў бядзе і якія ня страцілі надзеі.
Перадача «Свабода ў турмах» нарадзілася пасьля Плошчы 2010-га. Яе слухаюць таксама дзеля таго, каб пачуць парады пра здароўе. Парады лекара, які абараніў доктарскую дысэртацыю ў 31 год, стаў самым маладым прафэсарам і рэктарам мэдынстытуту ў Беларусі, узначаліў дасьледаваньні чарнобыльскіх захворваньняў і быў арыштаваны ў 1999 годзе па даносе аб дзяржаўным перавароце, які аформілі як хабар.
За першы месяц арышту Юры Бандажэўскі страціў 20 кіляў вагі. За шэсьць гадоў за кратамі тры разы быў на мяжы жыцьця і сьмерці і перанёс тры апэрацыі. Дадому вярнуўся фізычна і духоўна больш моцным, чым раней. І з большым разуменьнем, што такое мэдыцына, здароўе і чалавек.
Дзьве тысячы гадоў таму рымскі паэт-этык Ювэнал вучыў маліцца за здаровы розум у здаровым целе:
Orandum est ut sit mens sana in corpore sano.
Бо ня цела, а дух на пачатку ўсяго:
Моцы духу прасі, якому ня страшная сьмерць,
Які не зважае на колькасьць гадоў,
Прыродай адмераных,
І стойкі ў выпрабаваньнях любых,
Ня гневіцца і ня прагне нічога
І ставіць пакуты Геркулесавай працы вышэй
За Вэнэру, фэсты й пярыны Сарданапала.
Усё адносна, і параўнаньне з асырыйскім царом, які зьбяёдаў сваю ўладу ў раскошы і пацехах плоці, не такое ўжо й недарэчнае для жыцьця некаторых зэкаў да турмы. Але пасьля...
Гэтая кніга — інструкцыя для духу, які ня ведае страху сьмерці і прагне свабоды.
Нічога не зьмянілася, усё ўдакладнілася.
Беларускую «Свабоду» слухаюць за кратамі, каб пачуць галасы маці, дзяцей, жонак і каханых. Уключаюць, каб даведацца пра навіны з турмаў і калёніяў і пра акцыі міжнароднай салідарнасьці. Каб атрымаць прывітаньні ад прэзыдэнтаў, міністраў, паэтаў, філёзафаў, музыкаў з усяго сьвету.
Раней разьдзелы кнігі публікаваліся на сайце.
Бібліятэку Свабоды складаюць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода.
Перадача «Свабода ў турмах» нарадзілася пасьля Плошчы 2010-га. Яе слухаюць таксама дзеля таго, каб пачуць парады пра здароўе. Парады лекара, які абараніў доктарскую дысэртацыю ў 31 год, стаў самым маладым прафэсарам і рэктарам мэдынстытуту ў Беларусі, узначаліў дасьледаваньні чарнобыльскіх захворваньняў і быў арыштаваны ў 1999 годзе па даносе аб дзяржаўным перавароце, які аформілі як хабар.
За першы месяц арышту Юры Бандажэўскі страціў 20 кіляў вагі. За шэсьць гадоў за кратамі тры разы быў на мяжы жыцьця і сьмерці і перанёс тры апэрацыі. Дадому вярнуўся фізычна і духоўна больш моцным, чым раней. І з большым разуменьнем, што такое мэдыцына, здароўе і чалавек.
Дзьве тысячы гадоў таму рымскі паэт-этык Ювэнал вучыў маліцца за здаровы розум у здаровым целе:
Orandum est ut sit mens sana in corpore sano.
Бо ня цела, а дух на пачатку ўсяго:
Моцы духу прасі, якому ня страшная сьмерць,
Які не зважае на колькасьць гадоў,
Прыродай адмераных,
І стойкі ў выпрабаваньнях любых,
Ня гневіцца і ня прагне нічога
І ставіць пакуты Геркулесавай працы вышэй
За Вэнэру, фэсты й пярыны Сарданапала.
Усё адносна, і параўнаньне з асырыйскім царом, які зьбяёдаў сваю ўладу ў раскошы і пацехах плоці, не такое ўжо й недарэчнае для жыцьця некаторых зэкаў да турмы. Але пасьля...
Гэтая кніга — інструкцыя для духу, які ня ведае страху сьмерці і прагне свабоды.
Нічога не зьмянілася, усё ўдакладнілася.
25 красавіка аб 18-й гадзіне — прэзэнтацыя кнігі прафэсара Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе». Прэзэнтацыя адбудзецца на Ўправе БНФ (Чарнышэўскага 3а, Менск) а 18-й гадзіне.
Калі вы хочаце атрымаць кнігу, пішыце на электронную пошту з пазнакай «Турма і здароўе».
Вы таксама можаце даслаць замову на адрас: 22005, Менск-5, паштовая скрынка 111.