Адагамаў: «Фота — толькі адлюстраваньне жыцьця грамадзтва»

Рустэм Адагамаў

Расейскі блогер Рустэм Адагамаў уваходзіў у склад журы, якое адбірала здымкі для альбома «Прэс-фота Беларусі 2011».
Наш карэспандэнт адразу пасьля абвяшчэньня прысуду патэлефанаваў яму і папрасіў выказаць сваё стаўленьне да выраку суду:

«Я абсалютна не магу ўявіць сабе, што нейкія здымкі з гэтага альбома можна аднесьці да ліку экстрэміцкіх. 2010-ты год быў для Беларусі вельмі напружаным з-за прэзыдэнцкіх выбараў. Таму ня дзіва, што большасьць твораў, які прадставілі на выставу, былі прысьвечаныя грамадзянскай актыўнасьці падчас выбараў.

Фотажурналістыка — гэта толькі адлюстраваньне таго, што адбываецца ў грамадзтве. А фатограф толькі фіксуе падзеі і застаецца бесстароньнім сьведкам. Таму абвінавачваць яго альбо арганізатараў конкурсу ў нейкіх экстрэмісцкіх намерах проста дзіўна».