Але абласны суд ня ўбачыў ніякіх парушэньняў у дзеяньнях судзьдзі.
Ірына Смалякова разгледзела скаргу актывіста ў абласным судзе ўсяго за некалькі хвілінаў. І пастанавіла ў задавальненьні касацыйнай скаргі адмовіць.
Такім чынам, Сяргею Каваленку не ўдалося абскардзіць штраф памерам 1 мільён рублёў нібыта за нецэнзурную лаянку на міліцыянтаў. Гэты інцыдэнт здарыўся 25 сакавіка, а 26 сакавіка актывіста судзілі. Паводле міліцэйскіх пратаколаў, Каваленка ішоў па праезнай частцы 2-й Прадольнай вуліцы. Парушэньне правілаў дарожнага руху заўважыў міліцэйскі патруль, які пад’ехаў на машыне і зрабіў заўвагу. Але Сяргей Каваленка ў нецэнзурнай форме нібыта адмовіўся сысьці на ходнік.
Актывіст паведаміў, што за парушэньне правілаў дарожнага руху інспэкцыя выкананьня пакараньняў Першамайскага раёну 16 красавіка ўжо абвясьціла яму папярэджаньне. Сяргей Каваленка знаходзіцца на прафіляктычным уліку пасьля вызваленьня з Магілёўскай калёніі ў верасьні мінулага году, таму ён падсправаздачны гэтай структуры.
Ён кажа, што цяпер, калі абласны суд адхіліў ягоную скаргу і рашэньне райсуду ўступіла ў законную сілу, цалкам верагоднае і другое папярэджаньне. А пасьля трэцяга да яго могуць ужыць меру стрыманьня — прэвэнтыўны нагляд, які абмяжоўвае свабоду перасоўваньня і выкарыстаньня вольнага часу.
Сяргей Каваленка мяркуе, што такім чынам міліцэйскія структуры імкнуцца абмежаваць ягоную асабістую свабоду. І такое ўжо было летась, калі актывіста абвінавацілі ў парушэньнях рэжыму адбываньня пакараньня — «хатняй хіміі», прысуджанай за вывешаны на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг. З ініцыятывы інспэкцыі выкананьня пакараньняў яго прыцягнулі да суду, а там актывісту прысудзілі 2 гады і 1 месяц зьняволеньня ў калёніі, адкуль ён выйшаў пасьля памілаваньня ў верасьні мінулага году.