Эфір 17 красавіка 2013 году
Штодзённыя жыцьцёвыя клопаты, роздум пра ўласны лёс і пра лёс сваёй краіны, пошук адказаў на пытаньне, куды Беларусь ідзе і чаму гэтая дарога не супадае з дарогай эўрапейскіх суседзяў... Усё гэта — пошта Свабоды, вашы, шаноўныя слухачы, допісы ў рэдакцыю.
Пачну сёньняшнюю размову з аднаго такога ліста. Яго даслаў нам даўні сябар Свабоды Сяргей Жаваранак з Кобрына. Падрабязна апавядаючы пра сваё цяперашняе жыцьцё, слухач піша:
«Ужо год, як я пэнсіянэр, але пакуль працую — наколькі сілаў стае. Пэнсія мая — 2 мільёны 50 тысяч рублёў. Выгадавалі з жонкай трох дачок. Маем пяцёх унукаў, якія жадаюць, каб дзядуля і бабуля купілі што-небудзь цікавае і смачнае (і пажадана кожны дзень).
У крамах у нашым горадзе з 55-тысячным насельніцтвам амаль усё ёсьць. Хапае і запатрабаваньняў. Хочацца хоць крыху абнавіць мэблю: патрэбен новы кухонны стол, табурэткі. Узялі крэдыт на 4 месяцы. Але цэны на ўсё дужа высокія...
А вось працы ў Кобрыне мала. Дый прадукцыя, што выпускаецца, не вытрымлівае канкурэнцыі. Інструмэнтальны завод працуе напаўсілы, кансэрвавы — увогуле зачыняецца. На вуліцах — ні весялосьці, ні якіх забаваў... Адзіная ўцеха — тэлевізар.
Дворнік за сваю працу атрымлівае мільён пяцьсот — мільён васямсот тысяч рублёў. Я ўжо 17 гадоў на паўстаўкі працую дворнікам — за 600 тысяч на месяц. Не выдаюць ні спэцвопраткі, ні якіх прыладаў дзеля аблягчэньня працы. А сьнегу ж сёлета было вунь колькі!
33 гады жыцьця аддаў працы ў сыстэме сувязі — на пошце. Думаў: вось выйду на пэнсію — буду адпачываць у санаторыях, паеду ў пансіянат у Адлер, як езьдзіў некалі ў 90-м годзе ў Сочы. Як жа — паедзеш тут. Ніякай пэнсіі ня хопіць. За кватэру — 300 тысяч. Плюс электраэнэргія, газ, кошты на якія моцна ўзрасьлі і не спыняюцца. Але што тут можа зрабіць просты чалавек?
Ляжу на ложку, гляджу тэлевізар, слухаю Свабоду. Самыя цікавыя перадачы — у вас, на Свабодзе. Імі я і жыву. Слухаю, разважаю...
Дваццаць год таму я прымаў, як кажуць пратэстанты, «сьвятое воднае хрышчэньне». Хадзіў у адну з кобрынскіх цэркваў ЕХБ (баптыстаў). Баптыст — чалавек, які верыць у жывога Бога, а не ў ікону, намаляваную мастаком.
Але вось ужо паўтара года як я ў тую царкву не хаджу. Чаму? Дужа многа там хлусьні. Вось грошай імкнуцца як мага больш сабраць зь вернікаў — нібыта для Бога. Моладзь не паважае старых. Маладыя — асобна. А некаторыя пажылыя, як хворыя на галаву, гучна сьпяваюць, каб заглушыць свае грахі. Адна жанчына моліцца: «Госпадзі, даруй мне, вялікай грэшніцы. У мяне было 10 мужоў. Як я ненасытна грашыла, але ты мне расплюшчыў вочы! Каб ня ты, дык я б так ненасытна і грашыла. І ня ведаю, чым бы гэта скончылася».
Стаіць гэта жанчына на каленях, і ўсе вернікі стаяць на каленях і плачуць з радасьці, што Бог дараваў ёй. Плакаў і я, але потым настала прасьвятленьне ў маёй галаве...
Вось такія мае думкі, такое жыцьцё. Чакайце ад мяне новых вестачак«.
Стаўленьне да рэлігіі, да царквы — гэта справа глыбока індывідуальная, асабістая. Людзі па-рознаму прыходзяць да Бога, па-рознаму і будуюць дачыненьні са сваёй рэлігійнай суполкай, парафіяй. Неяк камэнтаваць вашы разыходжаньні з колішнімі адзінаверцамі, спадар Сяргей, не адважуся. Усяляк бывае ў жыцьці.
...Вы вельмі падрабязна, доказна і пераканаўча апісалі жыцьцёвыя клопаты сярэдняга беларускага пэнсіянэра, ягоныя памкненьні і мары, якім у большасьці выпадкаў ня суджана ажыцьцявіцца. Чаму пажылому эўрапейцу ягонай пэнсіі дастаткова на тое, каб падарожнічаць па сьвеце, штогод адпачываць на паўднёвых узьбярэжжах, а пэнсіянэру беларускаму, які таксама ўсё жыцьцё цяжка працаваў і працягвае працаваць — даводзіцца як недасяжную мару ўзгадваць адзіную паездку на расейскае ўзьбярэжжа Чорнага мора дваццаць год таму? Можа, калі болей пажылых людзей пачнуць шукаць адказ на гэта пытаньне — то і іхнае стаўленьне да цяперашніх беларускіх рэаліяў зьменіцца.
Аўтар наступнага ліста Алег Доўгала з Гомеля, грунтуючыся на сваім багатым жыцьцёвым досьведзе, прыйшоў да цьвёрдага перакананьня, што цяперашняя мадэль дзяржаўнага ўладкаваньня ў Беларусі мае патрэбу ў кардынальных зьменах. Слухач піша:
«Слухаю Свабоду амаль кожны дзень. Часам, калі настройваюся на вашу хвалю, натыкаюся і на іншыя станцыі. Вось нядаўна выпадкова пачуў радыё Паўночнай Карэі. Адразу ўспомнілася дзяцінства. Радыё ў той час было адзінай сувязьзю са сьветам. Я якраз рабіў урокі ў пакоі, дзе амаль увесь час была ўключана „кропка“. Тут жа ў рамцы пад шклом вісеў партрэт Сталіна. І ён нібы сачыў за мной кожны дзень. Партрэт павесіў бацька — удзельнік першай і другой усясьветных войнаў...
Што да сёньняшніх беларускіх спраў. На жаль, выбары ў нас ператвораныя ў адно вялікае махлярства. Я ўжо чалавек сталага веку, мне 71 год, і ўсе гэтыя штукарствы я бачу і разумею вельмі добра. На маю думку, трэба адмяніць вынікі ўсіх праведзеных пры Лукашэнку рэфэрэндумаў, за якія ў 90-я гады галасавалі пэнсіянэры, што выжылі з розуму, ды маладыя дэбілы.
Таксама неабходна скасаваць кантрактную сыстэму найму на працу — гэта кляп у роце і пятля на шыі працоўнага чалавека.
У дзяржаве патрэбна карэнная рэформа сыстэмы ўлады. Патрэбны падзел паўнамоцтваў: 30 працэнтаў — прэзыдэнту, 30 — ураду, 40 — парлямэнту. А ня так, як у нас, калі ўсё залежыць толькі ад адной асобы.
Трэба, каб людзі выбіралі кіраўнікоў сваіх гарадоў і раёнаў. Трэба значна скараціць армію, сілавыя структуры, непатрэбных чыноўнікаў: вось на што марнуецца найбольш народных грошай.
Ну, і ўсе дзяржаўныя асобы абавязкова павінны валодаць дзяржаўнымі мовамі. Ня ведаеш роднай мовы — няма чаго лезьці ў прэзыдэнты».
Тэзісы вашы слушныя, спадар Алег — пярэчыць няма як. Пытаньне ў тым, як ажыцьцявіць гэты пераход ад аўтарытарызму да дэмакратычнага ўладкаваньня. Сама ўлада, як мы ўсе назіраем, праводзіць рэформы ды дзяліцца сваім манапольным становішчам зусім не зьбіраецца.
Яшчэ адна заўвага. Вы вельмі жорстка выказаліся наконт тых, хто ўдзельнічаў у ініцыяваных Лукашэнкам рэфэрэндумах ды падтрымаў вынесеныя на іх пытаньні — пра пажыцьцёвае прэзыдэнцтва, пра новую Канстытуцыю, пра мову і дзяржаўныя сымбалі. Трэба, аднак, мець на ўвазе, што агучаныя ўладай вынікі рэфэрэндумаў выклікалі шмат пытаньняў і ў Беларусі, і на Захадзе. Праводзіліся гэтыя рэфэрэндумы паводле той жа схемы і тымі ж камісіямі, што і выбары. Таму вялікага даверу да афіцыйных выніковых лічбаў як не было ў 90-я гады, так няма і цяпер.
Новы ліст на тэму спартыўных і каляспартыўных спраў у Беларусі. Наш слухач Рыгор Сенькін з Барысава, адчуваецца, глыбока абазнаны ў гэтай галіне, бо сам у ёй працуе. У сваім лісьце на Свабоду ён піша:
«Сёньня ўсе абмяркоўваюць няўдачы ў беларускім спорце. Прэзыдэнт прынамсі раз на тыдзень выказваецца на гэты конт. А сапраўдная прычына — у развале працы з рэзэрвам. Зачынілі спартыўныя таварыствы, ліквідавалі спартакіяду школьнікаў... Пачалі завозіць пачкамі расейцаў, украінцаў... Прайдзісьветы ад спорту набівалі сабе на гэтым кішэні... Але каму патрэбныя такія мэдалі, здабытыя чужымі людзьмі, за грошы? Няўжо ў гэтым — прэстыж краіны?
А тым часам свае хлопчыкі і дзяўчаткі ў дзіцячых спартшколах забясьпечаныя інвэнтаром часам меней чым на 10–20 працэнтаў. Выездаў на спаборніцтвы — мала. Затое ў гэты самы час барцы з дагестанскімі прозьвішчамі круглы год сядзяць на алімпійскай базе ў Стайках, выдатна там харчуюцца і зарплату атрымліваюць. А свае пацаны ў ДЮСШ галадаюць. І куды ім ісьці? У бандыты?
Вось так у нас рыхтаваліся да лёнданскай Алімпіяды. Далей правал яшчэ больш паглыбіўся. Зусім нядаўна ДЮСШ забралі з сыстэмы Мінадукацыі — перадалі Мінспорту. Гэта прывядзе да яшчэ большага заняпаду дзіцячага спорту. Калі раней настаўнік фізкультуры меў яшчэ паўстаўкі ў раённай ДЮСШ, то цяпер гэтага ня будзе. Інвэнтару стала меней і спаборніцтваў меней... А абяцалі ж манну нябесную... Чаго стала болей — дык гэта разнастайных праверак, інспэкцый, дакумэнтаў. Лукашэнка распарадзіўся: зьменшыць паператворчасьць. А Мінспорту робіць наадварот: патрабуе больш розных справаздач. Правяраючыя прыяжджаюць ды глядзяць, хто колькі папераў напісаў. Няхай бы лепш сачылі, як нас інвэнтаром ды календаром спаборніцтваў забясьпечваюць.
Сёньня перадалі па тэлевізары, што Міністэрства спорту прыстойна скарачаюць. А мы ўпэўненыя, што калі скараціць яшчэ на 50 працэнтаў, дык стане толькі лепей. ДЮСШ будуць працаваць больш прадуктыўна. Чаму? Бо меней стане бескарысных дакумэнтаў. Скажу болей: калі і абласныя ўпраўленьні спорту скараціць працэнтаў на 60 — дык мала хто заўважыць. Карысьці ад іх...».
Сапраўды, апошнім часам Аляксандар Лукашэнка часта праводзіць нарады на гэтую тэму, папярэджвае, што колькасьць замежнікаў у беларускіх спартыўных клюбах павінна быць абмежаваная, што спартовым арганізацыям ня варта разьлічваць на тое, каб увесь час вісець на шыі ў дзяржавы... Улада яўна адчувае, як у грамадзтве ставяцца і да хакейна-палацавага будаўніцтва, і да заробкаў хакеістаў памерам 50 тысяч даляраў на месяц, і да мэдалёў, здабытых нібыта ад імя Беларусі спартоўцамі, якія да Беларусі ніякага дачыненьня ня маюць... Але словы словамі, а практыка застаецца ранейшай. Вось неўзабаве ў Воршы адкрыюць чарговы лядовы палац — 31-шы ў Беларусі. А Лукашэнка на мінулым тыдні зноў правёў спартыўную нараду — і зноў канстатаваў, што на ўтрыманьне хакеістаў ды каляспартыўных чыноўнікаў з пачатку году выдаткаваны сотні тысяч даляраў і што гэта ніяк не паўплывала на вынікі беларускага хакея.
І на заканчэньне — кароткі ліст ад Івана Кузуба зь Берасьця. Слухач піша:
«Радыё Свабода слухаю ўжо шмат гадоў. Час перадач і тэматыка мяне цалкам задавальняюць. Летась набыў спадарожнікавую антэну і цяпер гляджу тэлеперадачы Белсата, па якім таксама можна ўбачыць перадачы Свабоды. Вялікі дзякуй вам і за цікавы эфір, і за каляндарыкі з новым раскладам перадач».
Заўважу, што каляндарыкі з новым летнім раскладам нашых праграмаў атрымаюць і многія іншыя ўдзельнікі Клюбу сяброў Свабоды — нашы актыўныя слухачы і аўтары лістоў.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by