Паводле былых вязьняў, звычайна з 15 красавіка ў беларускіх калёніях і турмах пераходзяць на летнюю форму адзеньня. Ці будзе камфортна вязьням у летняй вопратцы, калі слупок тэрмомэтра не падымаецца вышэй за 10 градусаў цяпла? Як увогуле апранутыя вязьні беларускіх калёніяў і турмаў, у тым ліку «сьмяротнікі»?
Паводле загаду міністра ўнутраных спраў, супрацоўнікі міліцыі з 15 красавіка перайшлі на летнюю форму адзеньня. Гэта, аднак, не азначае, што, калі раптам зноў пойдзе сьнег, міліцыянты будуць несьці вулічнае дзяжурства ў лёгкіх куртках, запэўніў кіраўнік прэсавай службы МУС Канстанцін Шалкевіч. Паводле яго, на такі выпадак начальства дазволіць карыстацца адмысловай вопраткай. А як вязьні калёніяў? Ці перайшлі яны на летнюю вопратку і ці дазволяць ім цяплей апранацца, калі раптам зноў пахаладае? Канстанцін Шалкевіч тлумачыць:
«Пераход на летнюю форму па Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў сапраўды існуе, але рашэньне аб пераходзе на летнюю форму прымаецца кіраўніком установы. Гэта не зьвязана з цэнтралізаваным пераходам на летнюю форму сярод міліцыянтаў».
Былы палітвязень Андрэй Бандарэнка сьцьвярджае, што вязьні беларускіх турмаў і калёніяў пераходзяць на летнюю вопратку ў адзін і той жа дзень — 15 красавіка, як і на зімовую вопратку пераходзяць у адзін і той жа дзень — 15 кастрычніка. Найбольш рызыкоўнаю для здароўя вязьняў Андрэй Бандарэнка лічыць якраз вясновую зьмену адзеньня:
«Гэта заўсёды так, што пераход зь зімовай вопраткі на летнюю адбываецца, калі раніцай на вуліцы яшчэ вельмі холадна. Першае пастраеньне а 7 гадзіне, а ў гэты час яшчэ звычайна каля 0 градусаў, калі ня мінус. Але ты ўжо мусіш быць апрануты па-летняму.
Як апранаюцца вязьні беларускіх калёніяў паводле летняга ўзору? Андрэй Бандарэнка згадвае пра гэтак званы «кліст» — альбо летнюю куртку, пад якой не павінна быць ані швэдра, ані нават цёплай фуфайкі — толькі звычайная сарочка альбо спартовая майка. На нагах — шэрыя ці чорныя нагавіцы з такой жа тканіны, чорныя чаравікі, на галаве кепка з казырком. Паводле закону турэмную адзежу вязьню мусяць выдаць у месцы зьняволеньня, але ўсе былыя «зэкі» адзначаюць, што яна шыецца зь вельмі дрэннай тканіны — тонкай і амаль цалкам сынтэтычнай, таму ў ёй вельмі холадна і носіцца яна нядоўга. Андрэй Бандарэнка заўважае:
«Яна цалкам непрыдатная для таго, каб яе насілі. Калі глядзець на адзеньне вязьня, то ў гэтым бачна і стаўленьне дзяржавы да зьняволеных. Вы, маўляў, недачалавекі, таму няма чаго перад вамі расьпінацца і даваць вам больш-менш добрае адзеньне, якое збольшага можна было б і пашыць».
Асабліва Андрэй Бандарэнка абураецца «фірмовым турэмным» абуткам:
«Абутак такі, што я ўвогуле не ўяўляю, з чаго ён зроблены. На паўкардонных падэшвах такія зусім нязручныя чаравікі. Насіць іх немагчыма, яны нават ня гнуцца, бо як драўляныя. Зразумела, што вязьні просяць адміністрацыю, каб ім з волі перадалі абутак, зьнешне падобны да турэмнага. Але фармальна насіць чаравікі з волі катэгарычна забаронена».
Маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына Лобава перадала сыну ў якасьці летняй вопраткі гэтак званы «гарнітур сьлесара». Ён з чорнай шчыльнай тканіны, са зручнымі кішэнямі і маланкай. Набыць такі можна ў крамах «Спэцвопратка». «У такіх гарнітурах ужо палова беларускіх вязьняў ходзяць. Хадзіце ў краму і проста скажыце, што вам трэба гарнітур для калёніі — і вам абавязкова такі прынясуць», — кажа Марына Лобава.
Марына Лобава атаварваецца ў менскай краме «Спэцвопраткі» на вуліцы Альшэўскага. Заходжу ў падобную краму на вуліцы Мележа. Гандлярка добра разумее, калі пытаюся пра адзеньне для турмы, і прыносіць чорны гарнітур з надпісам «Страж» на этыкетцы. Каштуе ён 335 тысяч рублёў. Яшчэ 63 тысячы трэба аддаць за кепку з такой жа тканіны. Такім чынам, у 400 тысяч абыдзецца сваякам апрануць вязьня, калі не лічыць выдаткаў на абутак і бялізну. Паводле знаўцаў, тую бялізну, якую выдаюць у калёніі, насіць гэтак жа некамфортна, як і казённую адзежу — яна амаль цалкам з сынтэтыкі і проста шкодная для здароўя.
Чым адрозьніваецца вопратка звычайнага вязьня і таго, каго пакаралі штрафным ізалятарам ці карцэрам? Былы палітвязень Мікіта Ліхавід згадвае, што ў штрафным ізалятары, дзе ён адбыў шмат дзён, зімой дазвалялі паддзяваць пад вопратку цёплую бялізну — ваўняныя споднікі і майку.
«Але калі ўжо перайшлі на летнюю вопратку, то ўсё, новым вязьням карцэра ці ШЫЗА цёплую бялізну не дазволяць, хоць там пакуль вельмі холадна», — кажа Мікіта Ліхавід.
Ці вядома што пра тое, як апранутыя вязьні турмаў, у тым ліку пажыцьцёва зьняволеныя і асуджаныя да сьмяротнага пакараньня? Паводле Алены Красоўскай-Касьпяровіч, актывісткі праваабарончай установы «Плятформа інавэйшн», вязьні турмаў збольшага апранутыя, як і вязьні калёній. А вось вопратка іншых сапраўды адрозьніваецца:
«Паводле расповедаў майго мужа, з назіраньняў пяцігадовай даўніны можна меркаваць, што ў сьмяротнікаў форма чорная, а на сьпіне ў іх жоўты круг зь літарай „С“. У пажыцьцёва зьняволеных цёмна-шэрая вопратка з шырокімі белымі палосамі ўпоперак тулава. На сьпіне белы круг і дзьве літары: „ПЗ“».