Затапіла жылыя дамы, падворкі, школы, дарогі, масты.
У рэжым павышанай гатоўнасьці пераведзеныя службы папярэджаньня і ліквідацыі надзвычайных сытуацый у 6 раёнах Гомельскай вобласьці (Мазырскі, Петрыкаўскі, Жыткавіцкі, Нараўлянскі, Кастрычніцкі і Лельчыцкі).
На 15 красавіка ў Міністэрства надзвычайных сытуацый паступілі паведамленьні аб падтапленьні паводкавымі водамі 30 жылых дамоў, 70 падворкаў, 169 гаспадарчых пабудоў, 2 дачных дамоў у 12 паселішчах Гомельскай і Менскай абласьцей.
Падтопленыя 2 участкі дарог і 3 аўтамабільныя масты ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцях.
Вада, якая ўзьнялася ў Прыпяці, Гарыні, Простыры, Узе́, У́барці, Ведрычы, Пцічы, Друці, Бесядзі, У́ле, Тальцы, Сяньне, Проні і іншых рэках ва ўсіх абласьцях Беларусі, падтапіла 168 жылых дамоў, 841 падворак, 676 гаспадарчых пабудоў, 119 дачных і нежылых дамоў, будынак сярэдняй школы, крамы, гаражы і фэльчарска-акушэрскія пункты, 25 участкаў дарог, 5 аўтамабільных мастоў.
Як паведамляе МНС, жыцьцезабесьпячэньне населеных пунктаў не парушана, вядзецца сталы маніторынг паводкавай сытуацыі. Там, дзе гэта магчыма, ваду адпампоўваюць і зьніжаюць яе ўзровень.