Фрунзенскае ўпраўленьне адукацыі Менску абавязала адміністрацыю адзінай у раёне беларускамоўнай гімназіі № 4 унесьці папраўкі ў статут.
Летась, не паінфармаваўшы папярэдне бацькоў школьнікаў, дакумэнт адкарэктавалі: да беларускай мовы навучаньня дадалі расейскую. Гэта выклікала незадавальненьне часткі бацькоў, якія запатрабавалі тлумачэньняў ад кіраўніцтва гімназіі.
Калектыўны зварот больш чым трох дзясяткаў бацькоў навучэнцаў гімназіі № 4 разгледжаны ва Ўпраўленьні адукацыі Фрунзенскага раёну Менску. У лісьце перадусім зьвярталася ўвага на некарэктныя і ўзаемасупярэчлівыя пункты, якія зьявіліся ў статуце ў выніку мінулагодняй праўкі. Так, у апошняй рэдакцыі ад 6 жніўня 2012 году асноўнымі мовамі навучаньня і выхаваньня ўказаны беларуская і расейская (дагэтуль была беларуская).
Яшчэ 21 лютага, у Міжнародны дзень абароны роднай мовы, вядомы скульптар Гэнік Лойка выйшаў да ўстановы, дзе вучыліся і вучацца трое ягоных дзяцей, з плякатам «Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай». Неўзабаве Лойку затрымалі і ў той жа дзень асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за «парушэньне правілаў арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства».
Тым часам бацькі школьнікаў распачалі збор подпісаў за перагляд моўнай часткі статуту.
«Мы, бацькі навучэнцаў усіх трох ступеняў, а таксама тыя, хто мяркуе аддаць дзяцей у гімназію ў 2013–2014 навучальным годзе, занепакоеныя юрыдычным і фактычным статусам беларускай мовы ў гімназіі. Мы выбіралі гімназію № 4 не ў апошнюю чаргу таму, што яна пазыцыянуецца як установа зь беларускай мовай навучаньня і выхаваньня. Аднак апошнія фармальныя зьмены ў статуце як лякальным нарматыўным прававым акце, які рэгулюе дзейнасьць гімназіі, сьведчаць пра невядомыя нам пляны скасаваньня такога статусу», — гаворыцца ў лісьце на імя дырэктара гімназіі Юрыя Бандарэнкі і ягоных куратараў у сфэры адукацыі.
На падставе звароту чыноўнікі ад адукацыі абавязалі гімназічную адміністрацыю пакінуць беларускую мову адзінай у гімназіі. За подпісам начальніка Ўпраўленьня адукацыі Фрунзенскага раёну Ірыны Чарняўскай паведамляецца: да 15 красавіка кіраўніцтва гімназіі мусіць зьвярнуцца ў Камітэт адукацыі Менгарвыканкаму з хадайніцтвам, каб унесьці ў статут адпаведныя зьмены.
Гэнік Лойка, які і пасьля адбыцьця пакараньня застаецца пасьлядоўным абаронцам роднай мовы, усьцешаны станоўчым адказам, аднак дамагаецца тлумачэньня статусу беларускамоўнай школы ў шырэйшым кантэксьце:
«Мы задаволеныя, што ёсьць такі адказ, што нам пайшлі насустрач. Безумоўна, гэта добра. Тым ня меней на гэтым ня трэба спыняцца, бо неабходна дамагацца поўнай яснасьці ў юрыдычным аспэкце — што сабой насамрэч уяўляе беларускамоўная школа?»
Спадар Лойка кажа, што адказ Упраўленьня адукацыі Фрунзенскага раёну Менску мае палавіністы характар. Адпачатку падпісанты звароту выступалі за тое, каб беларуская мова была асноўнай мовай ня толькі навучаньня і выхаваньня, але і ўсіх відаў унутранай камунікацыі паміж адміністрацыяй, выкладчыкамі, вучнямі, законнымі прадстаўнікамі вучняў у гімназіі:
«У лісьце, які мы атрымалі, раённы аддзел адукацыі пастанавіў указаць адміністрацыі гімназіі да 15 красавіка зьвярнуцца ў Камітэт па адукацыі Менгарвыканкаму з хадайніцтвам унесьці ў статут пэўныя зьмены. Але зьмены прапануюць менавіта ў сваёй рэдакцыі, а ня ў нашай, як бацькі прапаноўвалі. Проста пакінуць: асноўнай мовай навучаньня і выхаваньня ва ўстанове зьяўляецца беларуская. Мы прапаноўвалі напісаць больш разгорнута: мовай навучаньня, выхаваньня, дакумэнтацыі і асноўнай камунікатыўнай мовай у школе зьяўляецца беларуская. У статуце зусім не распрацавана, што такое беларускамоўная школа і чым яна адрозьніваецца ад расейскамоўнай школы. Там шмат абавязкаў, шмат правоў, а вось права на беларускую мову не расьпісанае абсалютна. Ні правоў, ні абавязкаў. Нашы настаўнікі навучаюць у школе, ня маючы на тое нават права. Гэта права павінна быць адзначана ў юрыдычным дакумэнце — у статуце школы».
У сваю чаргу, Упраўленьне адукацыі Фрунзенскага раёну Менску абавязала кіраўніцтва гімназіі № 4 у найхутчэйшыя тэрміны зьмясьціць інфармацыю пра абноўлены статус навучальнай установы на інтэрнэт-старонцы gymn4.minsk.edu.by.
Калектыўны зварот больш чым трох дзясяткаў бацькоў навучэнцаў гімназіі № 4 разгледжаны ва Ўпраўленьні адукацыі Фрунзенскага раёну Менску. У лісьце перадусім зьвярталася ўвага на некарэктныя і ўзаемасупярэчлівыя пункты, якія зьявіліся ў статуце ў выніку мінулагодняй праўкі. Так, у апошняй рэдакцыі ад 6 жніўня 2012 году асноўнымі мовамі навучаньня і выхаваньня ўказаны беларуская і расейская (дагэтуль была беларуская).
Яшчэ 21 лютага, у Міжнародны дзень абароны роднай мовы, вядомы скульптар Гэнік Лойка выйшаў да ўстановы, дзе вучыліся і вучацца трое ягоных дзяцей, з плякатам «Віншуем з Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай». Неўзабаве Лойку затрымалі і ў той жа дзень асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за «парушэньне правілаў арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства».
Тым часам бацькі школьнікаў распачалі збор подпісаў за перагляд моўнай часткі статуту.
На падставе звароту чыноўнікі ад адукацыі абавязалі гімназічную адміністрацыю пакінуць беларускую мову адзінай у гімназіі. За подпісам начальніка Ўпраўленьня адукацыі Фрунзенскага раёну Ірыны Чарняўскай паведамляецца: да 15 красавіка кіраўніцтва гімназіі мусіць зьвярнуцца ў Камітэт адукацыі Менгарвыканкаму з хадайніцтвам, каб унесьці ў статут адпаведныя зьмены.
Гэнік Лойка, які і пасьля адбыцьця пакараньня застаецца пасьлядоўным абаронцам роднай мовы, усьцешаны станоўчым адказам, аднак дамагаецца тлумачэньня статусу беларускамоўнай школы ў шырэйшым кантэксьце:
«Мы задаволеныя, што ёсьць такі адказ, што нам пайшлі насустрач. Безумоўна, гэта добра. Тым ня меней на гэтым ня трэба спыняцца, бо неабходна дамагацца поўнай яснасьці ў юрыдычным аспэкце — што сабой насамрэч уяўляе беларускамоўная школа?»
Спадар Лойка кажа, што адказ Упраўленьня адукацыі Фрунзенскага раёну Менску мае палавіністы характар. Адпачатку падпісанты звароту выступалі за тое, каб беларуская мова была асноўнай мовай ня толькі навучаньня і выхаваньня, але і ўсіх відаў унутранай камунікацыі паміж адміністрацыяй, выкладчыкамі, вучнямі, законнымі прадстаўнікамі вучняў у гімназіі:
У статуце зусім не распрацавана, што такое беларускамоўная школа і чым яна адрозьніваецца ад расейскамоўнай школы