Кіраўнік ініцыятыўнай групы па абароне аўтавакзалу «Маскоўскі» Віктар Талмачоў 12 красавіка трапіў на прыём да міністра транспарту Беларусі Анатоля Сівака.
Спадар Талмачоў зьвярнуў увагу міністра транспарту на тое, што ва Ўказе № 153 «Аб пытаньнях будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ў горадзе Менску» ёсьць супярэчнасьці.
З аднаго боку, у межах вуліцы Філімонава — праспэкта Незалежнасьці — Макаёнка павінна разьвівацца транспартная інфраструктура, зьявіцца шматузроўневая разьвязка. А з другога боку, ва ўказе гаворыцца пра знос аўтавакзалу. А аўтавакзал «Маскоўскі» праектаваўся менавіта з улікам выезду на гэтую разьвязку.
Міністар транспарту Аляксандар Сівак паабяцаў спадару Талмачову асабіста вывучыць сытуацыю і даць афіцыйны адказ.
А 10 красавіка Віктар Талмачоў быў на прыёме ў галоўнага архітэктара Менску Аляксандра Пятрова. Спадар Талмачоў наўпрост запытаўся, чаму Камітэт архітэктуры і будаўніцтва Менгарвыканкаму не абараніў аўтавакзал «Маскоўскі», праектанты і архітэктары якога былі ўганараваныя Дзяржаўнай прэміяй. Галоўны архітэктар адказаў, што яны рабілі ўсе захады, каб абараніць, але не атрымалася. Спадару Пятрову Віктар Талмачоў таксама адзначыў супярэчнасьці ва ўказе і папрасіў дамагацца карэктаваньня прэзыдэнцкага ўказу.
Галоўны архітэктар сталіцы Аляксандар Пятроў паабяцаў «рэанімаваць» працу грамадзка-кансультацыйнай рады пры Мінархітэктуры.