Пачатак здабычы сланцавага газу ў краінах Эўропы можа стаць адчувальным ударам для Расеі, якая ў такім выпадку страціць пазыцыі галоўнага пастаўшчыка прыроднага газу на Захад. Апроч таго, Злучаныя Штаты з найбуйнейшага імпартэра паліва паступова пераўтвараюцца ў краіну-экспартэра — зноў жа дзякуючы сланцавым распрацоўкам. Як супрацьстаяньне на газавым рынку адаб’ецца на Беларусі, якая, ня маючы ўласных запасаў, застаецца цалкам залежнай ад зьнешніх фактараў?
Дасьледчыкі канстатуюць: распрацоўкі сланцавага газу ў ЗША і падрыхтоўка адпаведных пляцовак у Польшчы і Ўкраіне падрываюць доўгатэрміновыя пэрспэктывы «Газпрому» і, як вынік, усёй эканомікі Расейскай Фэдэрацыі. У 2012 годзе Амэрыка здабыла 260 мільярдаў кубамэтраў сланцавага газу, і ў агляднай пэрспэктыве гэты паказьнік можа амаль падвоіцца. Паводле разьлікаў, разьведаных запасаў хопіць амэрыканцам больш чым на 100 гадоў. Такім чынам, ЗША ня толькі паступова выходзяць на самазабесьпячэньне гэтым палівам, але і маюць усе падставы распачаць яго экспарт, у тым ліку і на эўрапейскі кантынэнт.
Як перакананы эканамічны аглядальнік Алесь Герасіменка, такі расклад будзе выгадны і Беларусі — кошт сланцавага газу істотна меншы за кошт прыроднага, які прадае Расея:
«Напрамак сапраўды вельмі пэрспэктыўны, у чым ЗША пераканалі ўжо ўвесь сьвет. Яшчэ нейкіх пяць гадоў таму пасьмейваліся, у тым ліку і ў „Газпроме“, з такіх пэрспэктыў, але летась ужо мусілі і ў Крамлі, і ў „Газпроме“ заявіць пра вельмі сур’ёзную пагрозу іхнім інтарэсам у Эўропе. Ужо праз пару гадоў, як плянуецца, Амэрыка пачне актыўны экспарт сланцавага газу ў Эўропу, і, адпаведна, пазыцыі „Газпрому“ на гэтым рынку могуць здорава пахіснуцца, бо па цане расейскі прыродны газ неканкурэнтаздольны. Тыя ж амэрыканцы гатовыя прадаваць сланцавы газ як мінімум на 100 даляраў таньней за 1000 кубічных мэтраў. Для Беларусі гэтае пытаньне тым больш стратэгічнае, што мы цалкам залежым ад расейскага газу. І калі ў нас зьявіцца альтэрнатыўная крыніца такога паліва, то гэта можна толькі вітаць».
Пошукі сланцавага газу распачатыя і ў суседніх зь Беларусьсю Польшчы і Ўкраіне. Гэтая актыўнасьць таксама напружвае Маскву, бо пагражае стратай істотных рынкаў збыту. Так, згодна з ацэнкамі Дзяржаўнага геалягічнага інстытуту Польшчы, запасы сланцавага газу ў краіне перавышаюць 5 трыльёнаў кубамэтраў. Пры штогадовай патрэбе на ўзроўні 15 мільярдаў кубамэтраў, радовішчы забясьпечаць сыравінную незалежнасьць палякаў на шмат дзесяцігодзьдзяў. А гэта значыць, Польшча ў пэрспэктыве можа цалкам адмовіцца ад расейскага газу. Пра істотныя залежы сланцавага газу гавораць і ва Ўкраіне, дзе, працягвае эканамічны аглядальнік Алесь Герасіменка, таксама вядзецца падрыхтоўка радовішчаў. А вось Беларусь хоць і дэкляравала намер заглыбіцца ў нетры, але ўсе акалічнасьці гэтага пакуль трымаюцца ў таямніцы:
«Наколькі я валодаю інфармацыяй, у Польшчы ўжо распачалі першыя спробы здабычы — сьвідравіны прабураныя, інфраструктура ствараецца. Таму выхад на праектныя магутнасьці — справа самай бліжэйшай будучыні. Літаральна 1–2 гады, і ўсё будзе вырашана. Тое ж тычыцца і Ўкраіны. Там таксама ідуць ня тое што нейкія перамовы, а распачатая рэальная праца. Што да Беларусі, то дасьледаваньні і пошук сланцавага газу толькі на пачатковым этапе. Выдзелена некалькі тэрыторый для патэнцыйнага інвэстара, і, як заяўляюць у Мінпрыроды, нібыта знойдзены і сам інвэстар, хоць яго і не разгалошваюць, у тым ліку і з палітычных матываў. Вельмі спадзяюся, што гэта так і што празь нейкі час у нас сапраўды пачнецца здабыча гэтага карыснага ўва ўсіх сэнсах паліва».
Паводле наяўных зьвестак, беларускія ўлады вызначылі восем участкаў для пошуку радовішчаў сланцавага газу. Тры зь іх — у Падляска-Берасьцейскай упадзіне на мяжы з Польшчай, астатнія — у Прыпяцкім прагібе на разьлеглай тэрыторыі Гомельскай, Магілёўскай і Менскай абласьцей.
Тым часам расейскі газавы манапаліст «Газпром», усур’ёз напалоханы пагрозай перадзелу газавага рынку, намагаецца максымальна забясьпечыць сябе доўгатэрміновымі кантрактамі. З падачы Крамля адноўленая ідэя пракладкі другой ніткі газаправоду Ямал-Эўропа празь Беларусь. Праўда, улады Польшчы пакуль вагаюцца, ці варта пагаджацца на гэты праект, маючы такія пэрспэктывы са сланцавым газам.
А вось Беларусь вымушана пагаджацца зь любым рашэньнем Масквы — ранейшыя рычагі ўплыву страчаныя. Паводле былога інжынэра службы газаразьмеркавальных станцыяў «Белтрансгазу» Аляксандра Меха, пасьля таго як прадпрыемства было прыватызаванае расейцамі, «труба» стала ўласнасьцю «Газпрома». Але, на думку суразмоўцы, зьдзелка не прынесла беларускаму боку нічога добрага: 5 мільярдаў даляраў за «Белтрансгаз» праедзеныя, стратэгічная маёмасьць страчаная, а цяпер невядома, які лёс чакае тысячы работнікаў, задзейнічаных на абслугоўваньні газаправодаў:
«Гэта заўсёды была асобная галіна гаспадаркі — „Белтрансгаз“. На розных працах задзейнічана больш за 5 тысяч чалавек, кожны зь якіх выконвае тую функцыю, на якую вучыўся і за якую ў літаральным сэнсе адказвае працоўным месцам. Таму гэта вельмі складаная газатранспартная сыстэма, і хутка падрыхтаваць новыя кадры практычна немагчыма. Бо гэта сапраўды карпатлівая справа — няма людзей з аднолькавай кваліфікацыяй, вельмі шмат сабрана пад адным дахам розных прафэсій. Пакуль гэтыя людзі запатрабаваныя, але што прыдумае новы гаспадар — меркаваць цяжка. І продаж „Белтрансгазу“ — гэта стратэгічная памылка ўладаў, гэта пастка, у якую трапілі ня толькі працаўнікі прыватызаванага расейцамі „Белтрансгазу“, але ўвесь наш народ, усё насельніцтва Беларусі і ўся беларуская эканоміка».
Эўрапейскія пакупнікі ўсё больш настойліва дамагаюцца прывязкі да спотавых, то бок бягучых, коштаў на газ, што гарантуюць пастаўшчыкі сланцавага газу. «Газпром» жа намагаецца замацаваць пакупнікоў шматгадовымі кантрактамі, якія не дазваляюць нічога карэктаваць нават ва ўмовах падзеньня цэнаў на ўсясьветным рынку. Паводле экспэртных ацэнак, пры цяперашніх тэмпах сланцавай рэвалюцыі экспарт газу з Расеі ўжо бліжэйшым часам зьнізіцца на 70 мільярдаў кубамэтраў штогод.