У панядзелак у Менску прыступае да абавязкаў новы амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эвалдас Ігнатавічус.
Прозьвішча мне знаёмае. Ніхто не напісаў, што ён яшчэ й паэт. Я слухаў нейк у Горадні яго вершы ў выкананьні аўтара.
Спадар Ігнатавічус мае вершы па-літоўску і па-расейску. На той сустрэчы сярод слухачоў амаль ніхто не разумеў літоўскай, таму ён вырашыў пачытаць расейскія вершы. Прычым салдацкія. Тэрміновую будучы дыплямат служыў, наколькі запомнілася, у вайсковай вучэльні пад Ленінградам. Выглядае, быў час і натхненьне.
Назваў свае салдацкія вершы «ленінградзкімі». Кантраст быў у разьбежцы тэмаў. Спачатку агучыў пра «царскасельскія ліпы», затым сваю «Болдзінскую восень», нечакана з прысьвячэньнем Янку Купалу. Чытаў раней гэтыя вершы «дзевушкам», публічна – ніколі, прызнаўся дыплямат. Але армія – гэта ня толькі рамантычныя мары. Спадар Ігнатавічус таксама паспрабаваў перадаць паэтычна і салдацкую прозу жыцьця: здабываньне «сьпірту з клею “БФ», як «эліксір надзеі» і «адрыжку» пры канцы.
Чытаў ён адксэраныя салдацкія вершы, выпускаючы з рук аркушы, якія разьляталіся па сцэне. Як, скажам, паэт-дэкадэнт. У ім адчувалася шырыня жэсту, звычайна літоўцы больш стрыманыя, закрытыя. Эвалдас Ігнатавічус не баяўся выклікаць іранічныя ўсьмешкі.
Літоўская паэзія спадара Ігнатавічуса – філязофская, створаная сьціслымі моўнымі сродкамі. Некаторыя тэмы: фатаграфія, кітайская дзяўчына, шахматная гульня, «пясок на далёкіх берагах», «апошні прысуд»...
Фатаграфія
і нічога ня здарылася
і трава не перастала расьці
толькі сьмерць
спалатніла нашыя твары
мы сядзелі перад аб’ектывам
у сур’ёзным напружаньні
чакаючы
калі маленькая птушка
вылеціць з нашых грудзей
Францускі паэт і драматург Поль Кладэль сорак шэсьць гадоў быў на дыпляматычнай службе: ад ЗША да Кітаю. У яго ёсьць цікавае падсумаваньне: «Агульнапрызнана, што найлепшыя творы нарадзіліся на стыку культур, цывілізацый і сьветапоглядаў. Гэта часта адбываецца ў выпадку дыпляматаў-паэтаў, якія апынаюцца ў экзатычных акалічнасьцях, у новых для сябе абставінах і ў коле людзей з рознымі пунктамі погляду. Без сумневу, многія дыпляматы робяць значны ўклад у майстэрства і рамяство паэзіі».
Цалкам магчыма, што па заканчэньні сваёй кар’еры ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус здасьць у выдавецтва новы паэтычны зборнік. Што б там магло быць? Рэаліі ўбачанай краіны, жаданьне забыць яе як непрыемны сон? А можа – агульнае мінулае ў ВКЛ, аб чым ён успамінаў на той гарадзенскай сустрэчы? Пачакаем.