Фотаапарат — зброя экстрэміста

Аляксей Знаткевіч

У сярэдзіне 1980-х пасьля затрыманьня групы менскай моладзі на Купальле, афіцэр КГБ нібыта запытаўся ў барда Алеся Камоцкага пра ягоную жонку Касю Камоцкую: «Вы ведаеце, што ваша жонка сьпявае нацыяналістычныя песьні?» — «Так, — адказаў Камоцкі. — А яшчэ яна танчыць нацыяналістычныя танцы».

Высьвятляецца, што ў цяперашняй Беларусі людзі ўжо ня толькі пішуць экстрэмісцкія тэксты, але і здымаюць экстрэмісцкія фота. «Мастацтвазнаўцаў у цывільным» заўсёды турбавала, каб у людзей была правільная карцінка рэчаіснасьці. Таму іх нацыянальны гонар і годнасьць не прыніжае, калі міліцыянт лупіць дубінкай ляжачую жанчыну — кепска толькі тое, што такі вобраз патрапляе на шырокую публіку.

Ацэншчыкі з Гарадзенскага аблвыканкаму і дзяржаўнага ўнівэрсытэту пішуць пра няправільную падборку ды інтэрпрэтацыю здымкаў.

Але выглядае гэта, як спроба загарнуць у паперку лом, якім разьбіваюць люстэрка, бо надта ж агідная адтуль пыса пазірала.

І гэтае фота, пэўна ж, таксама экстрэмізм


КДБ лічыць гэта экстрэмізмам