Калі 29 сьнежня 2008 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў Пятра Рудніка старшынём Магілёўскага аблвыканкаму, шмат хто дзівіўся — чаму пасаду кіраўніка вобласьці аддалі чалавеку, які быў вядомы на Магілёўшчыне толькі як неблагі дырэктар заводу? І ня болей за тое. На тле іншых губэрнатараў Руднік тады выглядаў загадкавай асобай. З таго часу мінулі чатыры гады.
Нарадзіўся Пётар Руднік у 1957 годзе ў вёсцы Аляксееўцы, што ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Маці яго ачольвала тамтэйшы калгас. Хлопец у школе вучыўся добра, меў цягу да фізыкі, матэматыкі. Паступіў у Менскі радыётэхнікум, які на той час сярод сярэдніх спэцыяльных установаў лічыўся ў Беларусі прэстыжным.
Накіравалі маладога спэцыяліста ў Магілёў, тэхнікам канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудаваньня. У гэтай галіне ён і застаўся. Як і застаўся назаўжды ў Магілёве. Ні на партыйнай, ні на савецкай працы Руднік не засьвяціўся. Уся ягоная кар’ера — інжынэрная. Скончыў яе будучы губэрнатар на заводзе ліфтавага машынабудаваньня. Сюды ён прыйшоў у 1995 годзе. Адсюль, ужо з дырэктарскай пасады, Аляксандар Лукашэнка падняў яго да «гаспадара вобласьці».
Магілёўская вобласьць мае сваю адметнасьць. З аднаго боку, яна — найбяднейшая ў Беларусі. З другога — гэты рэгіён стаў школай кадраў для ўсёй краіны, кажа кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук:
«Магілёў, Шклоў — адсюль, па сутнасьці, бяруцца ключавыя кадры нашай краіны. З пункту гледжаньня фармальных прыкметаў там няма нічога такога, што б адрозьнівала гэты рэгіён ад іншых. Але паколькі адтуль Лукашэнка, то гэта і робіць Магілёў школай кадраў для ўсёй краіны. Хоць па якасьці працы, па якасных паказьніках ніякага адрозьненьня тут ад іншых рэгіёнаў няма».
Болей за тое, сытуацыя на Магілёўшчыне шмат у якіх галінах горшая, чым у сярэднім па краіне. Так, валавы ўнутраны прадукт у вобласьці сёлета заплянаваны ў памеры 108,7% параўнальна зь мінулым годам. Гэта столькі ж, колькі зьбіраюцца мець у сярэднім па Беларусі. Аднак Пётар Руднік хоча большага. На сэсіі, дзе зацьвярджалі абласны бюджэт на 2013 год, ён канстатаваў:
«Што тычыцца прамысловай вытворчасьці, Магілёўская вобласьць па ўдзельнай вазе ў краіне займае апошняе месца. Кожны мусіць, як кіраўнік на сваім месцы, разумець адказнасьць унёску свайго прадпрыемства ў скарбонку Магілёўскай вобласьці. Калі гэта ня будзе зроблена, то мы не атрымаем неабходнага выніку, то бок заробку ў 600 даляраў у эквіваленце ў сьнежні 2013 году».
Дый зь сельскай гаспадаркай у Магілёўскай вобласьці ня вельмі добра. Возьмем, напрыклад, малако. Летась параўнальна з 2011 годам — статак узрос на 6,2%, а вытворчасьць малака павялічылася толькі на 3,6%. Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы на паседжаньні аблвыканкаму сёлета ў студзені патлумачыў гэта наступнымі прычынамі:
«Няма арганізаванасьці. Няма тэхналягічнасьці, памятаеце, мы з вамі казалі, што дыктат тэхналёгіі павінен быць. І — нераспарадчасьць. Вось тры элемэнты».
Пётар Руднік так адрэагаваў на гэтыя словы:
«Малако — гэта грошы. Асабліва гэта важна для сельскагаспадарчых арганізацыяў. Узімку, акрамя мяса і малака, нейкіх іншых артыкулаў даходу ад рэалізаванай прадукцыі ў іх і няма. Таму папрашу аблсельгаспрад хуценька правесьці калегію, расьпісаць заданьні — 900 на 800. Нам надзвычай неабходна мець гэтыя 900 тысяч тон малака сёлета і 800 тысяч па рэалізацыі».
Эканаміст Леў Марголін зьвяртае ўвагу на тое, што Пётар Руднік найбольш націскае на пэрсанальную адказнасьць кіраўнікоў мясцовай вэртыкалі і амаль ня кажа пра матэрыяльныя стымулы:
«Я думаю, пры нашай сыстэме інакш і нельга. Бо наша гаспадарчая сыстэма вельмі нагадвае армейскую: адзінаначальле вэртыкальнай улады. Там сапраўды прысутнічае асабістая адказнасьць: камандзір узводу адказвае за ўзвод, камандзір роты — за роту, і г.д. Мне падаецца, што аптымальны мэтад кіраваньня — спалучэньне вось такой асабістай адказнасьці з асабістай зацікаўленасьцю.
Але я разглядаў бы гэтае пытаньне шырэй — ці наагул гэта справа губэрнатара? На мой погляд, губэрнатар як прадстаўнік дзяржавы павінен сачыць за тым, як умовы, якія стварае дзяржава, выконваюцца. І калі не перашкаджаць эканоміцы, бізнэсу, то тады, як паказвае досьвед, посьпехі найлепшыя. А тут мы бачым іншае. Мы бачым, што губэрнатар нясе пэрсанальную адказнасьць перад прэзыдэнтам. І ён гэтую адказнасьць далей дэлегуе сваім падначаленым.
Так робіць ня толькі Руднік. Гэтаксама ўсе губэрнатары робяць. Бо такі стыль кіраўніцтва. А іншага Лукашэнка не прымае. І калі б нейкі старшыня аблвыканкаму сказаў нешта іншае, то, я думаю, ён нядоўга працаваў бы губэрнатарам».
Спадзяваньні жыхароў Магілёўскай вобласьці, што з прыходам Пятра Рудніка сытуацыя зьменіцца да лепшага, не апраўдаліся, лічыць рэдактар крычаўскай газэты «Вольны горад» Сяргей Няроўны:
«На маю думку, у той сыстэме ўлады, што існуе ў Беларусі, ня можа быць яркага і харызматычнага губэрнатара. Вось і магілёўскі губэрнатар — звычайны шэры чыноўнік. На мой погляд, гэта малаўплывовы прызначэнец. Ужо бачна, што ён ня вельмі разьбіраецца ў пытаньнях эканомікі. Тут у нас шмат правалаў.
Многія лічаць, што Пётар Руднік саступае свайму папярэдніку Барысу Батуру. Той быў больш уплывовы, упэўнены ў сабе, часьцей прыяжджаў у рэгіёны, у тым ліку і ў Крычаў. На сходзе мог паставіць у ступар мясцовых кіраўнікоў пытаньнем: „А чаму на сходзе няма Няроўнага і Гердзія? Не запрасілі?“ Яшчэ — імпазантны Батура спадабаўся жанчынам. А вось Руднік не такі — звычайны чыноўнік.
Ведаю, што ён некалькі разоў зьбіраў журналістаў, адказваў на іх пытаньні. Але ўсе яны былі толькі зь дзяржаўных мэдыяў. І гэтым сказана ўсё».
У „Вольным горадзе“ мы крытыкавалі губэрнатара за пэўныя эканамічныя крокі. Але дагэтуль ня ведаем яго рэакцыі на гэтыя публікацыі. Дагэтуль працуем. Значыць, пагадзіўся, што мы крытыкавалі слушна.
Некаторыя крычаўцы пабывалі ў яго на прыёме. І пасьля ўсе параўноўвалі прыём са спэктаклем. Пасьля такога прыёму рэдка якая праблема вырашалася да канца».
Магілёўскі праваабаронца Сяргей Фамін таксама адзначае, што ў Пятра Рудніка чамусьці не складаюцца добрыя дачыненьні са звычайнымі людзьмі:
«Дзіўна, але ён неяк вельмі далёкі ад людзей. Хоць сам пачынаў з самых нізоў. Маці ягоная была старшынёй калгасу, і жыў ён спачатку на вёсцы.
Да мяне на прыём прыходзіла жанчына. Яна разьвялася з мужам, жыла з сынам у часовай будыніне, дзе цёк дах, фактычна ў хлеўчуку. Зь вялікімі цяжкасьцямі трапіла на прыём да Рудніка. Яна кажа: я не прашу падачкі, не прашу сацыяльнага жытла, а прашу толькі: дапамажыце з крэдытам. І губэрнатар яе фактычна падмануў: паабяцаў ільготны крэдыт і працаўладкаваньне на завод „Зэніт“. На завод узялі, а крэдыт не далі. Яна прыходзіць да мяне і кажа: як жа так, я ж уласнымі вушамі чула…
Я лічу, што ягоная „столь“ — гэта кіраўнік прадпрыемства. Арганізацыя нейкага прадпрыемства — гэта адно. А кіраваць вобласьцю — гэта зусім іншае. Тут патрэбныя зусім іншыя арганізатарскія якасьці. А ў яго гэтага няма. На мой погляд, Рудніка зламалі. Ён быў нармальны дырэктар заводу. Паводле чутак, ён сам не хацеў быць губэрнатарам. Але яго зрабілі губэрнатарам, бо ён плястылінавы. І вылепілі зь яго вось такога…»
Праз паўгода пасьля прызначэньня спадара Рудніка кіраўніком абласной вэртыкалі зьявіліся спадзяваньні, што на Магілёўшчыне зьменіцца стаўленьне да беларускай мовы. Летам 2009 году тут афіцыйна абвясьцілі пра намер заняцца адраджэньнем беларускай мовы. Так распарадзіўся Пётар Руднік. У аблвыканкаме нават стварылі спэцыяльную камісію, якая павінна была распрацаваць праграму паэтапнага вяртаньня мовы ў публічнае жыцьцё. Чыноўнікі абяцалі рабіць гэта разьмерана, не сьпяшаючыся.
Пачынаць зьбіраліся з паступовага пераводу раённых газэт з расейскай мовы на беларускую. Зроблена, на жаль, мала, канстатуе адзін са старэйшых журналістаў вобласьці Генадзь Суднік:
«Назвы гэтых газэт зьмяніліся з савецкіх на больш сучасныя, беларускія. Яны ўжо не такія ідэалягічныя. Але ж толькі назвы і застаўкі сталі беларускамоўнымі. А ўнутры газэт па-ранейшаму застаецца шмат расейскай мовы. Ва ўсіх гэтых выданьнях.
Я зусім нядаўна бачыў касьцюковіцкую газэту. І быў непрыемна зьдзіўлены. Бо Касьцюковічы — гэта такі беларускі край! А ў газэце, акрамя загалоўка, больш нічога беларускага няма. І такіх газэт, на жаль, у нас вельмі многа. Там і „Родная ніва“, і „Асіповіцкі край“… Трымаецца больш-менш бялыніцкая газэта. Там рэдактар Карпечанка — прыхільнік беларускай мовы. Можа, яшчэ адна-дзьве газэты прыкладна такія ж. А ў нас жа ў вобласьці іх 20!
На жаль, прыклад тут падаюць абласныя выданьні. Ну, напрыклад, „Магілёўская праўда“, якая нарадзілася яшчэ ў 1918 годзе — менавіта як „Магілёўская праўда“. Пасьля ўсіх сваіх перарэгістрацыяў яна засталася з савецкімі ўзнагародамі. І гэтая прадаўжальніца таго, што было раней, пайшла на тое, што зьмяніла загаловак. Цяпер яна — „Могилёвская правда“. І, адпаведна, усё на яе старонках — расейскае».
Ініцыятыва Пятра Рудніка была вельмі добрай, упэўнены старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:
«На жаль, не атрымалася. Але Руднік ставіцца да беларушчыны станоўча. Прынамсі, усе культурныя акцыі ў Магілёве адбываюцца значна прасьцей, чым у Брэсьце ці Віцебску. У Магілёве чаму ТБМ актыўны? Таму што ўлады не перашкаджаюць. Дарэчы, Руднік — адзіны з губэрнатараў, хто публічна станоўча выказаўся за тое, каб зрабіць год беларускай мовы. І сказаў, што гэтую ініцыятыву ТБМ ён падтрымлівае.
Невыпадкова ж, вядома, што магілёўскі музэй выкупіў Статут Вялікага Княства Літоўскага. Калі б ня Руднік, то, можа, і музэя гэтага не было б наагул».
«Цяжка сказаць, наколькі Пётар Руднік горшы ці лепшы за іншых беларускіх губэрнатараў. Дый гэта ня вельмі важна. Тут самае галоўнае, што Аляксандар Лукашэнка стварыў такія палітычныя і эканамічныя ўмовы, што ніхто з так званых губэрнатараў ня можа праявіць сябе як яркая асоба», — падсумоўвае Яраслаў Раманчук:
«Увогуле ў Беларусі няма рэгіянальнай палітыкі. Пра што казаць, калі больш за 40% рэгіянальных бюджэтаў фармуюцца за кошт датацыяў з цэнтру? Таму асноўны чыньнік рэгіянальнай палітыкі — гэта магчымасьць „выбіць“ рэсурсы з цэнтру. І ў гэтым сэнсе губэрнатар Магілёўскай вобласьці мае большыя магчымасьці, чым, напрыклад, Віцебшчыны альбо Берасьцейшчыны.
У нас цэнтар забірае грошы. У Менску баяцца, каб у рэгіёнах была нейкая незалежнасьць. Таму і не даюць магчымасьці самастойна прымаць рашэньні ні па кадрах, ні па маёмасьці. Адсюль і такія вынікі — як толькі нейкія сыстэмаўтваральныя прадпрыемствы Магілёўшчыны пачынаюць буксаваць, адразу ўключаюцца датацыі з цэнтру. Але пры ўмове, што іх „выб’юць“. Калі ж не, то адбываецца пагаршэньне сытуацыі ў рэгіёне. Гэта тыповая рэч для Беларусі. Таму я сказаў бы, што ў нас няма рэгіёнаў у клясычным пляне, нават як ва ўнітарнай краіне. Хутчэй іх можна параўнаць з дэпартамэнтамі ў межах аднаго міністэрства. Гэта такія тэрытарыяльныя дэпартамэнты, я б сказаў».